Настаўніцкая
7.75K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Настаўніцкая
Працягваецца серыя летніх прэс-тураў, якія запланаваны прадстаўнікамі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па аздараўленчых лагерах краіны 📍 Сёння журналісты знаходзяцца ў Дзяржынскім раёне. Падчас сустрэчы з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і…
⬆️ У Дзяржынскім раённым цэнтры турызму і краязнаўства арганізаваны профільны грамадзянска-патрыятычны лагер "Міласэрнасць". Сёння тут праходзяць практыку і адпачываюць 100 дзяўчат.

— У нас наладжана супрацоўніцтва са многімі структурамі, — расказала дырэктар лагера Алена Курыліна. — Але акцэнт робім на медыцыне.

🔸 Заняткі ў гэтым кірунку з навучэнкамі праводзяць медыцынскія работнікі. Аказанне першай медыцынскай дапамогі, правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў, накладанне павязак, аказанне дапамогі падчас пераломаў - гэта толькі частка таго, чаму вучацца дзяўчаты ў профільным лагеры.

— Традыцыйная акцыя ў лагеры — "Чытаем разам", у межах якой рэалізуецца праект "Пра вайну помнім, пра вайну чытаем", — акцэнтавала ўвагу дырэктар лагера. — Яшчэ адна прыгожая традыцыя, якая жыве ў нас, — гэта "Ліст маме". Мы раз у тыдзень збіраемся і пішам лісты мамам. Нягледзячы на тое, што яны атрымаюць іх не адразу, пачытаць тое, што пішуць дзеці, будзе вельмі прыемна.
Вучаніцы сярэдняй школы № 6 Жодзіна атрымалі дыплом І ступені на VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў “Свет маіх даследаванняў»

✔️ Навучэнка 11 класа Соф'я Баршчэўская і навучэнка 6 класа Валерыя Міхеенка ў сваёй рабоце “Віншаванне ці свята пачынаецца з паштоўкі” правялі параўнальны аналіз беларускіх і англійскіх паштовак, а таксама надпісаў і малюнкаў на іх.

Англійскія паштоўкі былі ўзяты з інтэрнэту, а паштоўкі, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі БССР і сучаснай Беларусі, — з прыватных калекцый, — расказала настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 6 Жодзіна Святлана Каляда.

Прааналізаваўшы ўсе выявы, дзяўчаты прыйшлі да высновы, што для папулярызацыі нашай краіны і яе дасягненняў неабходна часцей выкарыстоўваць беларускія сімвалы і выявы, якія адлюстроўваюць ідэнтычнасць беларускага народа.

Мае таленавітыя навучэнкі арганізавалі праект “Намалюй паштоўку з беларускім нацыянальным сімвалам”, у якім прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, — з гордасцю сказала настаўніца.
Алена Раманава з 2021 года працуе ў Гарбавіцкай сярэдняй школе Чавускага раёна настаўніцай працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва

✔️ Адначасова атрымлівае спецыяльнасць “Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва” ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П.Шамякіна.

Сумяшчаць вучобу і работу ў школе вельмі падабаецца, — расказвае Алена. — Тэорыя, якую асвойваю ва ўніверсітэце, становіцца больш зразумелай дзякуючы практычнаму вопыту, які атрымліваю з вучнямі. І на экзаменах гэта дапамагае мне адказваць на пытанні па методыцы выкладання. Да таго ж прыемна, калі выкладчыкі ўніверсітэта ставяцца да мяне, як да калегі.

✳️ Нягледзячы на свой юны ўзрост, Алена Раманава ў 2019 годзе атрымала званне “Чалавек года” Чавускага раёна, узнагароджана спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама, мае шэраг дыпломаў па выніках творчых конкурсаў.
Сучасны педагог павінен умець быць рэжысёрам, акцёрам, псіхолагам, медыятарам. Трэба быць і своеасаблівым сонцам для дзяцей, каб святлом сваёй душы азараць моцных вучняў і саграваць слабых, ведучы ўсіх разам па дарозе ведаў

✔️ Такіх перакананняў прытрымліваецца лаўрэат абласнога конкурсу "Настаўнік года" настаўнік біялогіі гімназіі № 3 Магілёва Аляксандр Афанасенка. Па яго меркаванні, аснова паспяховага ўрока — цікавасць вучняў.

