Наш Первомайский образовательный
1.42K subscribers
103K photos
4.71K videos
49 files
4.37K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння  ў  Дзіцячым садзе N495 г.Мінска "Буслік  прайшло мерапрыемства "Каб родная мова гучала". У госці да дзяцей прыйшоў Дзед Усявед. Ён з задавальненнем слухаў вершы і песні на беларускай мове. Разам з  дзецьмі гуляў у народныя гульні. Выхаванцы групы № 9 да Дня роднай мовы падряхтавалі   танцавальныя кампазіцыі.
У канцы свята чытачы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

#дзіцячы_сад_495
#дзень_роднай_мовы
🇧🇾ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

📍Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца  сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце.

📍У Сярэдняй школе N1⃣9⃣6⃣ г. Мінска імя В. К.Нікіфарава  адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

📌Вучні з 3 па 11 клас  прынялі ўдзел у віктарыне "Смак роднай мовы", чыталі выразна на памяць творы Якуба Коласа,  Янкі Купалы, Максіма Багдановіча,  Уладзіміра  Дубоўкі,  беларускіх паэтаў-юбіляраў 2024 года,  паслухалі казку "Пра рэпку " ў выкананні  пяцікласнікаў.
Вельмі цікава і творча прайшлі майстар-класы "Беларуская мова - мелодыя сэрца", "Палеткаў краса - васілёк", "Лялька-мотанка".

📌Сённяшняе свята ў школе - гэта яшчэ адна нагода  кожнаму  задумацца аб лёсе  нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне,  што засталася нам ад прадзедаў,  аб тым багацці, якім мы павінны ганарыцца і берагчы.

Родная мова,  цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.

#СШ196
#дзень _роднай _мовы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

«Не цурацца нашай
мовы,
Заўжды на мове
роднай размаўляць,
Бо хіба ёсць пяшчотней што,
чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць»

                       🖋️М. Багдановіч

21 лютага ў дзіцячым садку
5⃣2⃣0⃣ святкавалi Дзень роднай мовы.
Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце:
♻️ садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве;
♻️ развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці.

🔅На працягу дня выхавальнікі разам з гаспадыней Святланай далучалі дзяцей👫 да беларускай народнай культуры, пашыралі слоўнікавы запас, адгадвалі загадкі, паглыблялі знаёмства з родным краем 🦬🌾, прывівалі любоў да роднай мовы.

#дзіцячы_сад_520
#дзень_роднай_мовы
🇧🇾 Дзень роднай мовы 🇧🇾

Неад’емная частка жыцця кожнага чалавека - родная мова. Мова - гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.


21 лютага выхаванцы дзiцячага сада 5️⃣4️⃣5️⃣ другой малодшай групы № 7️⃣, далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Педагогам групы Бура Л. А., арганізаваны:
🔴фотачалендж «Роднай мовы - гук чароўны»;
🟢Акцыі «Маё любімае беларускае слова», «Усміхніся, павітайся і атрымай…».


❤️ Шануйце і любіце сваю родную мову. Мова - душа.

#детскийсад545
#Дзень_роднай_мовы
🌾ТЫДЗЕНЬ БЕЛОРУСКАЙ МОВЫ:
СШ№137-ДЗIЦЯЧАЯ БIБЛIЯТЭКА №10 г.МІНСКА (16.02—23.02)

«Бярозка»- арыентыр у сучаснай культурнай прасторы»: крэатыў-сустрэча вучняў  7-х класаў сярэдняй школы №137 г. Мiнска з рэдакцыяй часопiса  ў  рамках акцыi “Сёння ў нас беларускi чацвер"  да Мiжнароднага дня роднай мовы 22 лютага 2024 года.
Сустрэча адбылася з галоўным рэдактарам часопісу Янінай Каралёвай ,аўтарам Сафіяй Туронак.

#СШ137
#дзень_роднай_мовы