Адборачны этап XXIX Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях прайшоў адначасова на 19 пляцоўках па ўсёй краіне
🔳 У Гомельскай вобласці пляцоўкі былі арганізаваны на базе Гомельскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі і ў Мазыры.
За права выйсці ў фінал чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў і прадстаўляць вобласць змагалася 31 каманда.
🔝 Першая тройка на пляцоўцы горада Гомеля:
1 месца – каманда "ДНА" (сярэдняя школа №11 Гомеля)
2 месца "Рома хозяин парома" (Гомельскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі)
3 месца - "Sapere aude" (Доўская сярэдняя школа Рагачоўскага раёна).

Гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства педагогаў “Панарама інавацыйных адукацыйных практык “Акадэмія ўрока — 2022” стартаваў у сталіцы
🔹 Сёлета ўдзельнікамі конкурсу сталі 26 педагогаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і 3 настаўнікі-метадысты.
Першае конкурснае выпрабаванне “Метадычны батл “Мая лепшая ідэя па стварэнні на ўроку ўмоў для развіцця асобы навучэнца” прайшло на базе МГІРА.
✔️ Батл складаўся з 2 раўндаў: першы раўнд — выступленне канкурсанта на працягу хвіліны і другі — канкурсанты дзякавалі канкрэтнага аўтара за ідэю, якая найбольш спадабалася, тым самым, аддаючы 0,25 балаў у скарбонку свайго таварыша.
Наперадзе педагогаў чакае два выпрабаванні: адкрытыя вучэбныя заняткі “Урок дальняга дзеяння” — публічны ўрок для педагагічнай аўдыторыі горада па загадзя выбранай тэме ў актавай зале сваёй установы адукацыі і медыянар “Навучымся! Статус абавязвае” (педагогу прадастаўляецца камплект матэрыялаў для самастойнага вывучэння і прапаноўваюцца алгарытмы работы з імі).

“Школа перадавога вопыту эфектыўных адукацыйных практык” стартавала ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі
🔻 Яна арганізавана для кіраўнікоў раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.
Спікерам выступіла метадыст цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ГрАІРА Раіса Аўсяннікава.
👩🏻🏫 Быў таксама прадстаўлены вопыт работы кіраўніка метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Алены Святловіч і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Радунскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Жанны Чарнавіцкай.
Удзельнікі школы будуць сістэматычна ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства з дапамогай вывучэння і трансляцыі эфектыўных адукацыйных практык арганізацыі выхаваўчага працэсу. Пасяджэнні плануецца праводзіць адзін раз у квартал.

Адбылася прэзентацыя фотавыставы па выніках сацыяльнага праекта па навучанні фатаграфіі і фотарэтушы дзяцей з інваліднасцю
📍 У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці, якія праходзілі навучанне фотамайстэрству ў праекце, педагогі, бацькі, фатографы і арганізатары. Дзеці былі ў захапленні, убачыўшы свае работы на выставе, бо для многіх гэта было ўпершыню.
Выстава праходзіць у бібліятэцы № 14 Мінска імя Ф. Багушэвіча да 30 студзеня. Сам праект быў рэалізаваны з кастрычніка па снежань 2021 года на базе Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў і Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Заняткі праходзілі паралельна для абедзвюх груп, у іх займаліся 20 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Важна, што навучанне праходзіла там, дзе яны пражывалі ці праходзілі рэабілітацыю.
✅ Ініцыятарам стварэння адукацыйнага курса па фотамайстэрстве для дзяцей-інвалідаў і адным з яго выкладчыкаў стаў Эдуард Клуйша, фатограф, які сам перамяшчаецца на калясцы.

Дыялогавая пляцоўка прайшла ў Гомельскім педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага
🔹 На ёй абмяркоўваліся пытаянні рэферэндуму, гарантый сацыяльнай абароны дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Сустрэчу з прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі, педагагічнымі работнікамі правялі старшыня праўлення Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Вера Замойская, памочнік пракурора Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства пра непаўналетніх і моладзь Юлія Барычэўская, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Алена Клачкова.
✔️ Дыялог атрымаўся актуальны і мэтанакіраваны, а сама сустрэча прайшла ў жывой, актыўнай форме.

Урачыстае адкрыццё новага дзіцячага садка адбылося ў Бабруйску
📍 Сучасную дашкольную ўстанову пабудавалі у маладым гарадскім мікрараёне “Маладзёжны”.
Новы дзіцячы садок разлічаны на 240 месцаў ці 13 груп, у ліку якіх – адна спецыяльная. Ва ўстанове створана безбар'ернае асяроддзе, усталяваны ліфт.
- У дашкольнай установе ёсць музычная, спартыўная, гімнастычныя залы, медыцынскі блок, кабінеты для заняткаў па бяспецы жыццядзейнасці, педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага і метадычны. Кожная група абсталявана неабходнай мэбляй, мяккім інвентаром, цацкамі, тэлевізарамі, стацыянарнымі і перасоўнымі дошкамі. Прадугледжаны таксама рэсурсныя цэнтры для захоўвання метадычнай літаратуры і наглядных дапаможнікаў. Для ўмацавання здароўя дзяцей ёсць басейн, - паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама А. Лісіца.
✅ Павіншаваць дзяцей і педагогаў з нагоды наваселля прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутацкага корпусу.