Настаўніцкая
6.45K subscribers
13.2K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
📌📌📌 «Путь в науку начинается сегодня» - под таким названием состоялось проведение районного этапа областного конкурса исследовательских биолого-экологических работ учащихся младшего школьного возраста.
Конкурс проводился с целью создания условий для выявления, поддержки и развития интеллектуально-творческого потенциала детей младшего школьного возраста. На первый, отборочный этап конкурса было представлено 19 исследовательских работ из 17 учреждений образования. По результатам отборочного этапа для участия в учебно–практической конференции были приглашены авторы семи исследовательских работ. Подробнее https://www.goroo-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=3529:2023-04-07-05-45-31&catid=14:2010-08-08-22-40-51
Cвята "Гуканне вясны" прайшло ў сярэдняй школе № 2 Беразіна

📍 Мерапрыемства суправаджалася абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі.

— Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра птушак, прымалі ўдзел у гульнях, а напрыканцы свята да нашых навучэнцаў завітала Вясна, — расказала дырэктар навучальнай установы Святлана Абрамовіч. — Разам з Вясной удзельнікі мерапрыемства вешалі на дрэвы самаробных птушак і рознакаляровыя стужкі, якія з'яўляюцца сімвалам нашых мар і жаданняў.
Урок мужнасці "Я размаўляю з табой з Ленінграда" быў арганізаваны ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

Урок правёў настаўнік гісторыі, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 639 Санкт-Пецярбурга Віталь Салаўёў, — расказала дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга. — У дадатак да гэтага для навучэнцаў 9 класа будзе арганізавана слайд-гутарка “Ты выстаяў, мой Ленінград”.

✔️ Мерапрыемствы ў Барысаўскім раёне праходзяць у межах дасягнутага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй. У ходзе двухдзённага візіту прадстаўнікоў Санкт-Пецярбурга таксама пройдуць сустрэчы па патрыятычным выхаванні з навучэнцамі сярэдніх школ №№ 7, 8, 16, 18, 22 Барысава.
У рамках традыцыйнай міжнароднай сустрэчы на Кургане Дружбы ўпершыню пройдзе летні ваенна-патрыятычны лагер

📍 Якім ён будзе, абмеркавалі на фарсайт-сесіі ў Пячорах дэлегацыі Віцебскай і Пскоўскай абласцей.

Маштабная маладзёжная пляцоўка аб’яднала 200 школьных лідараў — пароўну ад кожнага рэгіёна. Разам з педагогамі навучэнцы працавалі над канцэпцыямі будучага лагера, стварэннем дадатковых лакацый і новых інтэрактыўных праграм.

✳️ Запамінальным момантам трохдзённага форуму стала экскурсія ў старажытны Свята-Успенскі Пскова-Пячэрскі манастыр. Па выніках работы ў групах “Мастакі”, “Захавальнікі” і “Абаронцы” ўдзельнікі прапанавалі на разгляд экспертаў 27 праектаў у творчым, даследчым і ваенна-патрыятычным напрамках.
Здароўезберагальныя тэхналогіі, правілы здаровага ладу жыцця сталі ключавымі для абмеркавання на рэспубліканскім семінары “Захаванне здароўя вучняў — прыярытэтны напрамак работы ўстановы адукацыі

🔻 Мерапрыемства, праведзенае пад эгідай Беларускага педагагічнага таварыства, было выязным і прайшло на базе сярэдняй школы № 3 Івацэвіч. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Увазе дырэктараў быў прадстаўлены вопыт сярэдняй школы № 111 Мінска, дзе паспяхова рэалізуецца праект “Школа — тэрыторыя здароўя". А таксама багаты вопыт устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна на прыкладзе 3-й школы Івацэвіч.

▪️ У навучальнай установе ідзе апрабацыя эскперыментальнай вучэбнай праграмы па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” з варыятыўным кампанентам “Хакей” для 1—3 класаў, а таксама працуе служба медыяцыі.
❗️С началом пожароопасного сезона🔥 10.04.23 в Старосельской средней школе Шкловского района прошли:❗️
✔️ практическая отработка действий в случае возникновения чрезвычайных ситуаций;
✔️ проведена беседа по правилам пожарной безопасности.

#профилактика
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю "Педагагічны дэбют — 2023" праходзіць у сярэдняй школе № 25 Барысава

🔺 Фестываль стаў важнай падзеяй у жыцці маладых педагогаў і маладых кіраўнікоў устаноў адукацыі Міншчыны.

— Выбіраючы прафесію педагога, вы ведалі, што ў вас павінна быць сувязь з дзецьмі: вы любіце іх, а яны любяць вас, — звярнуўся да ўдзельнікаў фестывалю начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Жадаю кожнаму з вас узысці на вяршыню педагагічнага майстэрства, якая заключаецца ў тым, каб быць задаволеным сваёй работай. Таксама вяршыня майстэрства — гэта калі вас сустракаюць бацькі і дзякуюць за работу, якую робіце, а вы, правяраючы сшыткі навучэнцаў, разумееце, што многаму іх навучылі, і ставіце высокія адзнакі. Сёння вы ў пачатку руху да гэтай вяршыні. Але я ўпэўнены: выбраўшы прафесію настаўніка і прайшоўшы педагагічны дэбют, вы застаняцеся ў прафесіі надоўга ⬇️ .
Настаўніцкая
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю "Педагагічны дэбют — 2023" праходзіць у сярэдняй школе № 25 Барысава 🔺 Фестываль стаў важнай падзеяй у жыцці маладых педагогаў і маладых кіраўнікоў устаноў адукацыі Міншчыны. — Выбіраючы прафесію педагога, вы ведалі…
⬆️ 12 педагагічных работнікаў Мінскай вобласці прадставілі на ацэнку кампетэнтнага журы сваё прафесійнае майстэрства ў такіх намінацыях, як "Малады дырэктар установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі", "Малады загадчык установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі", "Малады настаўнік" і "Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі".

— Удзел у "Педагагічным дэбюце" — гэта новая матывацыя да развіцця, творчасці і школа прафесійнага росту, — зазначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Барысаўскага райвыканкама Ірына Садоўская.

Маладыя дырэктары школ і загадчыкі ўстаноў дашкольнай адукацыі спаборнічалі ў конкурсе творчай самапрэзентацыі або візітнай карткі "Я і мая каманда". Маладыя настаўнікі і выхавальнікі дашкольнай адукацыі дэманстравалі сваё майстэрства ў творчай самапрэзентацыі або візітнай картцы "Пачатак педагагічнага шляху".

🎗 Лепшым маладым дырэктарам стаў дырэктар Вяляціцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна Антон Гульнеў. Сярод маладых загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі перамагла загадчыца дзіцячага сада "Сонейка" пасёлка Дружны Наталля Несцяровіч. Лепшым маладым настаўнікам прызнаны настаўнік гісторыі Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна Андрэй Марозаў. А лепшай сярод маладых выхавальнікаў стала выхавальніца дзіцячага сада № 27 Маладзечна Настасся Васілевіч. Яны прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе.