Карэкцыйная падтрымка, якасная адукацыя і сацыяльная адаптацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для калектыву Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната ўсё гэта — галоўны прыярытэт у рабоце
🔸 На працягу паўстагоддзя педагогі тут імкнуцца раскрыць патэнцыял кожнага асаблівага дзіцяці. Надоечы навучальная ўстанова святкавала знакавы юбілей. Гасцям урачыстасці з нагоды гэтай падзеі прадэманстравалі адукацыйныя магчымасці школы.
— Сёння ў нас жывуць і вучацца 108 хлопчыкаў і дзяўчынак з інтэлектуальнай недастатковасцю. Сярод іх шмат сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў. Адукацыйны працэс і побыт вучняў наладжаны на належным узроўні. У школе ёсць медыцынскі блок, спартыўная, актавая, трэнажорная залы, гульнявыя пляцоўкі, працоўныя майстэрні, вялікі вучэбна-доследны ўчастак. Створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб дапамагчы нашым асаблівым навучэнцам стаць паўнапраўнымі членамі грамадства, — паведаміў дырэктар установы Сяргей Быкаў.
🎗 Падчас святочнага мерапрыемства школе-інтэрнату былі прэзентаваны патрэбныя падарункі для ўдасканалення матэрыяльнай базы. За добрасумленную плённую працу шматлікімі ўзнагародамі адзначылі педагогаў установы. Не засталіся ў баку ад святкавання і школьнікі: дзеці падрыхтавалі для прысутных цудоўную канцэртную праграму.

Сёння ў "Настаўніцкай" зноў прэм'ера праекта — "Справа неабыякавых"
✅ Сіла неабыякавых педагогаў у тым, каб не толькі вучыць, але і ўласным прыкладам паказваць, што дабрабыт краіны залежыць ад кожнага. Першы герой — Сяргей Шамінскі. А наступным можа стаць любы з вас. Чакаем шчырых гісторый.
На паласе "Рэпартаж" прадстаўлены ўстановы адукацыі Чавускага раёна. Пра іх развіццё расказаў начальнік аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзяніс Нікіфараў.
У рубрыцы "Я. Мы. Соцыум" паказаны шлях мнагадзетнага бацькі і настаўніка геаграфіі Олтушскай сярэдняй школы Івана Барташука да педагогікі і ўсвядомленага бацькоўства.
📌 У дадатку "Вышэйшая школа" — векавыя традыцыі БДПУ, уступная кампанія і асаблівасці навучання ў аграрных УВА.
Рубрыка "Першае працоўнае месца" знаёміць з выхавальніцай дзіцячага сада № 3 Браслава Таццянай Ракіцкай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гімназіі Фаніпаля імя А.І.Гурына Кацярынай Старнаковай.
Прыемнага чытання!

Сёння прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзіліся ў прэс-туры ў Лагойску
▫️ Ён пачаўся сустрэчай намесніка дырэктара па развіцці Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама Іванам Мокшыным.
Падчас грунтоўнага дыялогу былі закрануты шматлікія тэмы, прыярытэтнымі сярод якіх сталі павышэнне ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга, вызначэнне тэм для найбліжэйшых
публікацый і магчымыя варыянты супрацоўніцтва педагогаў раёна з профільным выданнем. Акрамя гэтага, Іван Аляксандравіч расказаў, што ў хуткім часе ў Лагойску будзе дабудаваны яшчэ адзін дзіцячы сад, а таксама адзначыў педагогаў, з вопытам работы якіх варта азнаёміцца ў першую чаргу.
✨ У дзіцячым садзе № 1 Лагойска педагогі-дэфектолагі Ксенія Янкоўская і Ганна Тышкевіч працуюць над праектам, які заснаваны на прымяненні пясочнай арт-тэрапіі ў рабоце з малышамі з затрымкай маўлення.
Навучэнцам сярэдняй школы № 1 Лагойска пашанцавала з педагогамі. Так, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аляксандра Шапяцюк, акрамя таго, што прывівае любоў да роднага слова, дапамагае навучэнцам асвойваць журналістыку: ва ўстанове адукацыі ёсць свой Telegram-канал "Школьны NEWS", ён расказвае пра школьнае жыццё 9 класа, у якім Аляксандра Сяргееўна — класны кіраўнік.
🧩 Настаўніца пачатковых класаў Святлана Мароз рэалізуе са сваімі маленькімі вучнямі літаратурны праект па кнізе Я.Шварца "Казка аб згубленым часе".
Педагог-псіхолаг Алена Міхаленя таксама прыемна здзівіла: у сваёй дзейнасці яна выкарыстоўвае такую форму работы, як псіхалагічны кінаклуб, а таксама рыхтуе школьнікаў да алімпіяд па псіхалогіі.
У хуткім часе чакайце матэрыялы пра педагогаў Лагойска на старонках "Настаўніцкай газеты".

