Niasvizh_museum
292 subscribers
2.56K photos
213 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
🎉 Приглашаем в музей-заповедник «Несвиж» на мероприятия ноября! 🍂

📅 В этом месяце у нас запланированы интересные события, которые подарят вам возможность погрузиться в мир истории и искусства:

Театрализованные экскурсии по выходным дням «История одной королевы» — узнайте о захватывающих судьбах королевских особ в увлекательной форме. 🏰👑

🖼 Открытие выставки работ скульпторов Сергея и Льва Гумилевских — насладитесь уникальными произведениями искусства и откройте для себя творчество семейной династии белорусских маэстро. 🎨

📍 Не упустите шанс провести время с семьей и друзьями, узнать что-то новое и вдохновиться культурным наследием Беларуси!

____________________________________________________

🎉 Запрашаем у музей-запаведнік «Нясвіж» на мерапрыемствы лістапада! 🍂

📅 У гэтым месяцы ў нас запланаваны цікавыя падзеі, якія падораць вам магчымасць акунуцца ў свет гісторыі і мастацтва:

* * Тэатралізаваныя экскурсіі па выхадных днях «Гісторыя адной каралевы» — даведайцеся аб захапляльных лёсах каралеўскіх асоб у займальнай форме. 🏰👑

🖼 **Адкрыццё выставы работ скульптараў Сяргея і Льва Гумілеўскіх
— атрымайце асалоду ад унікальных твораў мастацтва і творчасці сямейнай дынастыі беларускіх маэстра. 🎨

📍 Разам з сям'ёй і сябрамі даведайцеся аб нечым новым і дакраніцеся да культурнай спадчынай Беларусі!
#Нясвіж #Музей #Культура #Мастацтва #Тэатралізаваныяэкскурсіі #Гумілеўскія #Гісторыя #Выстава
#ПазнавальныAўторак 🌟

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Пры ўваходзе ў выставачную залу наведвальнікаў сустракае дэкаратыўная кампазіцыя “Балет” — сумесны твор бацькі і сына Гумілеўскіх, адліты з бронзы ў 2008 годзе 🏛 і ўсталяваны ля Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску. 🎭
Сяргей Львовіч апавядаў: “Гэтая кампазіцыя, на мой погляд, вельмі ўдала “села” ў паркавую прастору ў тэатра. 🌳 “Балет” для мяне — праца адмысловая, і я па-свойму ёю ганаруся. Справа ў тым, што мая жонка Галіна — балерына, амаль 20 гадоў адпрацавала ў тэатры. 👩💃 Яна і пазіравала для гэтай скульптуры. Для мяне было важна зрабіць усе рухі і жэсты дакладнымі, прафесійнымі. Жонка паказвала, як трымаць галаву, тлумачыла, як дамагчыся ад дзяўчын эфекту пархання... Па нашай з бацькам задумцы, трыа балерын лёгкімі ўзмахамі рук нібы запрашаюць, зазываюць гледачоў на спектаклі. 🎉 Кожная з танцорак увасабляе адзін з трох станаў: рамантычны, гераічны і лірычны. 💖🎶 Пры гэтым, дзяўчаты звязаны адзіным бясконцым танцам, кругавым эмацыйным патокам. 💫 Гэтая кампазіцыя, дарэчы, мая вольная фантазія, а не выява сцэны з канкрэтнага спектакля, як многія часта думаюць.”

Галіна Мікалаеўна, жонка Сяргея Львовіча, на адным з выпускаў радыёканала “Культура” падзялілася цудадзейным здарэннем са свайго жыцця. 🌟📻 Дзесяцігадовую таленавітую дзяўчынку з Гомеля запрасілі прафесійна займацца балетам у сталіцу. 🏙💃 І прыпынак аўтобуса №38 каля Вялікага тэатра оперы і балета знаходзіўся менавіта на тым месцы, дзе праз сорак гадоў паўстала кампазіцыя: тры юныя танцоркі, падобна німфам, кружацца, ледзь дакранаючыся зямлі кончыкамі пальцаў, і адна з іх – Галіна Гумілеўская. 🌸👯

