Настаўніцкая
6.29K subscribers
12.5K photos
27 videos
1.59K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
У пятнічнай “Настаўніцкай” феерыя педагагічнага вопыту!

✔️ Працягваем знаёміцца з фіналістамі конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года — 2023”. Сёння на старонках газеты прадстаўлены вопыт, педагагічныя перакананні і мары настаўнікаў геаграфіі Мяжысецкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Андрэя Трэя і матэматыкі сярэдняй школы № 15 Наваполацка Сяргея Бараноўскага.

У дадатку “Партфоліа” запісы з дзённіка метадычнага семінара ў Азёрах прадставіла член клуба “Крыштальны журавель” настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 Віцебска Галіна Сухава. Тут жа яшчэ адна прадстаўніца клуба, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 182 Мінска Святлана Назарава, дзеліцца вопытам прывіцця сямейных каштоўнасцей на ўроках рускай літаратуры ⬇️ .
Настаўніцкая
У пятнічнай “Настаўніцкай” феерыя педагагічнага вопыту! ✔️ Працягваем знаёміцца з фіналістамі конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года — 2023”. Сёння на старонках газеты прадстаўлены вопыт, педагагічныя перакананні і мары настаўнікаў геаграфіі Мяжысецкай…
⬆️ Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 20 Брэста Ірына Усанава расказвае, як наладзіць эфектыўную работу ў групах. А настаўнік інфарматыкі і чарчэння сярэдняй школы № 1 Ліды Павел Круглы дзеліцца карыснымі электроннымі сервісамі для арганізацыі эфектыўнага навучання на ўроках чарчэння.

Настаўніца хіміі гімназіі Светлагорска Святлана Галанчык раскрывае сакрэты падрыхтоўкі дзяцей да алімпіяды. Яе калега настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 4 Шклова Наталля Маскаленка дзеліцца вопытам прымянення сітуацыйных задач і непасрэдна задачамі.

🔜 Акрамя таго, на старонках газеты прэзентацыя новай кнігі настаўніка гісторыі Слабадской сярэдняй школы імя М.М.Пшонкі Лепельскага раёна Валерыя Тухты і цікавы вопыт па арганізацыі школьнага даследавання настаўніцы геаграфіі гімназіі № 1 Валожына Святланы Федарака. Прыемнага чытання!
Могилевская область заняла 1-е место среди регионов республики по итогам конкурса по организации подписки в первом полугодии на издания ИД "Педагогическая пресса"

🎗️ Директор Издательского дома Екатерина Дубинская и заместитель по развитию Людмила Пастернакевич вручили диплом и ценные призы начальнику главного управления по образованию Могилевского облисполкома Андрею Заблоцкому.

В ходе встречи было отмечено, что могилевские педагоги не впервые оказываются в лидерах среди подписчиков. Кроме этого, стороны подробно поговорили о возможностях совершенствования выстроенной системы работы. Речь шла также о перспективных направлениях взаимодействия, темах для ближайших публикаций. Сейчас пристальное внимание в регионе уделяется подготовке учреждений образования к новому учебному году. В 39 учебных заведениях осуществляются масштабные капитальные ремонты.

🔜 Подробности читайте в ближайших номерах "Настаўніцкай газеты".
Настаўніца Краснапольскай раённай дзяржаўнай гімназіі Наталля Траянава ведае, як захапіць навучэнцаў хіміяй

Для большасці вучняў хімія даволі складаны прадмет. Але калі тлумачыць матэрыял не сухой мовай з падручніка, а напоўніць урок эксперыментамі са штодзённасці, даступнымі жыццёвымі прыкладамі, то хімія становіцца простай для ўспрымання. Дзеці захопліваюцца і абыякавых на занятках не застаецца. Адным словам, усё залежыць ад педагога, — 🖊 упэўнена Наталля Рэмаальдаўна.

На занятках настаўніца імкнецца паказаць вучням непарыўную сувязь хіміі і рэчаіснасці. Для гэтага праводзіць яскравыя доследы, спрабуе заінтрыгаваць хімічнымі рэакцыямі, сухія формулы ператварае ў галаваломкі.

