Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
106K photos
4.84K videos
49 files
4.45K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
КІТАЙСКАЯ МОВА 🇨🇳

12 лютага, у дзень завяршэння святкавання кітайскага Новага года, навучэнцы гімназій 9, 11 і сярэдняй школы 20 сустрэліся на квізе “Знаўцы кітайскай культуры”.

Юныя кітаязнаўцы паглыбілі свае веды пра традыцыі кітайскага Новага года ў рубрыках:
🎏 традыцыйныя святы (传统节日);
🥢 ежа і напоі (食物和饮料);
🗃️ чорная скрыня (黑箱);
🎎 пакажы, як... (表演吧);
🐉 міфы і легенды (传说和神话).

🧧 Галоўным падарункам свята сталі новыя веды і прыемныя знаёмствы.

#гімназія9
#кітайскаямова
#рэсурсны_цэнтр
🔥Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 36-годдзю вываду войск з Афганістана

🇧🇾Штогод да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у гімназіі 9 праходзіць Дзень памяці і смутку, сустрэча сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў вайны ў Афганістане.

👥Сярод удзельнікаў сённяшняй сустрэчы:
🔹намеснік старшыні Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Доўгань
🔹Людміла Іосіфаўна Харытончык, удава воінаў-інтэрнацыяналіста Юрыя Харытончыка;
🔹Манкевіч Аляксандр Міхайлавіч, брат Дзмітрыя Міхайлавіча Манкевіча.

🇧🇾Мерапрыемства прайшло ў гімназічным музеі, дзе ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне ў Афганістане хвілінай маўчання.

🇧🇾Сваёй гісторыяй службы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан падзяліўся з удзельнікамі мерапрыемства А. Доўгань, які распавёў пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у самых складаных умовах праяўлялі яны стойкасць і высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку.

🇧🇾Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Дзмітрыю Манкевічу.

💪Мы цэнім мір. Мы помнім.

#гімназія9
#памяць
#афганістан
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM