#пазнавальныаўторак
Гэта зброя знешне нагадвае не столькі рыцарскі меч, колькі вялікі нож для рассякання мяса. І тым не менш па сваёй папулярнасці яна не саступала лепшым узорам сярэднявечча. Гаворка ідзе пра меч фальшыон, характэрнай рысай якога з’яўляецца пашыранае да завяршэння лязо.
Назва паходзіць ад лацінскага слова “falxs” – “каса”. Справа, верагодна, не ў знешнім падабенстве, а ў тым, што для ўдару ваяру неабходна было шырока размахнуцца, як касцу на полі. У спалучэнні са значнай вагой клінка гэта забяспечвала надзвычайную прабіўную сілу.
Удары былі настолькі моцнымі, што наносілі пашкоджанні нават ваярам, закутым у браню. А яшчэ такія мячы-цясакі добра падыходзілі для адсякання галоў і рук. Таму іх аднолькава ўпадабалі і рыцары “блакітнай крыві”, і разбойнікі з вялікай дарогі (часам у сярэднявеччы гэтыя паняцці супадалі).
Пра распаўсюджанасць фальшыонаў сведчаць іх выявы ў пісьмовых крыніцах і скульптурных кампазіцыях.
На беларускіх землях шырока ўжываўся адналязовы корд – сярэдні варыянт паміж мячом і шабляй, які можна лічыць айчынным аналагам заходнееўрапейскага фальшыона. Як асобны від зброі ён згадваецца ў Статутах 1529 і 1588 гг.
Канешне, фальшыон не мог цалкам замяніць рыцарскія мячы, булавы і сякеры. Тым не менш з ХІІІ па XVI стст. ён паспяхова выкарыстоўваўся на палях бітваў, а ў далейшым стаў асновай для новых відаў халоднай зброі.
Убачыць рэканструкцыі фальшыонаў і кордаў можна на выставе “Gloria arme…”, якая дзейнічае ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

Уважаемые друзья!
У Министерства культуры есть собственный Telegram-канал:
https://yangx.top/minkultrb
Здесь размещается актуальная информация о деятельности ведомства и событиях сферы культуры.
Приглашаем подписаться, чтобы всегда быть в курсе культурной жизни страны

Telegram
Министерство культуры Республики Беларусь
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.