Настаўніцкая
7.56K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Навукоўцамі НІА распрацаваны праект Нацыянальнай стратэгіі развіцця інклюзіўнай адукацыі і план яе рэалізацыі, якія перададзены на ўзгадненне ў Міністэрства адукацыі

📍 У плане рэалізацыі стратэгіі адлюстравана больш за 100 мерапрыемстваў.

Праект рэалізоўваецца другі год у НІА сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), — адзначыла падчас круглага стала “Роўная адукацыя для ўсіх” загадчык лабараторыі спецыяльнай адукацыі НІА Вольга Хруль.

🔹 У стратэгію развіцця інклюзіўнай адукацыі ўключаны сучасныя азначэнні паняццяў "адаптацыя", "рэабілітацыя", "інклюзіўная культура", "прынцып інклюзіі ў адукацыі", "даступнасць адукацыі" і інш.

Што тычыцца напрамкаў развіцця інклюзіўнай адукацыі ў Беларусі да 2030 года, у стратэгіі яны ўключаюць удасканаленне нарматыўнага прававога, навукова-метадычнага, рэсурснага, кадравага забеспячэння, удасканаленне ацэнкі якасці адукацыі, узаемадзеяння з бацькамі, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі зацікаўленымі.
У сённяшнім нумары "Настаўніцкай" у цэнтры ўвагі летняе аздараўленне і ўступная кампанія

🔝 У нумары — першыя рэпартажы са школьных лагераў і не толькі з прэс-туру па Брэсцкай вобласці. Вашай увазе — вопыт Камянецкага раёна.

Педагогі Мінскай вобласці дзеляцца ўражаннямі ад удзелу ў прыёмнай кампаніі мэтавікаў. Яны працавалі ва ўніверсітэцкіх камісіях на ўнутраных экзаменах.

📌 Працягваем знаёміцца з фіналістамі конкурсу "Настаўнік года — 2023". Сёння гэта настаўніца нямецкай мовы сярэдняй школы № 3 Оршы Вольга Сіняўская, якая прытрымліваецца дэвіза "Дзейнасць — адзіны шлях да ведаў і развіцця".

На старонках рубрыкі "Адукацыйная прастора" — цікавыя ініцыятывы, інавацыйныя праекты і навіны адукацыі з рэгіёнаў. А ў рубрыцы "Фізічнае выхаванне" настаўніца фізкультуры № 3 Мар’інай Горкі Любоў Ткачук расказала, за што любіць свой прадмет. Прыемнага чытання!
Студыя творчасці для навучэнцаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне. Абслуговая праца" завяршыла работу ў Мінску

🔸 Упершыню ў яе рабоце прынялі ўдзел навучэнцы 58 класаў. З навучэнцамі працавалі вопытныя педагогі сталіцы, якія выкарыстоўвалі розныя формы і метады навучання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

На працягу двух тыдняў навучэнцы студыі выконвалі практычныя заданні творчага характару. Яны не толькі авалодалі пэўнымі тэхналагічнымі ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі па разнастайных напрамках, але і натхніліся ідэямі для стварэння творчых работ і рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу.

🧩 Асаблівыя ўражанні пакінулі заняткі ў студыі творчасці "Вытокі натхнення", якая паспяхова працуе на базе сярэдняй школы № 101 Мінска, дзе навучэнцы асвоілі вязанне кручком, вышыўку, асновы кампазіцыі, асновы стварэння швейных вырабаў.
Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі наведала дэлегацыя Магілёўскага дзяржаўнага інстытута развіцця адукацыі

✔️ На сустрэчы рэктар МАІРА Фёдар Драбеня і рэктар МДАІРА Міхаіл Жудро абмеркавалі шэраг важных пытанняў.

— Падчас наведвання нашай установы мы азнаёмілі калег са структурай МАІРА, работай яго цэнтраў, — звярнуў увагу рэктар МАІРА Фёдар Драбеня. — З калегамі ў тым ліку былі абмеркаваны праблемныя моманты ў падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Акрамя гэтага, была ўзнята тэма падрыхтоўкі навучэнцаў да прадметных алімпіяд. Безумоўна, пра магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у сферы адукацыі мы таксама пагаварылі.
Логапланшэт для работы з дзецьмі з асаблівасцямі стварылі ў сярэдняй школе № 52 Мінска. Ідэя распрацоўкі дапаможніка належыць настаўнікам-дэфектолагам школы Таццяне Усавай і Аляксандры Іванюшынай

Планшэт выкананы з фанеры. Асноўная яго частка выразана з дапамогай лазернага ЛПК гравіравальнага станка і склеена з асновай. У гэтым нам дапамагалі настаўнікі працоўнага навучання школы Арцём Корткі і Васіль Нявера, — расказала А.Іванюшына.Напаўненне (літары, лічбы) планшэта часткова зроблена педагогамі на ўроках інфарматыкі і надрукавана пры дапамозе 3D-прынтара з пластыку і з фанеры (пры дапамозе гравіроўкі і лазернай рэзкі).

