Niasvizh_museum
359 subscribers
2.96K photos
293 videos
83 files
370 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#ПазнавальныAўторак 🌟

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)
Пры ўваходзе ў выставачную залу наведвальнікаў сустракае дэкаратыўная кампазіцыя “Балет” — сумесны твор бацькі і сына Гумілеўскіх, адліты з бронзы ў 2008 годзе 🏛 і ўсталяваны ля Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску. 🎭
Сяргей Львовіч апавядаў: “Гэтая кампазіцыя, на мой погляд, вельмі ўдала “села” ў паркавую прастору ў тэатра. 🌳 “Балет” для мяне — праца адмысловая, і я па-свойму ёю ганаруся. Справа ў тым, што мая жонка Галіна — балерына, амаль 20 гадоў адпрацавала ў тэатры. 👩💃 Яна і пазіравала для гэтай скульптуры. Для мяне было важна зрабіць усе рухі і жэсты дакладнымі, прафесійнымі. Жонка паказвала, як трымаць галаву, тлумачыла, як дамагчыся ад дзяўчын эфекту пархання... Па нашай з бацькам задумцы, трыа балерын лёгкімі ўзмахамі рук нібы запрашаюць, зазываюць гледачоў на спектаклі. 🎉 Кожная з танцорак увасабляе адзін з трох станаў: рамантычны, гераічны і лірычны. 💖🎶 Пры гэтым, дзяўчаты звязаны адзіным бясконцым танцам, кругавым эмацыйным патокам. 💫 Гэтая кампазіцыя, дарэчы, мая вольная фантазія, а не выява сцэны з канкрэтнага спектакля, як многія часта думаюць.”

Галіна Мікалаеўна, жонка Сяргея Львовіча, на адным з выпускаў радыёканала “Культура” падзялілася цудадзейным здарэннем са свайго жыцця. 🌟📻 Дзесяцігадовую таленавітую дзяўчынку з Гомеля запрасілі прафесійна займацца балетам у сталіцу. 🏙💃 І прыпынак аўтобуса №38 каля Вялікага тэатра оперы і балета знаходзіўся менавіта на тым месцы, дзе праз сорак гадоў паўстала кампазіцыя: тры юныя танцоркі, падобна німфам, кружацца, ледзь дакранаючыся зямлі кончыкамі пальцаў, і адна з іх – Галіна Гумілеўская. 🌸👯

#Гумілеўскія #Балет #Скульптура #Культура #Мастацтва #Тэатр #Танец #Гісторыя #Мінск #Творчасць
👍2
#ПазнавальныАўторак 🌟**

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг) 🌌

Сяргей Гумілеўскі працуе з рознымі матэрыяламі: выдатна адчувае розныя пароды дрэва, яму падуладны гіпс, сілумін, пластык, бронза. На выставе мы бачым пяць скульптур з граніта, выкананыя Сяргеем Львовічам у 2010-2020-х гадах: «Материнство», «Мары», «Возера», «Подых вясны», «Восеньскі сум». Цікава, што яны тактыльныя, іх можна кранаць рукамі. 🤲

Прыродны камень гэтага тыпу не самы падатлівы ў апрацоўцы матэрыял — ён адрозніваецца высокай устойлівасцю да трэння, сціску і ізаляцыі, і трываласць яго ўдвая большая, чым у мармуру. Для стварэння з глыб аб'ёмных, рэльефных скульптур патрабуецца мастацкі дар і мноства спецыяльных інструментаў. 🎨

Галіна Гумілеўская распавядала: “У Сяргея ёсць дзіўны талент ажыўляць нежывое. Напрыклад, мы ідзем, ляжыць нейкі булыжнік. Я на яго нават не пагляжу, а ён падыйдзе і ў гэтым камені ўжо бачыць нешта... Калі мы ездзілі на мора, людзі везлі з курорта сваім родным сувеніры, а Сяргей вёз камяні, ды яшчэ і мне ў чамадан ціхенька падкладваў, прычым выбіраў тыя, на якіх мора ўжо нешта “намалявала”. 🌊 Напрыклад, на юбілей муж зрабіў з марскога каменя мой партрэт, тым самым увасобіў і маё імя, якое пераводзіцца са старажытнагрэчаскай мовы як “ціхае спакойнае мора”.

