‼️ МЕМАРЫЯЛЬНУЮ ДОШКУ Ў ГОНАР ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА СУШАНАВА АДКРЫЛІ СЁННЯ Ў РУЖАНАХ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА
🌟 Мікалай Цімафеевіч Сушанаў – Герой Савецкага Саюза і легендарны пагранічнік. У перыяд з 1950 па 1962 год падымаў разбураную вайной сельскую гаспадарку ў Ружанах, умацоўваў савецкую ўладу.
🇧🇾 Мемарыяльная дошка размясцілася на будынку ААТ «Ружаны-Агра». Сімвалічна, што яе адкрыццё супала з днём 80-годдзя вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца сёння, 12 ліпеня.
🌸 Ва ўрачыстым мітынгу «Мы будзем памятаць» прынялі ўдзел старшыня Ружанскага сельвыканкама, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Аксана Юркоўская, дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак, старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА "Белая Русь" Наталля Юрэня і работнікі гаспадаркі, ваеннаслужачыя і ветэраны органаў пагранічнай службы, моладзь і грамадскасць.
▶️ Удзел у мерапрыемстве прыняла і Наталля Мікалаеўна, дачка Мікалая Цімафеевіча Сушанава.
З выкарыстаннем матэрыялау «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Белая Русь Гомель
Forwarded from Белая Русь Гомель