Наш Первомайский образовательный
1.52K subscribers
123K photos
5.92K videos
49 files
4.9K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
ВІНШУЕМ
пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Кітайская мова”

🏆 Дыплом 1️⃣ ступені - Ярашук Марыя, навучэнка 8 “Б” класа;
📜 Пахвальны водгук - Мятлушка Мар’я, навучэнка 8 “Б” класа.

💫 Ганарымся навучэнцамі гімназіі і жадаем поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы.

#гімназія9
#лепшыядзеці
#кітайскаямова
🌸У добры час! У добры шлях!🌸

💐🎈Шары, букеты, сур’езныя выпускнікі, слёзы на вачах -  24 мая ў гімназіі 9 прайшло Свята Апошняга Званка!🔔

🌟Ужо з самай раніцы гімназічны двор напоўніўся радасцю і прадчуваннем свята. 💐Сюды павіншаваць выпускнікоў прыйшлі іх бацькі і настаўнікі.

🗣З віншаваннямі і цёплымі словамі пажаданняў  да выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк і нашы паважаныя госці.

💫11 гімназічных гадоў - гэта тысячы званкоў.🔔 Ніводзін не быў падобны на другі:☝️ адзін прыспешваў на першы ўрок, другі клікаў да любімага настаўніка, трэці дапамагаў у складаны момант, калі цябе выклікалі да дошкі, а табе зусім не хацелася адказваць…💥 Здавалася, званкам не будзе канца...

☝️Паважаныя нашы выпускнікі! Наперадзе Вас чакаюць шматлікія выпрабаванні, новыя сустрэчы і адкрыцці , але назаўжды  з Вамі застануцца добрыя ўспаміны  і светлыя дзіцячыя мары!💫🎈🌼І паверце: яны абавязкова збудуцца!🌼🎈

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#апошнізванок
🔥2