#Гумілеўскія #Балет #Скульптура #Культура #Мастацтва #Тэатр #Танец #Гісторыя #Мінск #Творчасць
#ПазнавальныАўторак 🌟**

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌌

Сяргей Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі: выдатна адчувае розныя пароды дрэва, яму падуладны гіпс, сілумін, пластык, бронза. На выставе мы бачым пяць скульптур з граніта, выкананыя Сяргеем Львовічам у 2010-2020-х гадах: «Материнство», «Мары», «Возера», «Подых вясны», «Восеньскі сум». Цікава, што яны тактыльныя, іх можна кранаць рукамі. 🤲

Прыродны камень гэтага тыпу не самы падатлівы ў апрацоўцы матэрыял — ён адрозніваецца высокай устойлівасцю да трэння, сціску і ізаляцыі, і трываласць яго ўдвая большая, чым у мармуру. Для стварэння з глыб аб'ёмных, рэльефных скульптур патрабуецца мастацкі дар і мноства спецыяльных інструментаў. 🎨

Галіна Гумілеўская распавядала: “У Сяргея ёсць дзіўны талент ажыўляць нежывое. Напрыклад, мы ідзем, ляжыць нейкі булыжнік. Я на яго нават не пагляжу, а ён падыйдзе і ў гэтым камені ўжо бачыць нешта... Калі мы ездзілі на мора, людзі везлі з курорта сваім родным сувеніры, а Сяргей вёз камяні, ды яшчэ і мне ў чамадан ціхенька падкладваў, прычым выбіраў тыя, на якіх мора ўжо нешта “намалявала”. 🌊 Напрыклад, на юбілей муж зрабіў з марскога каменя мой партрэт, тым самым увасобіў і маё імя, якое пераводзіцца са старажытнагрэчаскай мовы як “ціхае спакойнае мора”.

Скульптура з каменя можа стаць творам мастацтва толькі тады, калі выканана яна прафесіяналам высокага класа. Зазірніце на выставу і вы ўбачыце, што каменныя скульптуры Сяргея Гумілеўскага, як і творы з іншых матэрыялаў, вартыя самай высокай адзнакі гледача. 🏆

#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Выстава #Культура #Беларусь #Творчасць
#ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)

Сяргей Львовіч у сваёй творчасці часта звяртаецца да сакральнай для многіх тэмы — тэмы сям’і. Адна з такіх работ — "Дзяцінства" — прысвечана сястры мастака Надзеі. Сяргей Львовіч успамінае: “Прататыпам гэтага дзіцяці, які стаіць на руках, стала мая малодшая сястра. У дзяцінстве яна была вельмі актыўнай, вясёлай, бесклапотнай. І гэтая тэма — гарэзнасці, дзяцінства, калі ўсё бачыш наадварот, у іншым святле, — стала для мяне ключавой пры стварэнні скульптуры. Яна прастаяла ў майстэрні амаль 30 гадоў, і толькі да выставы я давёў яе да розуму. Таму і атрымалася такая разбежка ў датах: ідэя ўзнікла ў 1982 годзе, а ўвасабленне атрымала толькі ў 2016-м”.

Скульптура «Спрадвечнае» сімвалізуе сям'ю — тое галоўнае, надзейнае, вечнае, што ёсць у нашым жыцці і сэрцы. “Я зрабіў яе, калі нарадзіўся старэйшы сын. У дзяцінстве ён добра маляваў, я нават думаў, што працягне нашую творчую дынастыю. Але не склалася: абодва сыны, старэйшы і малодшы, зараз працуюць у сферы камп'ютарных тэхналогій. “Спрадвечнае” – адна з маіх любімых кампазіцый. Савіцкі яе бачыў, вельмі хваліў. Ды я і сам, няхай гэта прагучыць нясціпла, лічу яе надзвычай удалай. Груша — добры матэрыял для драўляных скульптур. Тэкстура шчыльная, колер вельмі прыгожы — цёплы, насычаны, натуральны”.

Сёння, у рубрыцы “Пазнавальны аўторак” мы заканчваем аповед пра выставу работ скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум”. Гэта не значыць, што выстава завяршае сваё дзеянне – яна продоўжыцца да 13 красавіка 2025 года, і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць яе! 🎨

#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Сям#Выстава #Культура