Настаўнікі-дэфектолагі 52-й школы выкарыстоўваюць логапланшэт у рабоце з дзецьмі з цяжкасцямі ў навучанні, з расстройствам аўтыстычнага спектра, з інтэлектуальнай недастатковасцю ⬇️ .
Настаўніцкая
Логапланшэт для работы з дзецьмі з асаблівасцямі стварылі ў сярэдняй школе № 52 Мінска. Ідэя распрацоўкі дапаможніка належыць настаўнікам-дэфектолагам школы Таццяне Усавай і Аляксандры Іванюшынай — Планшэт выкананы з фанеры. Асноўная яго частка выразана з…
⬆️ У дапаможніку прадстаўлены тры блокі. Першы — гэта навучанне азбуцы з дапамогай асацыятыўнага мыслення.

За аснову навучання азбуцы бяруцца рэальныя фота сваякоў навучэнцаў, карцінкі прадметаў, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў іх жыцці. Далей мы звязваем літару з малюнкам шляхам асацыяцыі, — тлумачыць Т.Усава. — Другі блок дапаможніка прадугледжвае выкарыстанне методыкі глабальнага чытання — аднаго са спосабаў альтэрнатыўнай камунікацыі, які дапаўняе або замяняе звычайнае маўленне дзецям з асаблівасцямі развіцця. Гэта адначасова і частка работы па навучанні навыкам чытання і пісьма. Трэці блок прадугледжвае адпрацоўку навыку пісьма, фарміраванне паняццяў "склад" і "ўтварэнне склада", гукавы аналіз слоў.
Палаточные сборы для воспитанников Кобринской детской деревни проходят в Бресте

✔️ Их организовало Брестское областное отделение Белорусского детского фонда в рамках летней оздоровительной кампании на базе 38-й десантно-штурмовой бригады.

Для ребят созданы все условия для комфортного проживания. Десантники готовят вкусные блюда на полевой кухне, предлагают яркий и интересный досуг. Занятия по военной подготовке, мастер-класс по выживанию в лесу от разведчиков, турнир по лазертагу и футбольные матчи, вечерние посиделки у костра надолго останутся в памяти. Удалось детям понаблюдать за прыжками с парашютом, прокатиться на боевой технике, ознакомиться с армейским бытом.

🔜 Во время сборов состоялось торжественное посвящение ребят в патриотический отряд "Зубр", созданный при десантной бригаде. С 1 сентября с ребятами будут проводиться мероприятия в рамках программы клуба.
Навучэнцы Мінскай вобласці сталі пераможцамі Рэспубліканскага турыстычнага злёту школьнікаў

📍 У мерапрыемстве, якое праходзіла ў Бярэзінскім раёне, прынялі ўдзел 180 чалавек — каманды вучняў 1417 гадоў з усіх абласцей краіны і Мінска.

— Ключавы вектар турыстычнага злёту — актывізацыя турыстычнай і спартыўна-аздараўленчай работы, — акцэнтаваў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Праграма злёту накіравана на прапаганду турыстычна-краязнаўчага напрамку і рэалізуе задачу грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз прыцягненне да заняткаў турызмам.

🏆 Праграма мерапрыемства складалася са спартыўнай і конкурснай праграм. Навучэнцы спаборнічалі паміж сабой у турыстычна-прыкладным мнагаборстве і ў тэхніцы пешаходнага турызму на дыстанцыі да 1000 метраў.

— Мы ганарымся навучэнцамі Міншчыны і жадаем ім поспехаў на турыстычным злёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, — падкрэсліў Мікалай Башко.
Як зрабіць нацыянальны падручнік яшчэ лепшым, каб ён задавальняў патрэбы вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў, абмеркавалі ў Нацыянальным інстытуце адукацыі

✳️ Круглы стол "Ацэнка ступені рэалізацыі асноўных патрабаванняў да сучаснага вучэбнага выдання. Шляхі ўдасканалення вучэбных дапаможнікаў" аб'яднаў аўтараў вучэбных дапаможнікаў, настаўнікаў-практыкаў, якія прымалі ўдзел у іх доследнай праверцы, метадыстаў рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб'яднанняў і творчых груп педагогаў краіны.

— Пытанні абнаўлення зместу агульнай сярэдняй адукацыі і распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння знаходзяцца пад пільнай увагай і кіраўніка дзяржавы, і міністра адукацыі, — адзначыла, адкрываючы мерапрыемства, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па метадычнай рабоце Людміла Раманоўская.

Па яе словах, пытанне можа быць вырашана толькі ў супрацоўніцтве з аўтарамі і рэцэнзентамі вучэбных дапаможнікаў, а таксама ў пастаянным узаемадзеянні з настаўнікамі-практыкамі ⬇️ .