Национальный центр современных искусств
395 subscribers
3.24K photos
57 videos
1 file
724 links
加入频道
У трэцюю сераду студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень музейнага сэлфі. Сёлета наведвальнікі могуць выбраць любую выставу і сфатаграфавацца з экспазіцый менавіта 18 студзеня, бо толькі сёння выключэнне ўсе робяць абсалютна музеі-удзельнікі акцыі.

Для тых, хто дзеліцца сваімі здымкамі ў сацыяльных сетках, у 2014 годзе па ініцыятыве Міжнароднага музейнага праекта Culture Themes была створана сеткавая акцыя. Яе галоўнай ідэяй стала імкненне мінімальнымі намаганнямі папулярызаваць музеі і гістарычную спадчыну.

У Дня музейнага сэлфі ёсць таксама акаўнт у Ціўтары, дзе кожны год выкладваюцца падборкі з самых незвычайных і прыгожых здымкаў.

Мы запрашаем вас прыняць удзел у акцыі і зрабіць фатаграфію са сваімі любімымі выставачнымі экспанатамі, а таксама прапануем праглядзець тэматычную падборку фатаздымкаў з нашага цэнтру.
Шаноўныя сябры!

Паведамляем, што з 18:00 21 студзеня і ўвесь дзень 22 студзеня зал 200, у якім зараз экспануецца частка выставы «Чакайце нас, зоркі!» па адрасе вул. Някрасава, 3, будзе зачынены ў сувязі з правядзеннем мерапрыемства.

Будзьце ўважлівы!
Forwarded from Галерея FARBA
Живая легенда поп-арта, чьи работы входят в рейтинг самых дорогих художников современности - встречайте, Алекс Кац! 🌟

#popart #попарт #алекскац
Forwarded from Галерея FARBA
❗️ Последняя неделя ❗️

Стартовала последняя неделя нашей яркой выставки "Мировой поп-арт: от Уорхола до Бэнкси".

Мы открыты со вторника по воскресенье с 12:00 до 20:00 - только до 29 января!

Адрес: Национальный центр современных искусств, пр-т Независимости, 47

Ждем вас!

#popart #попарт
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

У гэты дзень мы б хацелі сустрэцца і паразмаўляць пра падзеі Халакосту ў Беларусі.

Мемарыялізацыя ахвяраў Халакосту на тэрыторыі Беларусі пачала разгортвацца ў час хрушчоўскай «адлігі». Менавіта ў гэты перыяд былі мемарыялізаваныя многія месцы масавых знішчэнняў у Беларусі, у тым ліку звязаныя з Халакостам. А ў брэжнеўскі «застой» ўжо паступова фармуецца мемарыяльны канон.

Сістэматычная праца па мемарыялізацыі ахвяраў Халакосту звязана з адраджэннем габрэйскіх суполак Беларусі. Так у 1992 быў створаны Саюз яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын. Узначаліў арганізацыю заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін, менавіта ён ініцыяваў і прымаў удзел у фарміраванні большасці знакавых месцаў памяці Халакоста ў Беларусі.

Захаванне памяці аб такой важнай і трагічнай падзеі ў гісторыі нашай краіны – неабходная практыка, якая прыцягвае спецыялістаў сацыякультурнага і гістарычнага поля даследаванняў.

Сустрэнемся з вамі 27 студзеня ў 18.30 у НЦСМ (вул. Някрасава, 3) і разам з гісторыкам Аляксандрам Далгоўскім абмяркуем гісторыю і кірунак развіцця працэсаў мемарыялізацыі падзей Халакосту ў Беларусі.

Мерапрыемства арганізавана сумесна з праектам «Культуралогія без межаў»!

Кошт квітка: 7/3

!Патрэбна рэгістрацыя!

Прыходзьце!