Областной семинар-практикум объединил 57 педагогов из разных уголков Гомельской области
📍 Методисты государственных учреждений, осуществляющих научно-методическое обеспечение образования, руководители методических формирований учителей музыки, искусства (отечественной и мировой художественной культуры), изобразительного искусства обменивались опытом на базе средней школы № 9 Мозыря.
Приветствуя участников, начальник отдела образования Мозырского райисполкома Лариса Попкова отметила, что педагоги района открыты к сотрудничеству и всегда с удовольствием делятся наработками с коллегами.
Директор Мозырского районного учебно-методического центра Марина Старикова подчеркнула, что цель мероприятия — совершенствование профессионального мастерства учителя по формированию читательской грамотности учащихся средствами учебных предметов "Музыка", "Изобразительное искусство", "Искусство (ОМХК)".
🎨 Во время семинара участники смогли ознакомиться с выставкой-презентацией наработок педагогов Мозырщины. В форме интерактива специалисты проверили знания в области искусства, спели традиционные белорусские песни, изготовили магнитики на память. Также собравшиеся заслушали выступления проректора по учебной работе Гомельского областного института развития образования Ольги Блажко, методиста районного учебно-методического центра Надежды Чайковской. Затем работа продолжилась в секциях.
📍 Методисты государственных учреждений, осуществляющих научно-методическое обеспечение образования, руководители методических формирований учителей музыки, искусства (отечественной и мировой художественной культуры), изобразительного искусства обменивались опытом на базе средней школы № 9 Мозыря.
Приветствуя участников, начальник отдела образования Мозырского райисполкома Лариса Попкова отметила, что педагоги района открыты к сотрудничеству и всегда с удовольствием делятся наработками с коллегами.
Директор Мозырского районного учебно-методического центра Марина Старикова подчеркнула, что цель мероприятия — совершенствование профессионального мастерства учителя по формированию читательской грамотности учащихся средствами учебных предметов "Музыка", "Изобразительное искусство", "Искусство (ОМХК)".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Квест-бук "Мой горад Мінск" распрацавалі ў сталічным дзіцячым садзе № 561
🏛 Падчас віртуальнай экскурсіі выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту могуць удзельнічаць у стварэнні сюжэту, зыходзячы са сваіх магчымасцей і фантазіі.
— Дашкаляты могуць адчуць сябе экскурсаводамі, галоўнымі героямі квеста, карэспандэнтамі або
турыстамі, — тлумачыць стваральніца экскурсіі выхавальніца Ала Жгун. — Наша задача — азнаёміць малых з 10 асноўнымі славутасцямі Мінска: плошчамі Перамогі, Незалежнасці, Якуба Коласа, Траецкім прадмесцем, Нацыянальнай бібліятэкай, Белдзяржцыркам, заапаркам, дзіцячай чыгункай імя К.С.Заслонава, Цэнтральным дзіцячым паркам імя Максіма Горкага і "Мінск-Арэнай". Кожны разварот квест-бука прысвечаны знакаваму аб’екту горада і змяшчае фатаграфіі, даступны тэкст, інфаграфіку, канверт з заданнем, значкі "лайк" для ацэнкі і самаацэнкі і "фотаапарат" для творчых і сумесных сямейных заданняў.
▫️ Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з квест-букам дазваляе педагогу рэалізоўваць мэты і задачы патрыятычнага выхавання дзяцей. Дапаможнік можна выкарыстоўваць на занятках, у індывідуальнай рабоце, падчас забаў і сюжэтных гульняў. Дапаўняюць змест квест-бука QR-коды, праз якія можна перайсці на дадатковыя фота- і відэаматэрыялы, цікавыя факты.

Першае месца на раённым этапе рэспубліканскага фестывалю "Бяспечнае дзяцінства" заняў дзіцячы сад № 2 Клічава Магілёўскай вобласці
🔴 Конкурс праходзіў у 4 намінацыях: "Дыдактычная гульня", "Ганарымся, што навучылі", "Куток бяспекі" і "Азбука бяспекі". Поспех установы адукацыі, па словах яе загадчыцы Ліліі Маркавай, хаваецца перш за ўсё ў штодзённай і самаадданай працы педагогаў, якія ствараюць для заняткаў з дзецьмі наглядны матэрыял, пішуць цікавыя сцэнарыі, прыдумваюць гульні.
— Дашкольны ўзрост — перыяд, калі ў чалавека закладваюцца асновы здароўя і паводзін, — гаворыць выхавальніца сада Дзіяна Дамарад. — Да таго ж гэта самы траўманебяспечны для дзяцей час, таму пачынаць вучыць малых правілам дарожнага руху, паводзін пры пажары, асноўным паняццям першай дапамогі ці бяспекі ў быце ніколі не рана.
✔️ Па ўсіх гэтых напрамках у садзе шырока прадстаўлены наглядны матэрыял: лэпбукі, настольныя і развіццёвыя гульні, даміно і лато, пазлы, адзенне для сюжэтных гульняў і іншае. У пакоі бяспекі выхавальніцы Алеся Белегава, Дзіяна Дамарад і Алена Рудзько праводзяць з дзецьмі тэматычныя заняткі, ролевыя гульні, падчас якіх дашкаляты вучацца правілам паводзін у экстранных сітуацыях. Дарэчы, куткі бяспекі ў садзе ёсць у кожнай групе.