Национальный центр современных искусств
392 subscribers
3.22K photos
57 videos
1 file
718 links
加入频道
​​#нцсм_афіша #нцси_афиша

12 лістапада а 18:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на адкрыццё выставы “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава”.

Калекцыя, сабраная Андрэем Плесанавым, – феномен у беларускай арт-прасторы. Яна з’яўляецца найбольш значным зборам беларускага авангарду 1980-1990-х. Пры гэтым Плесанаў не проста калекцыянаваў работы мастакоў-авангардыстаў, ён быў непасрэдным удзельнікам тых бурных трансфармацый, якія ўзарвалі беларускае мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя, сябрам і паплечнікам андэграўндных мастакоў і, вядома, адным з іх.

Час пацвердзіў яго перакананні – “эпічнымі героямі” ў гісторыі беларускага мастацтва сталі Аляксей Жданаў, Генадзь Хацкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Акулаў і многія іншыя мастакі авангарду 1980-1990-х гг., якія адкрыта супрацьпаставілі сябе “афіцыйнаму” мастацтву і выракаліся яго “агульнапрынятых” тэм і эстэтыкі, паглыбляліся ў свае суб’ектыўныя адчуванні і папросту жылі мастацкімі эксперыментамі, якія раней былі не магчымымі, адстойвалі права на мастацкую аўтаномнасць – не гулялі па чыіх-небудзь правілах, а прыдумвалі свае.

Выстава ў НЦСМ прадстаўляе невялікую частку калекцыі Андрэя Плесанава і прызвана надаць імпульс вывучэнню і асэнсаванню як самой калекцыі, так і асобы калекцыянера. У адрозненне ад эклектычных музейных збораў, прыватная калекцыя Плесанава з’яўляецца цэласнай і адлюстроўвае яго асабісты погляд на падзеі ў беларускім мастацтве 1980-1990-х гадоў. Безумоўна, Андрэй Плесанаў і яго калекцыя адыгралі выключна важную ролю ў захаванні спадчыны беларускага авангарду.

Цяперашняя выстава ў НЦСМ з’яўляецца прысвячэннем унікальнаму чалавеку Андрэю Плесанаву, які пайшоў з жыцця ў 2021 годзе. Паралельна ў НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47 праходзіць выстава “Беларускі Аванграўнд”, якая акцэнтуе ўвагу на сумесных праектах НЦСМ і Андрэя Плесанава, рэалізаваных цягам апошніх гадоў, а таксама прадстаўляе куратарскае бачанне яго калекцыі.

Выстава “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава” працягнецца ў НЦСМ на Някрасава, 3 па 5 снежня 2021 года.

НЦСМ, вул. Някрасава, 3
серада-нядзеля: 12:00-20:00
Кошт квітка: 6 р. / 3 р.
#УЦЭНТРЫ

Пачынаем новы тыдзень у НЦСМ з рубрыцы #УЦЭНТРЫ!

🪄 11 лістапада адбудзецца аўтарская экскурсія Сяргея Крыштаповіча ў межах выставы “Беларускі аванграўнд”.

НЦСМ па адрасе: пр-т Незалежнасці, 47
11.11.2021 а 18:30,
Кошт квіткоў – 6/3 р.
❗️Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/LhMmSdzb2rCehkEj6 ❗️

🎉 12 лістапада НЦСМ адкрывае выставу “Ідэалы авангарду” - праект прысвечаны дзейнасці беларускіх масткоў-авангардыстаў.

НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3
12.11.2021 а 18:00.


🎶 Працягвае сваю работу экспазіцыя творчага праекту “МОЙ.АРХЕА.АВАНГАРД”. На адкрыцці выставы вы маглі бачыць музычна-паэтычны перформанс, не сумуйце, калі не змаглі наведаць яго. Па-першае – у нашым профілі ёсць дзве фотагісторыіі, па-другое – 12 лістапада адбудзецца творчая сустрэча з аўтарамі праекту!

НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3
12.11.2021 а 18:00,
Кошт квіткоў – 6/3 р.
❗️Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/XDvtdPUmuCiqLDob8 ❗️

📩 Да 15 лістападу працягваецца open-call для прыняцця ўдзелу ў сумесным з галерэяй LIBRA праекце “Рафаэль. Эпоха Рэнесансу”. Дасылайце свае заяўкі на адрас [email protected].
​​#нцсм_афіша #нцси_афиша

12 ноября в 18.00 мы приглашаем гостей на встречу с авторами проекта «МОЙ.АРХЕО.АВАНГАРД»

Гостей ждёт уникальный интерактив. А также примерка шляп, совместное творчество, тёплое общение, приятные бонусы и угощения.

