Настаўніцкая
7.74K subscribers
14.6K photos
32 videos
1.64K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Цікава і весела адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе № 4 р.п.Рэчыца Столінскага раёна

Педагогі ў нацыянальных касцюмах віталі на беларускай мове бацькоў выхаванцаў і ўручалі ім інфармацыйныя лісткі “Мастацкія творы для чытання дзецям”. Мамы і таты чыталі вершы на роднай мове, складалі прыказкі і ўдзельнічалі ў акцыі “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”.

Старшыя дашкольнікі адправіліся на чароўным цягніку ў падарожжа “Па старонках роднай мовы”. На адным з прыпынкаў выхаванцы інсцэніравалі беларускую казку “Рукавічка”.

▫️ Не менш цікавымі атрымаліся пазнавальныя заняткі “У госці да бабулі”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі складалі кросенсы, каб узбагаціць слоўнікавы запас.

Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Яблынька”, “Шэры кот” і “Зайчык”, слухалі і спявалі беларускія песні. Не засталіся ўбаку і педагогі. Яны ўдзельнічалі ў віктарыне “Родная мова, чароўная мова”, выконвалі музычнае заданне, афармлялі калаж “Мая родная мова”.
Маладзёжны актыў Мінскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза прыняў удзел у V Міжнародным фестывалі педагагічных майстэрань “Узаемадзейнічай! Стварай! Прымяняй”

🔹 Мінск прадставілі 29 маладых педагогаў, якія правялі 10 майстар-класаў.

— “Метады і прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў” — так называўся наш майстар-клас, — расказала настаўніца біялогіі і геаграфіі сярэдняй школы № 67 Мінска Алена Курыпчэнка. — Нашы дзеці — гэта пакаленне Z, бо яны растуць у асяроддзі, дзе ўсё можна ўдакладніць у інтэрнэце. У сваім майстар-класе я паказала, як вучыць пакаленне Z, прадэманстравала метады і прыёмы, якія можа прымяніць кожны настаўнік. Гексаганальнае навучанне, кросенсы, воблака тэгаў, фотакалаж, дыяграмы, работа з картай, дыдактычныя, ролевыя гульні, прэзентацыі, дыяграмы і многае іншае.

✔️ Як адзначыла настаўніца, арганізацыя мерапрыемства была на вышэйшым узроўні.
Ряд высоких наград получили педагогические коллективы Дрибинщины во время подведение итогов социально-экономического развития района за 2022 год

🎗 Среди учреждений общего среднего и дошкольного образования были отмечены Пудовнянская средняя школа и городской детский сад № 2. Учебные заведения являются лидерами районных рейтингов по всем показателям деятельности.

Лучшим по профессии назвали учителя истории Дрибинской средней школы Сергея Шаменкова. Педагог является членом молодежного парламента при районном Совете депутатов, проводит значимую работу по гражданско-патриотическому воспитанию подрастающего поколения. В Дрибинской школе учится и лучший ученик района — девятиклассник Роман Алексеев.

📌 Особая награда была вручена начальнику отдела по образованию райисполкома Марине Панченко. Она удостоилась почетного звания “Человек года” в номинации “Общественно-политическая деятельность”.
Адукацыйную настольную гульню “Падарожжа ад Менска да Мінска” распрацавала выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Ніна Ерахавец

Гэтая распрацоўка адзначана дыпломам ІІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе па патрыятычным выхаванні “Спадчына”.

Як расказала Ніна Ерахавец, створаная адукацыйная гульня — цэлы праект, які ўключае ў сябе некалькі настольных гульняў. Гэта выдатная магчымасць выбіраць гульню па гусце, узросце і пазнавальнай цікавасці.

📍 Гульня “Азбука Мінска” — гульня-віктарына, якая распрацавана з дапамогай сэрвісу LearningApps, прысвечана гісторыі паходжання назваў мінскіх вуліц, паркаў і сквераў, а таксама гарадскім легендам і загадкам. Наяўнасць мабільных прылад з праграмай для чытання QR-кодаў абавязковая для гэтай гульні. Гульня “Мема Мінск” складаецца з картак з парнымі выявамі славутасцей Мінска.
Арабовщинской базовой школе Барановичского района присвоен статус Школы мира

🔹 Свидетельство о новом статусе учреждения директору школы Елене Шиловой вручила Председатель правления Брестского областного отделения Белорусского фонда мира Лидия Романюк.

Школу посещают всего 33 учащихся. Здесь действует пионерская дружина имени Марата Казея, которая помогает инвалидам и ветеранам, ухаживает за памятниками и памятными местами, связанными с подвигом первого Героя Беларуси Владимира Карвата. Именно жителей деревни Арабовщина и расположенной неподалеку деревни Большое Гатище 23 мая 1996 года ценой своей жизни спас отважный летчик, уведя падающий самолет в безлюдное поле.

📍 Учебное заведение стало первым в районе с таким статусом и 14-м на Брестчине.
Падчас пасяджэння выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны пераможцы і лаўрэаты абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, упраўленняў па адукацыі райвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, спорце і турызме рай(гар)выканкамаў па выніках 2022 года

За шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Мінскай вобласці намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды ўручыў нагрудныя знакі “Выдатнік адукацыі” дырэктару сярэдняй школы № 2 Беразіна Святлане Абрамовіч, майстру вытворчага навучання Салігорскага дзяржаўнага каледжа Міхаілу Ждановічу і дырэктару Маладзечненскай санаторнай школы-інтэрната Ірыне Нядзвецкай ⬇️ .
Настаўніцкая
Падчас пасяджэння выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны пераможцы і лаўрэаты абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, упраўленняў…
⬆️ Сёлета ўпершыню вышэйшыя ўзнагароды галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ў некалькіх намінацыях былі ўручаны ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама. Так, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко ўручыў Людміле Стонька дыпломы за перамогу ў намінацыях “Лідар у арганізацыі адукацыйнага працэсу” (2-е месца), “Лідар у рэалізацыі кадравай палітыкі” (1-е месца), “Развіццё эканомікі адукацыі” (1-е месца).

Таксама ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама прызнана лідарам у стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяроддзя, а Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі заняў 3-е месца ў намінацыі “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”.

🎗 У намінацыі “Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі” дыпломы І ступені ўручаны загадчыцы ясляў-сада № 1 Дзяржынска Ларысе Навумавай і загадчыцы Сноўскага дзіцячага сада Нясвіжскага раёна Алене Грэчцы. У намінацыі “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі” дыпломы І ступені атрымалі дырэктар гімназіі № 1 Слуцка Алена Міронава і дырэктар Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна Юлія Саматыга.

Акрамя дыпломаў упраўлення па адукацыі, узнагароды ад Мінскага аблвыканкама педагогам уручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Так, Ганаровая грамата была ўручана першаму намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’і Філістовіч.