Niasvizh_museum
291 subscribers
2.56K photos
213 videos
83 files
301 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: [email protected]
[email protected]
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
加入频道
#семинарнесвиж
На нашем ютуб-канале добавлен видеоотчет с семинара-практикума "Музейно-педагогическая деятельность: проекты, специфика, опыт".
Смотреть видео: https://youtu.be/wK4AMZl2434
Уважаемые посетители!
В связи с проведением ремонтных работ у входа в дворцовый ансамбль, просьба приобретать билеты в кассах информационно-кассового центра.
Приносим извинения за временные неудобства.
«Прямая телефонная линия»

29 апреля 2023 г. с 10.00 до 12.00 пройдёт «Прямая телефонная линия» с представителем администрации музея-заповедника «Несвиж».
На вопросы, касающиеся работы учреждения, которые возникают у граждан, ответит заместитель главного бухгалтера Банецкая Татьяна Евгеньевна.
Задать вопросы можно по телефону + 375 1770 23132.


«Прамая тэлефонная лінія»

29 красавіка 2023 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца «Прамая тэлефонная лінія» з прадстаўніком адміністрацыі музея-запаведніка «Нясвіж».
На пытанні адносна дзейнасці ўстановы, якія ўзнікаюць у грамадзян, адкажа намеснік галоўнага бухгалтара Банецкая Таццяна Яўгеньеўна.
Задаць пытанні можна па тэлефоне +375 1770 23132.
#вниманиюпосетителей
Уважаемые посетители, обратите внимание на изменение режима работы дворцового ансамбля: с 1 мая по 30 сентября — с 10:00 до 19:00 (билеты до 18:00 в кассе дворца, до 17:30 в информационно-кассовом центре).
______________________
Паважаныя наведвальнікі, звярніце ўвагу на змяненне рэжыму работы палацавага ансамбля: з 1 мая па 30 верасня — з 10:00 да 19:00 (білеты да 18:00 у касе палаца, да 17:30 — у інфармацыйна-касавым цэнтры).
🌸 Поздравляем с праздником!
Желаем вам мирного труда, крепкого здоровья, благополучия в каждом доме и доброго весеннего настроения.
Пусть оптимизм и вера в лучшее никогда не покидают вас!
__________
🌸 Віншуем са святам!
Жадаем вам мірнай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожнай хаце і добрага вясновага настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае ніколі не пакідаюць вас!
#приглашаем
Приглашаем посетить мероприятия юбилейного года!🎉 🎉 🎉

Февраль-май: Международный выставочный проект «Непричастный оборот» (г. Санкт-Петербург).

Май-декабрь: Выставочный проект «Впервые экспонат. Из собрания Национального историко-культурного музея-заповедника «Несвиж» к 30-летию музея-заповедника и 800-летию города Несвижа.

20 мая: «Мистерия Несвижского дворца» — культурное мероприятие к международной акции «Ночь музеев-2023».

Июнь-октябрь: Выставка старинных утюгов XVII-XX вв. (из частного собрания Васильева Бориса Анатольевича).

4 июня: Спектакль «Красная Шапочка и три веселых поросенка» к Дню защиты детей.

23-25 июня: Фестиваль оперного и балетного искусства «Вечера Большого театра в замке Радзивиллов».

7-8 июля: Летний джазовый фестиваль «Джаз в городе N».

16 июля: Фестиваль христианского искусства.

28-29 июля: Творческий проект «Вяртанне да тэатральных вытокаў».

5-6 августа: Культурное мероприятие «ГРАНД кірмаш у палацы».
II Фестиваль цветов «КВЕТКІ ПАЛАЦА» в Несвижском дворце.
Конкурс по профессиональной флористике.

Октябрь: Научная конференция «Несвижский замок: события, личности, наследие» к 440-летию начала строительства замка в Несвиже.

Ноябрь-декабрь: Выставка «Чудотворные палладиумные иконы в камне» (из коллекции частного предприятия «Раритетный камень Гливи»).

23-24 декабря: Рождественский фестиваль камерной музыки.

❗️ Организатор оставляет за собой право вносить изменения в программу мероприятий.

☎️ Информация по телефонам: + +375 (17) 702-06-02, +375 29 551 80 51 МТС, +375 29 190 31 49 А1.
#пазнавальныаўторак

Запытайцеся ў старшакласніка, хто такі Блок, і атрымаеце адказ – лірык, які апавяў Чароўную Даму, паэт, які пакланяўся Каханню.

Свае першыя вершы ён напісаў ва ўзросце 5 гадоў. А калі яму было 10, разам з братамі выдаваў уласны рукапісны часопіс і выпусціў 37 нумароў. Сваім талентам і інтэлектуальным развіццём Аляксандр Блок абавязаны маці: яна навучала яго замежным мовам, падбірала кнігі для чытання, знаёміла з навінкамі па філасофіі і мастацтве.

Ён быў жанаты на Любові Мендзялеевай, дачцы вядомага хіміка Дзмітрыя Мендзялеева. Яна была для яго Дамай Сэрца і прызначалася толькі для падтрымкі духу і адцягненага сузірання яе нябеснай прыгажосці. Менавіта яна натхніла вялікага паэта на стварэнне яго першай кнігі “Вершы пра Чароўную Даму”.

