Наш Портал | Новости
254 subscribers
10.2K photos
12 videos
9.23K links
Официальный сайт:
https://npr.by

Чат для активных белорусов и создание контента, дарим классные бонусы
https://yangx.top/+zbQz_OzLb_dkMWQy

Наш инстаграм
https://www.instagram.com/npr_by/
加入频道
🔔Пад Мінскам адбываюцца здымкі сумеснага фільма «Узбечка» пра дзяўчыну-снайпера📽

💡Недалёка ад Мінска распачаўся працэс здымак сумеснага беларуска-ўзбекскага фільма. Новы кінапраект, які атрымаў назву "Узбечка", ажыццяўляецца па заказу Агенцтва кінематаграфіі Узбекістана і пры падтрымцы беларускай кінастудыі.

Галоўная гераіня фільма - дзяўчына-снайпер на фронце Вялікай Айчыннай вайны. З драматычнымі вайсковымі падзеямі перакрыжоўваецца асабістая гісторыя маладой узбечкі, якая воляй лёсу апынулася на беларускай зямлі. Амаль усе здымкі праходзяць у Беларусі.

👇🏻Падрабязней
https://npr.by/pad-minskam-adbyvajucca-zdymki-sumesnaga-filma-uzbechka-pra-dzya-chynu-snajpera/

#НашПартал #Навiны #НавiныБеларусi #Па-беларуску #Мова #Беларускаямова 
🔔Падрыхтоўка да рэформы сістэмы палітычных партый зноў актывізавалася?

🔸Апошнім часам, здаецца, зноў заўважнай стала падрыхтоўка да рэформы сістэмы палітычных партый і актывізацыі партыйнага будаўніцтва. Апошні падобны ўсплёск чаканняў партыйнай рэформы назіраўся ў другой палове 2020 - першай палове 2021 гг. Але, калі стала зразумелым, што ў бліжэйшы час падобная рэформа і змена адпаведнага заканадаўства не адбудуцца, гэта павестка зноў адыйшла на задні план. Аднак пасля зварота Прэзідэнта да партыйнай тэматыкі ў публічнай прамове 10 чэрвеня адбылася новая яе актуалізацыя.

🔸Так, Арганізацыйны камітэт па стварэнні палітычнай партыі "Дэмакратычны Саюз" апублікаваў тэзы свайго бачання далейшага партыйнага будаўніцтва ў Беларусі. Развіццё грамадскай дыскусіі наконт будучай партыйнай рэформы - безумоўна, патрэбная рэч. І з цэлым шэрагам меркаванняў, выказаных ДэмСаюзам можна пагадзіцца. Але хацелася б асобна коратка пракаментаваць некаторыя з гэтых палажэнняў.

👇🏻Падрабязней
https://npr.by/padryhto-ka-da-reformy-sistemy-palitychnyh-partyj-zno-aktyvizavalasya/

#НашПартал #Навiны #НавiныБеларусi #Па-беларуску #Мова #Беларускаямова