Настаўніцкая
6.79K subscribers
13.8K photos
31 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Супруги глав дипмиссий и женщины-послы посетили гимназию № 12 Московского района столицы

📍 Мероприятие было приурочено к Международному дню защиты детей и прошло под патронажем супруги министра иностранных дел Беларуси Людмилы Алейник.

Она отметила, что гимназия № 12 была выбрана неслучайно. Она является одной из старейших в городе: в следующем году учреждение образования отмечает 45-летие. Большое внимание здесь уделяется не только образовательным программам, но и воспитательному процессу, работают творческие, заинтересованные педагоги.

✳️ Для высоких гостей в гимназии был организован праздничный концерт, а также состоялось награждение победителей конкурса рисунков "Солнце. Счастье. Дружба", в котором принимали участие дети представителей дипмиссий и сотрудников МИД.
Бацькоў навучэнцаў, пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, ушанавалі ў Магілёве

📌 Па словах начальніка аддзела па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірыны Рыбаковай, алімпіяднікі ўжо атрымалі свой падарунак ад гарадской улады. Напрыканцы мая для навучэнцаў былі арганізаваны экскурсіі ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і музей Вялікай Айчыннай вайны. Настаўнікі ў найбліжэйшы час будуць узнагароджаны спецыяльнымі прэміямі аблвыканкама. А вось бацькі неяк заставаліся ў цені, таму было вырашана правесці ўрачыстасць для мам і татаў.

Падзячныя лісты бацькам уручаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Плануецца, што падобныя сустрэчы з бацькамі лепшых вучняў стануць добрай традыцыяй.
Фестываль "Сучасныя вучэбныя заняткі: сінтэз традыцый і інавацый" аб’яднаў маладых педагогаў Партызанскага раёна і іх вопытных настаўнікаў

🔸 Спачатку ўдзельнікі праводзілі ўрокі, давалі іх самааналіз, а потым прадстаўлялі творчую самапрэзентацыю свайго педагагічнага дуэта, агульную педагагічную знаходку для паспяховага навучання школьнікаў.

Свой вопыт, педагагічны стыль, творчы патэнцыял і прафесіяналізм дэманстравалі 16 педагагічных дуэтаў: 8 дуэтаў настаўнікаў пачатковых класаў, 4 дуэты настаўнікаў замежнай мовы, па адным дуэце настаўнікаў інфарматыкі, біялогіі і хіміі, геаграфіі, рускай мовы і літаратуры ⬇️ .
Настаўніцкая
Фестываль "Сучасныя вучэбныя заняткі: сінтэз традыцый і інавацый" аб’яднаў маладых педагогаў Партызанскага раёна і іх вопытных настаўнікаў 🔸 Спачатку ўдзельнікі праводзілі ўрокі, давалі іх самааналіз, а потым прадстаўлялі творчую самапрэзентацыю свайго педагагічнага…
⬆️ Так, маладая настаўніца сярэдняй школы № 72 Марыя Лін разам са сваім вопытным педагогам Галінай Прышчэпавай запрасілі на ўрок матэматыкі па тэме “Параўнанне даўжынь прадметаў на аснове пачуццёвага ўспрымання”, дзе малодшыя школьнікі адправіліся ў вандроўку па казцы “Чырвоная Шапачка”, выконваючы розныя заданні на параўнанне і рашаючы задачы.

Урок англійскай мовы ў 5 класе прадставілі педагогі сярэдняй школы № 182: малады настаўнік Ілья Сальбыук і яго педагог-настаўнік Вольга Чартовіч. На занятках была створана атмасфера іншамоўных зносін, падабраныя практыкаванні былі накіраваны на развіццё навыкаў гаварэння на аснове прачытаных тэкстаў. Былі выкарыстаны электронныя рэсурсы lingvo.adu.by, Wordwall.

✔️ Па выніках правядзення мерапрыемства сфарміраваны банк метадычных распрацовак дуэтных вучэбных заняткаў, выпушчаны спецыяльны зборнік фестывальных урокаў для далейшага выкарыстання ў практычнай дзейнасці педагогаў.
Новую школу в Гродно планируется ввести в эксплуатацию 1 сентября

📍 Учреждение образования строится в микрорайоне Грандичи Ленинского района областного центра. Учебное заведение станет одним из крупнейших в области.

Новая школа разработана с учетом современных требований образовательного процесса. Проектная мощность обучающихся в учреждении образования 1200 человек с расчетом обучения в две смены. В первый учебный год учреждение примет около 400 первоклассников. Средняя школа № 42 будет укомплектована современным учебным, спортивным и интерактивным оборудованием.

🏫В здании и на территории школы будет организована безбарьерная среда для детей с ограниченными возможностями здоровья, в которую входят лифт, пандусы и подъемники.
Профільны лагер “Дзевяць П, або Азбука педагогікі” для навучэнцаў педагагічных класаў пачаў працаваць у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

— Лета — аптымальны час для знаёмства з выбранай прафесіяй, — 🖊 упэўнена дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга. — Адукацыйны кампанент змены раскрываецца пры дапамозе шматлікіх форм работы. Так, будзем праводзіць цыкл адзіных гадзін “Азбука педагогікі”, модуль па інтарэсах “Першыя педагагічныя пробы” і інш.

Падчас работы лагера навучэнцы профільных класаў горада і раёна сустрэнуцца з прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з удзельнікамі клубаў “Малады дырэктар”, “Дыялог”, “Профі+”, які працуе ў БДПУ.

✔️ Вынікам адукацыйнай змены “Дзевяць П, або Азбука педагогікі” стане padlet-партфоліа “9П будучага педагога”.