Скульптура з каменя можа стаць творам мастацтва толькі тады, калі выканана яна прафесіяналам высокага класа. Зазірніце на выставу і вы ўбачыце, што каменныя скульптуры Сяргея Гумілеўскага, як і творы з іншых матэрыялаў, вартыя самай высокай адзнакі гледача. 🏆

#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Выстава #Культура #Беларусь #Творчасць
#ПазнавальныАўторак
Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг)

Сяргей Львовіч у сваёй творчасці часта звяртаецца да сакральнай для многіх тэмы — тэмы сям’і. Адна з такіх работ — "Дзяцінства" — прысвечана сястры мастака Надзеі. Сяргей Львовіч успамінае: “Прататыпам гэтага дзіцяці, які стаіць на руках, стала мая малодшая сястра. У дзяцінстве яна была вельмі актыўнай, вясёлай, бесклапотнай. І гэтая тэма — гарэзнасці, дзяцінства, калі ўсё бачыш наадварот, у іншым святле, — стала для мяне ключавой пры стварэнні скульптуры. Яна прастаяла ў майстэрні амаль 30 гадоў, і толькі да выставы я давёў яе да розуму. Таму і атрымалася такая разбежка ў датах: ідэя ўзнікла ў 1982 годзе, а ўвасабленне атрымала толькі ў 2016-м”.

Скульптура «Спрадвечнае» сімвалізуе сям'ю — тое галоўнае, надзейнае, вечнае, што ёсць у нашым жыцці і сэрцы. “Я зрабіў яе, калі нарадзіўся старэйшы сын. У дзяцінстве ён добра маляваў, я нават думаў, што працягне нашую творчую дынастыю. Але не склалася: абодва сыны, старэйшы і малодшы, зараз працуюць у сферы камп'ютарных тэхналогій. “Спрадвечнае” – адна з маіх любімых кампазіцый. Савіцкі яе бачыў, вельмі хваліў. Ды я і сам, няхай гэта прагучыць нясціпла, лічу яе надзвычай удалай. Груша — добры матэрыял для драўляных скульптур. Тэкстура шчыльная, колер вельмі прыгожы — цёплы, насычаны, натуральны”.

Сёння, у рубрыцы “Пазнавальны аўторак” мы заканчваем аповед пра выставу работ скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум”. Гэта не значыць, што выстава завяршае сваё дзеянне – яна продоўжыцца да 13 красавіка 2025 года, і мы запрашаем усіх жадаючых наведаць яе! 🎨

#Гумілеўскія #Скульптура #Мастацтва #Сям#Выстава #Культура
1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Выставы
«Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага» 🎨
У Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы дзейнічае выставачны праект, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака Міхаіла Сеўрука.

У экспазіцыю “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага” ўвайшлі графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках эстампа: літаграфіі, афорта, лінагравюры, ксілаграфіі і сухой іголкі. ✍️ Акрамя таго, вы зможаце ўбачыць унікальную графіку алоўкам, а таксама жывапіс алеем, акварэллю і гуашшу — што дэманструе найшырэйшы творчы дыяпазон майстра, які ў дасканаласці валодаў усімі тэхнічнымі магчымасцямі выяўленча-выразнай мастацкай мовы. 🖌

Выстава «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца ды невядомага» — унікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя грані таленту беларускага майстра, чые творы натхняюць і прымушаюць нас бачыць свет па-новаму. 🌍

#МіхаілСеўрук #Выстава #Мастацтва #БеларускаеМастацтва #Графіка #Жывапіс #Нясвіж #Культура
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Запрашаем у Малую выставачную залу Палацавага ансамбля ў Нясвіжы! 🌟Па 22 чэрвеня 2025 года тут дзейнічае ўнікальны выставачны праект, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння таленавітага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука. 🎨 💫

#Мастацтва #Нясвіж #МіхаілСеўрук #Выстава #Культура #Беларусь
👍3
#ПазнавальныАўторак 🖼
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖌

“Нясвіжскім” перыядам датуюцца першыя натурныя малюнкі Міхаіла Сеўрука з відамі даваеннага Нясвіжа 🏰✏️, выкананыя простым алоўкам ✒️. Нягледзячы на графічную манахромнасць ⚫️⚪️, яны незвычайна маляўнічыя за кошт ажурнай лёгкасці малюнка, якая стварае паветраны флёр ☁️, які ахінае ўсе бачныя прадметы.