У 1916 годзе (падчас Першай сусветнай вайны) Аляксандр Блок адправіцца на фронт. Амаль год ён правядзе, працуючы табельшчыкам у інжынерна-будаўнічай дружыне, якая займалася будаўніцтвам умацаванняў на Палессі. У далейшым, неабыякавы да містыкі паэт, не пераставаў здзіўляцца таму, што лёс закінуў яго ў беларускую вёску Колбы, дзе кожны другі жыхар меў прозвішча Колб – яго ўласнае прозвішча, толькі наадварот.

Многія даследчыкі творчасці Блока лічаць, што знаходжанне на Палессі не прайшло для яго бясследна. “Палескія водгукі” праявіліся ў паэмах “Дванаццаць”, “Скіфы”, у незавершанай паэме “Адплата”.

Палессе не забывае вялікага паэта. У вёсцы Лапаціна адкрыты музей Аляксандра Блока. Адна з вуліц Лунінца, дзе ён неаднаразова быў, названа яго імем. Узяты пад ахову дзяржавы капліца ў вёсцы Колбы, царквы ў Парахонску і Пагосце – месцах, дзе воляю лёсу ў гады Першай сусветнай вайны служыў Аляксандр Блок.

Лялечны вобраз Блока можна ўбачыць на выставе “Недзеепрыслоўны зварот” у Малой выставачнай зале Нясвіжскага Палаца. Лялечная кампазіцыя: А. А Блок. Аўтар - Ірына Масквіна.
Уважаемые гости!

При посещении дворцового ансамбля просим учесть, что в связи с началом ремонтных работ, вход в музей организован со стороны гостиницы «Палац» (в соответствии со схемой на фото).

Прогулка в обход дворца по аллее займет не более 5 минут.

Приносим свои извинения за временные неудобства.
__________________

Паважаныя госці!

Пры наведванні палацавага ансамбля просім улічыць, што, ў сувязі з пачаткам рамонтных работ, уваход у музей арганізаваны з боку гасцініцы «Палац» (у адпаведнасці са схемай на фота).

Прагулка ў абыход палаца па алеі зойме не больш за 5 хвілін.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

#несвижскийзамок #музей #музейбеларусь #музейнесвиж #museum #Nesvizh #travelling #несвиж
#30радкоўна30гадоў
З моманту стварэння музей-запаведнік "Нясвіж" стаў своеасаблівым культурным цэнтрам не толькі горада і раёна, але і сапраўднай візітнай карткай краіны, куды з радасцю прыязджаюць госці з розных куткоў Беларусі і замежжа. Сёння ён – не толькі аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны, не толькі канкрэтны будынак, у якім сфарміраваўся дзіўны свет, дзе захоўваюцца і экспануюцца прадметы розных эпох і культур, а жывы, дынамічны арганізм, які ўвесь час расце і развіваецца.
Сцены музея-запаведніка даўно сталі яшчэ і пляцоўкай, дзе праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, прысвечаныя яркім падзеям і значным датам, многія з якіх з поўным правам можна назваць брэндавымі. І тут нельга не ўзгадаць Міжнародную акцыю "Ноч музеяў" – штогадовае мерапрыемства, падчас якога гасцей чакаюць тэатралізаваныя квэст-экскурсіі, яркія анімацыйныя праграмы, арганізуюцца экскурсійныя праграмы з нестандартнымі маршрутамі па палацавых залах і замкавых валах. Дарэчы, ужо 20 мая наведвальнікі змогуць адчуць сапраўдную “Містэрыю Нясвіжскага палаца” – менавіта пад такой назвай пройдзе сёлета гэты незвычайны праект.
Яшчэ адным са знакавых майскіх культурных мерапрыемстваў, што праводзяцца на сцэнічных пляцоўках музея-запаведніка, з’яўляецца свята мастацтваў "Музы Нясвіжа", якое пройдзе 26 мая ўжо ў дваццаць сёмы раз.
А чэрвень традыцыйна атаясамліваецца з летнім фестывалем опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў". Гэты сумесны музычны праект у фармаце open-air быў створаны ў 2010 годзе і паспяхова сябе зарэкамендаваўсярод прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва. Спектаклі і канцэртныя праграмы, оперныя і балетныя пастаноўкі, якія складаюць фестывальную праграму, праходзяць на некалькіх сцэнічных пляцоўках і распрацаваны такім чынам, каб наведвальнікі мелі магчымасць пабываць на некалькіх мерапрыемствах. З 23 да25 чэрвеня ён зноў збярэ ў палацы ў Нясвіжы адданых аматараў оперы і балета.
Грандыёзны новы музычны праект «Джаз у горадзе Н.» упершыню адбудзецца 7-8 ліпеня ў цэнтральным двары палацавага ансамбля з нагоды 30-годдзя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». На працягу двух летніх вечароў на адкрытым паветры Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга будзе радаваць усіх аматараў і прыхільнікаў эстраднай музыкі лепшымі папулярнымі і сусветнымі джазавымі кампазіцыямі.
У календары падзей музея-запаведніка “Нясвіж” яшчэ шмат цікавых, разнастайных мерапрыемстваў, якія нельга ахапіць некалькімі радкамі, таму сачыце за нашай афішай і завітвайце да нас у госці. А мы гарантуем – сумна не будзе!

На фота:
Фота 1,2,3,4 – яркія моманты “Ночы музеяў”;
Фота 5 – выступленне ансамбля трубачоў, саксафаністаў у рамках свята мастацтваў “Музя Нясвіжа” ў ратушы;
Фота 6,7 – фрагменты фестывалю опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”;
Фота 8,9 – канцэрт “Калядны джаз” Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі ім. М.Я. Фінберга.