Niasvizh_museum
305 subscribers
2.64K photos
223 videos
83 files
308 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
🏰По случаю юбилея Национального историко-культурного музея-заповедника "Несвиж", интервью старшего научного сотрудника Сергея Чистякова:

📌 https://www.nesvizh-news.by/2023/07/02/tajny-muzeya-zapovednika/
#фестивальНесвиж
По благословению Высокопреосвященнейшего Вениамина Митрополита Минского и Заславского Патриаршего Экзарха всея Беларуси в воскресенье, 16 июля, в Несвижском замке состоится Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает», приуроченный к 800-летию города Несвижа.
Подробнее – на нашем сайте https://niasvizh.by/news/i_svobodnyy_vkhod_na_festival/?bitrix_include_areas=N&clear_cache=Y
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ШедеврыМузея_заповедника
#Юбилей30лет
В городской ратуше Минска состоялось торжественное открытие фотовыставки «Шедевры коллекции и уникальные артефакты заповедника Несвиж». Столичная ратуша стала первой площадкой для организации передвижного юбилейного проекта. Подробности — в сюжете корреспондентов МИНСК-НОВОСТИ.
#30радкоўна30гадоў

Арсенал на тэрыторыі Нясвіжскага замка быў узведзены ў канцы XVI – пачатку XVII стст. Дакументы сярэдзіны XVII ст. фіксуюць, што гэта быў аднапавярховы будынак з пяццю вокнамі, закрытымі кратамі і двума варотамі, які размяшчаўся ўздоўж паўночна-усходняй курціны. Яго ўнутраная прастора, верагодна, не была падзелена і ўтварала адно вялікае памяшканне, падлога ў якім была выкладена драўлянымі дылямі, а столь перакрыта бэлькамі. У памяшканні захоўвалася замкавая артылерыя, рыштунак да яе і вогняпальная зброя.

Падчас Паўночнай вайны ў 1706 г., арсенал быў спалены разам з іншымі будынкамі замка, а падчас перабудовы ў першай палове XVIII ст. атрымаў значна зменены выгляд. Памяшканне першага паверха і далей выкарыстоўвалася пад ваенныя патрэбы, у надбудаваных памяшканнях другога і трэцяга паверхаў размясціліся жылыя і парадныя пакоі. З боку ўсходняй галерэі была дабудавана трохпавярховая капліца. Апошнія пакаленні ўладальнікаў палаца выкарыстоўвалі дадзенае памяшканне ў якасці вазоўні, потым – гаража. У перыяд санаторыя тут знаходзіліся працэдурныя кабінеты: інгаляцыйны і электралячэння.

Пасля завяршэння асноўных рэстаўрацыйных работ памяшканне было абрана для размяшчэння пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай арсеналу Нясвіжскага замка. У 2009–2010 гг. была распрацавана неабходная дакументацыя і створана першапачатковае мастацкае рашэнне. У сувязі з адсутнасцю на той час ў фондах музея-запаведніка арыгінальных прадметаў замкавага ўзбраення і рыштунка планаваўся выраб шэрагу копій найбольш выдатных яго ўзораў. З гэтай мэтай, напрыклад, былі выкананы копіі гармат, створаных Германам Мольцфельтам для замка яшчэ на рубяжы XVI – XVII стст. Для паказу тыповых прадметаў ўзбраення і рыштунку планавалася выкарыстоўваць іх бліжэйшыя аналагі як з музейнага фонда Рэспублікі Беларусь, так і з фондаў музея-запаведніка. У лік апошніх былі ўключаны фрагменты засцерагальнага ўзбраення, якія адшукалі на гарышчы палаца падчас рэстаўрацыі.

Яшчэ да завяршэння прац па музеіфікацыі памяшкання, у распрацаваныя дакументы будуць унесены некаторыя змены. Так, у экспазіцыю ўвайшлі адрэстаўраваныя гакаўніцы, гармата і ядры, знойдзеныя падчас архелагічных раскопак палацавага ансамбля ў 2006 – 2010 гг.

Пасля завяршэння музеіфікацыі ў 2012 г., працягваўся пошук, выяўленне і вяртанне прадметаў з былых калекцый палаца. Іх вынікам стала папаўненне экспазіцыі арсенала палявым пяхотным даспехам XVI ст., які да сярэдзіны 1920-х гг. знаходзіўся ў палацы; выданне каталога, прысвечанага былой калекцыі зброі; а таксама міжнародны выствачаны праект “Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа”, які дзейнічаў у 2018–2021 гг.

1. Рыцарская зала нясвіжскага палаца, пач. ХХ ст.
2, 3. Экспазіцыя арсенала.
#фестивальНесвиж
Состоялся второй Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает».
Первый Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает» прошел 10 июля прошлого года и был приурочен к 1030-летию православия на белорусских землях. В этом же году приятным поводом стал 800-летний юбилей города. Подробности — в материале корреспондентов «Нясвіжскіх навін» https://www.nesvizh-news.by/2023/07/17/v-voskresene-nesvizh-xristov-priglashal/
#30радкоўна30гадоў
Сёння палацавы комплекс у Нясвіжы называюць “другім Версалем”. Але так было не заўсёды. Што тычыцца сучаснага выгляду пасля апошняй рэстаўрацыі — на фотаздымках бачна, як будынак, прыстасаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны пад санаторый, хуткім тэмпам адраджаўся ў палац.
Перад рабочай групай, якая складалася з вучоных, праекціроўшчыкаў, архітэктараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, стаяла першачарговае пытанне аб стварэнні навуковай канцэпцыі рэстаўрацыі аб'екта. Патрабавалася дэталёва вывучыць гісторыю замка, атрымаць з архіваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа матэрыялы і фотадакументы, па якіх можна было б узнавіць яго вонкавае і ўнутранае аблічча, арганізаваць пошук арыгінальных прадметаў інтэр'ераў, мэблі, посуду, партрэтаў.
Важна адзначыць, што рэстаўрацыйныя работы і стварэнне экспазіцыі было зроблена выключна майстрамі нашай краіны, што стала вельмі добрай школай для беларускіх спецыялістаў.
8 студзеня 2013 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні пяці прэмій "За духоўнае адраджэнне" па выніках 2012 года.
Адна з іх была ўручана аўтарскаму калектыву архітэктараў і рэстаўратараў, якія распрацавалі праект рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля XVI-XVIII стагоддзяў у Нясвіжы.
Намеснік генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі ААТ "Белрэстаўрацыя" Сяргей Друшчыц, які ўваходзіў у склад аўтарскага калектыву, у той час адзначаў, што гэта заслуга не толькі іх творчага калектыву, але і ўсіх будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, інжынераў, мастакоў, скульптараў, разьбяроў, рэстаўратар і шэрагу іншых спецыялістаў.
— Вельмі важна, — подкрэсліваў Сяргей Аляксандравіч, —што дзяржава змагла ў такі эканамічна няпросты час выдзеліць сродкі на рэстаўрацыю помнікаў культуры. Нясвіжскі палац унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён дазволіць Беларусі стаць больш вядомай у свеце. За апошнія паўгода замак наведала каля 250 тысяч чалавек — такога ў гісторыі беларускіх музеяў яшчэ не было…
Сяргей Друшчыц пайшоў з жыцця 17 ліпеня 2015 года.