ЧИТАЙТЕ В ЗАВТРАШНЕМ НОМЕРЕ ГАЗЕТЫ «ПЕРЕХОДНЫЙ ВОЗРАСТ»
С нами ты проведёшь своё лучшее лето! Звучит заманчиво... Но кто сказал? И к чему тебе это, если за окном зима? О перспективах и возможностях – в самой массовой молодёжной рубрике «Что? Где? Когда?».
На носу – главный романтичный праздник в году! Как правильно вручить «сердечко»? И что делать, если в Валентинов день ты без пары? Школьные лавстори – в рубрике «Свидание +».
Открываешь шкаф, а оттуда вываливается одежда. Но тебе всё равно нечего носить? Значит, пора прочекать модные лайфхаки в рубрике «Школа шарма».

Старшыня Гомельскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане настаўнік фізічнай культуры і здароўя Яромінскай сярэдняй школы Алег Кавалёў выбраны на сесіі раённага Савета дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу.
За 35 гадоў у роднай вёсцы ён заваяваў павагу сваімі апантанымі адносінамі да фізкультуры і спорту. З дзяцінства займаўся футболам, а цяпер, гаворыць, з тых, каго прывучыў да гэтага віду, можна стварыць некалькі футбольных каманд. Многія яго вучні даўно сталі бацькамі і цяпер прыводзяць сваіх малых займацца да Алега Мікалаевіча.
“Цяпер для мяне школа — мой родны дом, — гаворыць Алег Міккалаевіч. — Мне тут усё падабаецца. Я люблю дзяцей. Я заўсёды дзеткам гавару, што самае галоўнае — гэта здароўе. Няважна, ці атрымаецца ў цябе стаць вядомым футбалістам, галоўнае, каб ты стаў добрым чалавекам”.
Падрабязней чытайце ў заўтраўшнім нумары “Настаўніцкай газеты”.

Дэлегатам VІ Усебеларускага народнага сходу была абрана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Атраднаўскай сярэдняй школы Любанскага раёна Мінскай вобласці Ірына Аляксандраўна Ленская. У сваім рэгіёне і не толькі яе ведаюць як прафесіянала сваёй справы, дэпутата Рачэнскага сельвыканкама, клапатлівую маці і неабыякавага чалавека, які шчыра любіць свой родны край.
У прафесію педагога Ірына Аляксандраўна аднойчы і назаўсёды, і ўжо 24 гады выкладае беларускую мову і літаратуру. Настаўніца пераканана: заваяваць давер можна толькі ў тым выпадку, калі твае словы не разыходзяцца са справамі. Ва ўсіх дасягненнях сваіх вучняў яна бачыць не толькі заслугу дзіцяці і сваю, але і ўклад бацькоў, якія падтрымліваюць ва ўсіх пачынаннях свайго сына ці дачку.
Адной з самых вострых праблем яна лічыць замацаванне ў сельскай мясцовасці маладых спецыялістаў. Неабходна захоўваць і развіваць інфраструктуру, вырашаць жыллёвыя пытанні, адным словам, рабіць усё магчымае, каб моладзь пускала карані ў малых населеных пунктах. Для Ірыны Аляксандраўны вельмі важна, каб беларуская вёска жыла і ў ёй былі шчаслівыя, задаволеныя людзі.
Падрабязней чытайце ў заўтрашнім нумары "Настаўніцкай газеты".

Адным з ключавых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку з’яўляецца шчаслівая сям’я. Дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу дырэктара сярэдняй школы № 6 Брэста Алу Аляксандраўну Старыкевіч вельмі хвалююць праблемы, звязаныя з сямейным выхаваннем і сацыяльнай падтрымкай сем’яў.
Са школьных гадоў Ала Аляксандраўна займаецца грамадскай дзейнасцю. А.А.Старыкевіч — шматгадовы старшыня гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў. “Дзякуючы грамадскай рабоце, адчуваю сябе патрэбнай, — гаворыць педагог, — Усведамляю адказнасць перад людзьмі, якія даверылі мне ўласныя праблемы. Ад добрых спраў атрымліваю вялікае маральнае задавальненне. Гэта сапраўдная аддушына!”