В процессе интерактива каждый участник сможет создать свой археоавангард, запечатлеть момент настоящего через элементы сотворчества с авторами проекта.

Соединение музыки, поэзии, искусства фото- и видеографии, искусство создания головных уборов - это всё МОЙ.АРХЕО.АВАНГАРД

Участие - по входному билету на выставку: 6 р. / 3 р.

❗️ регистрация по ссылке - https://forms.gle/XDvtdPUmuCiqLDob8 ❗️

НЦСИ по адресу: ул. Некрасова, 3

12.11.2021 в 18:00.
​​#нцсм_экскурсія #нцси_экскурсия

«Сучаснае еўрапейскае мастацтва» – гэта праект, які аб’яднаў мастацкія выказванні 12 мастакоў з Германіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў, Расіі і Швецыі. Некалькі ўдзельнікаў выставы паходзяць з Беларусі, але ўжо працяглы час працуюць за мяжой.

На сённяшні дзень музейны фонд НЦСМ складаюць больш за 5 тысяч твораў беларускіх і замежных мастакоў.

На куратарскай экскурсіі, якая адбудзецца 18 лістападу а 18:30, вы даведаецеся больш аб гэтай грандыёзнай выставе.

Запрашаем! 🤍
​​Сябры, мы рады падзяліцца добрымі навінамі! 🎉

З 11 лістапада па 21 лістапада ўключна ў вас ёсць магчымасць наведаць выставы на пляцоўках па адрасе: вул. Някрасава, 3 і пр-т Незалежнасці, 47 па агульнаму квітку, кошт якога складае ўсяго 9 беларускіх рублёў.

Набыўшы агульны квіток, вы зможаце наведаць выставачныя праекты «Беларускі Аванграўнд», «Шостая лінія. Лінія лёсу, «МОЙ.АРХЕА.АВАНГАРД», «Сучаснае еўрапейскае мастацтва» і «Ідэалы авангарду».

❗️Абавязкова захоўвайце квіток, каб наведаць другую пляцоўку❗️

!Важнай умовай дзеяння гэтай праграмы з'яўляецца наведванне пляцовак на працягу аднаго дня.

Запрашаем! 💛
Андрей Ярошевич – художник-график, занимающийся классическими видами эстампа (литография, линогравюра) и оригинальной графикой (рисунки и скетчи).

Андрей Ярошевич родился в 1984 г. в Минске. С 2000 по 2003 года – учащийся гимназии-колледжа искусств на отделении «Дизайн». В 2009 году окончил Белорусскую государственную академию искусств (кафедра графики). С 2007 года участвует в выставках. Член Белорусского Союза художников. Мастер-печатник и преподаватель кафедры графики Белорусской государственной академии искусств.

Работы Андрея Ярошевича имеют необычный визуальный язык – свободное и смелое слияние символов разных культур, орнаментализация, мистицизм образов.

В коллекции НЦСИ хранится работа Андрея Ярошевича «Молодые». Произведение представляет собой изображение танца мужчины и женщины.Цветовая гамма – довольно сдержанная, в основном преобладают серо-коричные и в меньшей степени холодные голубые тона. Общие пропорции человеческих фигур искажены, позы неестественны и сложны. Корпус фигур заполнен орнаментальными мотивами первобытных времен – это сознательное средство выразительности художника.

Работы Андрея Ярошевича находятся в коллекции Национального центра современных искусств, частных коллекциях Польши, Швеции, США, России, Великобритании, Латвии, Германии, ОАЭ, Беларуси.

Ярошевич Андрей Олегович, «Молодые», 2010,Беларусь, Мінск; бумага, линогравюра; 89,5х62 см
#нцсм_фота #нцси_фото

Сябры!

12 лістапада ў НЦСМ адбылося адкрыццё выставы «Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава»

У гэты ж час на пляцоўцы па адрасе пр-т Незалежнасці, 47 апошні тыдзень працуе выстава “Беларускі Аванграўнд”.

Каб больш паглыбіцца ў той час, раім наведаць абедзве выставы па агульным квітку (9 рублёў).
Падрабязней – у мінулым пасце.

Выстава “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава” дзейнічае да 5 снежня па адрасе: вул. Някрасава, 3
Ср – Нд, 12:00 – 20:00
Кошт квітка: 6/3 р.

Фота: Дзіна Даніловіч