Асаблівасці функцыянавання профільных класаў прафесійнай накіраванасці абмеркавалі карэспандэнт "НГ" і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Людміла Скіндэр
✅ У цэнтры ўвагі таксама былі пытанні творчага супрацоўніцтва і павышэння падпіскі на выданні медыяхолдынга "Педагагічная прэса".
— Ва ўстановах адукацыі Баранавіч у гэтым навучальным годзе функцыянуюць 38 класаў/груп прафесійнай накіраванасці, дзе займаюцца 524 навучэнцы, — адзначыла Людміла Іванаўна. — Гэта педагагічныя, інжынерныя, чыгуначныя, спартыўна-педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, прававыя, юрыдычныя і медыцынскія класы. Заключаны трохбаковыя дагаворы паміж школамі, універсітэтамі і прадпрыемствамі.
У сярэдняй школе № 19 Баранавіч два гады назад упершыню ў рэспубліцы пачаў рэалізоўвацца праект "Інжынерны клас у школе". Студэнтамі педагагічных ВНУ сёлета сталі 27 выпускнікоў педагагічных класаў, з іх па мэтавым накіраванні двое. Такія класы функцыянуюць на базе 5 школ Баранавіч.
▫️ З мінулага навучальнага года адкрыліся медыцынскія класы ў ліцэі № 1 Баранавіч. Пра гэта расказала яго дырэктар Вера Вайцяхоўская.
Дзіцячы сад № 27 Баранавіч пад кіраўніцтвам Святланы Акулюшынай два гады запар адзначаўся дыпломамі І ступені ўпраўлення па адукацыі гарвыканкама ў намінацыі "Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі". Тут працуе адаптацыйная пляцоўка і мацярынская школа.
Падрабязна чытайце ў найбліжэйшых нумарах "Настаўніцкай газеты”.

ІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы" прайшла ў Мінску
🔹 У яе рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, арганізацый па забеспячэнні якасці адукацыі і адукацыйных устаноў Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана. Да міжнароднага дыялогу падключыліся пляцоўкі з рэгіёнаў нашай краіны.
— Беларусь нездарма з’яўляецца ініцыятарам у абмеркаванні пытанняў якасці адукацыі, — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Мы прайшлі пэўную эвалюцыю за перыяд суверэннай Беларусі. У гэтай сістэме было адмаўленне ад ліцэнзавання: сёння на заканадаўчым узроўні гэты важны элемент кантролю якасці адукацыі вернуты. У нас ёсць дакладна выбудаваная сістэма, пачынаючы ад ацэнкі якасці атэстацыі школьнікаў, навучэнцаў у сістэме каледжаў, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і заканчваючы непасрэдна кантролем якасці ў цэлым устаноў адукацыі, вучэбных планаў, праграм — усяго таго, што рэгламентуецца нарматыўнай прававой дакументацыяй.
Падчас работы канферэнцыі былі разгледжаны сучасныя праблемы забеспячэння якасці адукацыі ў дзяржавах — удзельніцах СНД, выпрацаваны адзіныя падыходы да вызначэння крытэрыяў ацэнкі і кіравання якасцю адукацыі, а таксама падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці ў сферы адукацыі.
📌 Саветнік Дэпартамента па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД Галіна Казак акрэсліла асноўныя напрамкі развіцця агульнай адукацыйнай прасторы СНД. Пра ролю заканадаўчага забеспячэння ў павышэнні якасці адукацыі расказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Міхаіл Мірончык. Як наладжана навукова-метадычнае суправаджэнне даследаванняў якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, прадставіла рэктар Акадэміі адукацыі Ірына Старавойтава.