Пасля гэтая асаблівасць валодання тэхнікай алоўкам стане характэрнай рысай аўтарскага почырку ✍️ Міхаіла Сеўрука і зробіць яго шматлікія графічныя работы вядомымі 🌟 сярод твораў яго калег.

Жывапіс Міхаіла Сеўрука таксама мае адметныя аўтарскія рысы 🎨. У малюначнай сваёй аснове гэта мяккія авальныя формы цел і прадметаў 🌀, перавага гнуткіх выразных ліній , адсутнасць вуглаватасці і цвёрдай канструктыўнасці пабудовы 🏗. У каларыстычнай гаме гэта гарманічнае спалучэнне стрыманых, цёпла-пастэльных, натуральна-прыродных каляровых адценняў 🌅, арганічна сугучных з тэматычным зместам карцін.

Прычым, аўтарская рука мастака захоўвала сваю індывідуальнасць 🎨🖌 на працягу ўсяго творчага жыцця незалежна ад сюжэтнай і жанравай разнастайнасці твораў.

Міхаіл Сеўрук адносіцца да плеяды савецкіх мастакоў-рэалістаў 🖼, прыхільнікаў класічнай школы жывапісу 🏛, у традыцыях якой была праца з натуры і вернасць жыццёвай праўдзе . Таму працэс стварэння сюжэтна-апавядальных карцін 🖼, кампазіцыйных партрэтаў 🧑🎨, пастановачных нацюрмортаў 🍇 і тэматычных пейзажаў 🌄 абавязкова ўключаў этап напісання папярэдніх накідаў і хуткіх эцюдаў ✏️, якія пасля ўваходзілі ў склад канчатковай кампазіцыі 🖼, часам нават у нязменным выглядзе. Не выпадкова некаторыя эцюды высока цэняцца знаўцамі мастацтва 🏆 як цалкам завершаныя творы.

📸 Фота 1 – Ратуша ў Нясвіжы.
📸 Фота 2 – Слуцкая брама, г. Нясвіж.
📸 Фота 3 – Від на касцёл Божага цела, г. Нясвіж.

#Мастацтва #Выстава #МіхаілСеўрук #Нясвіж #Жывапіс #Графіка #АўтарскіПочырк #Пейзаж #Нацюрморт #Партрэт #Творчасць #МастацтваБеларусі
2👍2
#ПазнавальныАўторак
Выстава Міхаіла Сеўрука “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага” (працяг) 🎨🖼

Закрануў мастак і тэму Вялікай Айчыннай вайны. 🇧🇾💥
Пасля вызвалення Нясвіжа Сеўрук стварыў дзіцячы гурток малявання ў будынку гарадской ратушы. 🏛👶 З вучнямі займаўся на другім паверсе, а на трэцім была яго мастацкая майстэрня. 🎨🖌

У пасляваенныя гады мастак па-ранейшаму шмат маляваў. 🖼✍️ Характэрныя асаблівасці мастацкай манеры Сеўрука — бездакорная пластыка, аб’ёмная, скульптурная трактоўка формы, уменне падкрэсліць самыя характэрныя рысы ў абліччы чалавека. 👤🎭

На партрэтах таго часу адчуваецца ўпэўненая рука прафесіянала. 🎨
Творы мастака ў перыяд вызвалення Беларусі — гэта не проста маляўнічая хроніка, а пранізлівае сведчанне эпохі, якое ўвасобіла ўсю мужнасць, смутак і трыумф народа. 🇧🇾

Яго працы выходзяць за рамкі жанру, становячыся сімваламі памяці, злучыўшымі мінулае і сучаснасць. 🕰🤝

📸 1 – Вызваленне Нясвіжа, ліпень 1944
📸 2 – Георгіеўская царква, разбураная немцамі, 1944
📸 3 – Партрэт партызана, 1945
📸 4 – Партрэт салдата, 1945
📸 5 – Партрэт зенітчыцы, 1944
📸 6 – Руіны сінагогі, 1945

#Мастацтва #ВялікаяАйчынная #Беларусь #Выстава #Мастак
2