Каб яе дасягнуць Аляксандр Васільевіч выкарыстоўвае на сваіх занятках электронныя сродкі навучання, метад праектаў, тэхналогію развіцця крытычнага мыслення. Сярод ключавых методык у яго педагагічным арсенале таксама эйдэтыка.

🔹 Аляксандр Афанасенка распрацаваў віртуальныя медыяпадарожжы і аўтарскі праект мерапрыемстваў шостага школьнага дня, кіруе гімназічным валанцёрскім атрадам.
Грамадзянска-патрыятычная змена "П-триОт" рэалізуецца ў аздараўленчым лагеры "Чайка" ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці

◽️ У назву праекта ўкладзены тры літары "П" (правільна, патрыятычна, карысна) і "от" — адпачынак.

Выхаванцы ўключаны ў актыўную стваральную працу, падчас якой фарміруюцца беражлівыя адносіны да гісторыі Айчыны, да яе культурнай спадчыны, да звычаяў і традыцый народа.

Праграма змены ўключае ў сябе атрадныя справы, спартыўна-аздараўленчыя і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, работу ў органах самакіравання, розныя па ступені складанасці гульні і конкурсы. Неад'емнай часткай змены з'яўляюцца мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.
Встреча коллектива с начальником главного управления образования Гомельского облисполкома Русланом Смирновым состоялась в Жлобинском государственном колледже сферы обслуживания

📌 Диалог был посвящен экологической и биологической безопасности Республики Беларусь. Обсуждался уровень экологической культуры каждого человека и страны в целом. На встрече также были затронуты вопросы противодействия экстремистской деятельности и обеспечения государственной безопасности.
Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама адбылося ў Бярэзінскім раёне

🔻 Перад пленарным пасяджэннем яе ўдзельнікі азнаёміліся з адукацыйнай прасторай горада і раёна.

— Вывучэнне эфектыўнасці дзейнасці ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама стане галоўнай часткай мерапрыемства, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.

Першай установай, якую наведалі начальнікі раённых упраўленняў па адукацыі і педагогі Міншчыны, стала Бярэзінская гімназія. Яе дырэктар Наталля Бурцава прэзентавала калегам STEM-клас і краязнаўчы музей “Люстэрка часу” ⬇️ .
Настаўніцкая
Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама адбылося ў Бярэзінскім раёне 🔻 Перад пленарным пасяджэннем яе ўдзельнікі азнаёміліся з адукацыйнай прасторай горада і раёна. …
⬆️ — Дзіцячы садок № 2, які значыўся наступным у адукацыйным маршруце, славіцца сваімі традыцыямі выхавання і навучання дашкалят, — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама Алеся Цітова. — Рознабаковаму развіццю малышоў садзейнічае прадметна-прасторавае асяроддзе, якое створана ў дашкольнай установе.

У Бярэзінскім цэнтры рамёстваў гасцям былі прэзентаваны магчымасці развіцця адукацыйнага турызму, а таксама вынікі выхаваўчай і вучэбнай дзейнасці ўстаноў адукацыі горада і раёна. Дарэчы, менавіта ў цэнтры рамёстваў знаходзіцца музей драўлянай лыжкі, якую называюць брэндам Беразіна.
👫Учащиеся Волосовичской средней школы Октябрьского района продолжают принимать активное участие в республиканской экстренной акции «Полей дерево-сохрани ему жизнь!».
Ребята поливают зелёные насаждения на территории учреждения.
Организации экскурсионной деятельности в образовательном процессе был посвящен областной семинар-практикум, который прошел на базе мемориального комплекса "Партизанская криничка" под Гомелем

📍 Специалисты отделов образования, курирующие экскурсионную деятельность, заместители директоров по воспитательной работе учреждений образования, культорганизаторы, педагоги дополнительного образования стали участниками историко-познавательной экскурсии, посвященной боевым действиям партизанских формирований на территории Гомельщины.

Также шел разговор о новых формах проведения экскурсий с учащимися.