Niasvizh_museum
333 subscribers
2.78K photos
249 videos
83 files
325 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
Шаноўная сябры!🔆 🔆 🔆
🎵Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае вас на канцэрт старажытнай беларускай музыкі “Полацкі сшытак” у выкананні вакальна-аркестровай групы калектыву.
🎹 Гэты ўнікальны камерны праект – хвалюючая сустрэча з яркай эпохай беларускага барока. У праграме прагучаць творы са зборніка музыкі “Полацкі сшытак” – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны.
🎻🎤У цэнтры ўвагі – музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас. Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторнага, лірычнага, напеўнага гучння музычных інструментаў у кампзіцыях “Гімн”, “Вечар у замку”, “Салома”, “Скамарохі”, “Менестрэлі”, “Сакалінае паляванне”, “Капрычыо”, “Танец рамеснікаў”, “Свята ў прадмесці”, нумарах “Шляхетны вясельны”, “Раговы”, “Трохдольны”, “Урачысты”, “Прыдворны”, “Струнны”, “Святочны”. Вас не пакінуць абыякавымі пяшчотныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі “Князёўна”, “Дзе б ты ні была, кахана”, “Песня да Ружанцовай Маці Божай” і іншыя.
🎻Чароўная музыка віртуознага выканання, выбітны вакал, раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі, абавязкова падораць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой.
‼️ Чакаем вас 20 мая а 14-ай і а 16-ай гадзіне ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы!
🔖 Набыць квіткі https://www.kvitki.by/.../muzyka/polack-sshytak-83822/
Даведкі па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49
#Музей #Museum #Nesvizh #концертНесвиж