🔹 Педагагічныя прыёмы Наталлі Траянавай прыносяць адпаведныя вынікі. Яе вучні рэгулярна выходзяць у пераможцы трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, паспяхова ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах даследчых і творчых работ, бліскуча здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне.
Дзень беларускай мовы адбыўся ў лагеры працы і адпачынку сярэдняй школы № 2 Старых Дарог у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву

— Дзецi прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Зямля бацькоў — зямля святая”, віктарыне “Смак беларускай мовы”, конкурсе “Мае словы”, конкурснай праграме "Вясёлы святлафор", — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама Святлана Капачэня.

🔸 Педагогі адзначылі, што навучэнцы з цікавасцю і задавальненнем успаміналі прыказкі і прымаўкі, перакладалі іх, тлумачылі, правільна ўжывалі беларускія словы. Акрамя гэтага, дзецям прапаноўвалі раскрыць сэнс фразеалагізмаў, працытаваць урыўкі з вершаў беларускіх паэтаў.
З яркімі ўражаннямі, карысцю і мноствам цікавых падзей. Так арганізавалі летні адпачынак у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска

✳️ Кожнае лета ў гэтай навучальнай установе нечым адметнае. Сёлета канікулы тут вызначыліся адкрыццём дзіцячай навукова-касмічнай лабараторыі. Праект запусцілі падчас работы лагера з дзённым знаходжаннем "Сузор’е".

Лабараторыя працавала па трох напрамках: інжынернае макетаванне, астрафізіка і экасістэмы. У ходзе лабараторных работ навучэнцы мадэлявалі ракеты і касмічныя апараты, вывучалі фізічныя працэсы на зорках і планетах, праводзілі біялагічныя эксперыменты. З пачаткам навучальнага года плануем паспрабаваць укараніць яе ў адукацыйны працэс, — расказала загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Таццяна Кізатава.

З прыгодамі праходзілі летнія дні і ў лагерах "Спадчына" і "Патрыёт". Усяго ў летніках Цэнтра дадатковай адукацыі аздаравіліся амаль 300 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Фотафакт. Да Міжнароднага дня шахмат у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Дзяржынска праводзілася тэматычнае свята

У дашкольным цэнтры для дзетак былі арганізаваны танцавальны флэш-моб, тэматычная фотазона, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца і атрымаць флаер з QR-кодам гульні "Дыназаўры вучаць шахматам", — адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Галіна Гапанькова.

Акрамя гэтага, праводзіліся займальны гульні, шахматныя рэбусы і інш.
Круглы стол, прысвечаны абмеркаванню пытанняў выніковай атэстацыі вучняў пасля завяршэння навучання і выхавання на ступені агульнай сярэдняй адукацыі, быў арганізаваны ў Лагойскім раённым вучэбна-метадычным кабінеце

🔻 У канструктыўным дыялогу прынялі ўдзел рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Фёдар Драбеня, намеснікі дырэктараў і педагогі ўстаноў адукацыі Лагойскага раёна.

Разам з педагогамі мы закранулі тэму арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену, — расказаў Фёдар Драбеня. — У тым ліку вызначылі вартасці такой ацэнкі ведаў, а таксама абмеркавалі некаторыя прапановы па ўдасканаленні працэсу арганізацыі і правядзення ЦЭ.
Фотафакт. Выхаванцы лагера “Дружба” Сівіцкай базавай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Сад дабрачыннасці” і наведалі касцёл Святога Міхаіла Архангела ў Івянцы

Ксёндз Яўген расказаў дзецям пра гісторыю касцёла і хрысціянскую веру, — 🖌 расказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Крыкала. — Таксама выхаванцы пабывалі ў міні-заапарку, які размяшчаецца на тэрыторыі касцёла.
В Довской средней школе активно идёт подготовка к новому учебному году.
На протяжении всех летних месяцев проводится капитальный ремонт учреждения образования. Строители и работники школы уже проделали большой фронт работы. Сделана частичная замена окон в учебных кабинетах, кладка и прочистка вентиляционных каналов, частичный ремонт кровли. Сейчас ведутся работы по восстановлению отмостки, цоколя с окраской по периметру школы, замена теплосетей, водопровода, канализации. Ремонтные работы проводятся в пищеблоке и спортивном зале, где положат современное покрытие.
1 сентября наших учащихся встретят стены родной школы, которая за лето стала ещё более комфортной и уютной, а проведённые ремонтные работы - это залог комфорта, удобства и безопасности наших учащихся и педагогов.
#Довская_СШ
#ТрудКрут