Настаўніцкая
7.85K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Цікавыя асобы, моцныя прафесіяналы, людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй — гэтыя якасці яднаюць суразмоўнікаў, з якімі наш карэспандэнт сустрэлася ў Расонскім раёне

🔻 Разам з намеснікам начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгай Спірыдонавай, загадчыкам раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святланай Клім, дырэктарам Расонскай сярэдняй школы імя П.М.Машэрава Аленай Марозавай абмеркаваны пытанні развіцця супрацоўніцтва з выданнямі "Педагагічнай прэсы". Работнікі з калектыву названай установы адукацыі ў найбліжэйшы час стануць героямі традыцыйных і новых рубрык "Настаўніцкай газеты". Сярод іх — дэлегат Vll Усебеларускага народнага сходу, прадстаўнікі дынастый педагогаў і мастакоў, адзін з самых вопытных на Віцебшчыне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні, ініцыятыўны і захоплены прафесіяй малады спецыяліст. Сачыце за публікацыямі!
X Белорусские образовательные Рождественские чтения открылись в Минске

📚 Тема чтений — "80-летие Великой Победы: память и духовный опыт поколений. К 25-летию Союзного государства".

Сегодня темы, которые мы обозначили для чтений, очень актуальны — это 80-летие Великой Победы и 25-летие Союзного государства, — отметил Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. — Оглядываясь назад, вспоминая историю и пройденные этапы жизни нашего народа, мы делаем важные выводы для современного человека и задумываемся о будущем.

Важной образовательной частью Рождественских чтений стало награждение победителей республиканского литературного конкурса "Книга мне — книга во мне". Он проводился во второй раз Синодальным отделом БПЦ по сотрудничеству со светскими учреждениями образования совместно с Союзом писателей Беларуси и Издательским домом "Педагогическая пресса".

✔️ Интервью с победителем конкурса в номинации "Драматургия" сможете прочитать в "Настаўніцкай газеце".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Карэкцыйная падтрымка, якасная адукацыя і сацыяльная адаптацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для калектыву Каменскай спецыяльнай школы-інтэрната ўсё гэта — галоўны прыярытэт у рабоце

🔸 На працягу паўстагоддзя педагогі тут імкнуцца раскрыць патэнцыял кожнага асаблівага дзіцяці. Надоечы навучальная ўстанова святкавала знакавы юбілей. Гасцям урачыстасці з нагоды гэтай падзеі прадэманстравалі адукацыйныя магчымасці школы.

Сёння ў нас жывуць і вучацца 108 хлопчыкаў і дзяўчынак з інтэлектуальнай недастатковасцю. Сярод іх шмат сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў. Адукацыйны працэс і побыт вучняў наладжаны на належным узроўні. У школе ёсць медыцынскі блок, спартыўная, актавая, трэнажорная залы, гульнявыя пляцоўкі, працоўныя майстэрні, вялікі вучэбна-доследны ўчастак. Створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб дапамагчы нашым асаблівым навучэнцам стаць паўнапраўнымі членамі грамадства, — паведаміў дырэктар установы Сяргей Быкаў.

🎗 Падчас святочнага мерапрыемства школе-інтэрнату былі прэзентаваны патрэбныя падарункі для ўдасканалення матэрыяльнай базы. За добрасумленную плённую працу шматлікімі ўзнагародамі адзначылі педагогаў установы. Не засталіся ў баку ад святкавання і школьнікі: дзеці падрыхтавалі для прысутных цудоўную канцэртную праграму.
Сёння ў "Настаўніцкай" зноў прэм'ера праекта — "Справа неабыякавых"

Сіла неабыякавых педагогаў у тым, каб не толькі вучыць, але і ўласным прыкладам паказваць, што дабрабыт краіны залежыць ад кожнага. Першы герой — Сяргей Шамінскі. А наступным можа стаць любы з вас. Чакаем шчырых гісторый.

На паласе "Рэпартаж" прадстаўлены ўстановы адукацыі Чавускага раёна. Пра іх развіццё расказаў начальнік аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзяніс Нікіфараў.

У рубрыцы "Я. Мы. Соцыум" паказаны шлях мнагадзетнага бацькі і настаўніка геаграфіі Олтушскай сярэдняй школы Івана Барташука да педагогікі і ўсвядомленага бацькоўства.

📌 У дадатку "Вышэйшая школа" — векавыя традыцыі БДПУ, уступная кампанія і асаблівасці навучання ў аграрных УВА.

Рубрыка "Першае працоўнае месца" знаёміць з выхавальніцай дзіцячага сада № 3 Браслава Таццянай Ракіцкай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гімназіі Фаніпаля імя А.І.Гурына Кацярынай Старнаковай.

Прыемнага чытання!