Настаўніцкая
6.57K subscribers
13.3K photos
27 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Адпачынак без слязінак: як зрабіць летнія канікулы бяспечнымі?

💬 “Нават калі дзіця ўжо ведае, як варта сябе паводзіць з пункту гледжання бяспекі, на пачатку летніх канікул не лішнім будзе яшчэ раз абмеркаваць гэтую тэму”, адзначае афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Мельчанка.

📌Спецыяліст расказала, якіх правіл трэба прытрымлівацца, калі дзіця застаецца адно дома, ідзе гуляць на вуліцу, купацца на вадаём, едзе на дачу ці ў вёску да бабулі.

Параіла таксама ўстанавіць на мабільны тэлефон падлетка дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”, акцэнтаваць увагу на раздзеле “Што рабіць”📲

Падрабязнасці на партале nastgaz.by
Брестский областной лагерь "Ювента" в Ивацевичском районе открыл двери для первой смены

С этим радостным событием ребят и их педагогов поздравили начальник главного управления по образованию Брестского облисполкома Наталья Калиновская, начальник представительства Брестского областного управления Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Алла Решетнева и начальник отдела по образованию Ивацевичского райисполкома Светлана Потоцкая.

В этом году для оздоровления и отдыха в лагерь приехали 120 детей со всей области, что почти в два раза больше, чем в прошлом.

🔜 Всего за лето планируют оздоровить 480 ребят. Для них сотрудники лагеря подготовили насыщенную программу с путешествиями, познавательными мероприятиями, спортивными состязаниями и многим другим.
Аўтарскія мадэлі фарміравання эканамічнай культуры навучэнцаў распрацавалі ва ўстановах адукацыі Магілёўшчыны

💯 Стварэнне і распрацоўка адукацыйных прадуктаў, накіраваных на развіццё эканамічных ведаў, ажыццяўлялася ў рамках аднайменнага інавацыйнага праекта. Над вырашэннем адзіных задач сумесна працавалі педагогі з сярэдніх школ №№ 43, 35, 7 і 25 Магілёва, Макранскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна і гімназіі Глуска.

— Праект ажыццяўляўся на працягу трох гадоў. Працавалі ў асноўным з вучнямі другой і трэцяй ступені навучання, бо эканамічныя веды лепш за ўсё засвойваюцца менавіта ў гэтым узросце. Акцэнт быў зроблены на выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адзначыў навуковы кансультант праекта рэктар Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Жудро.

✔️ У працэсе інавацыйнай дзейнасці педагагічнымі калектывамі распрацавана мноства тэматычных мерапрыемстваў, гутарак, дзелавых гульняў. Усе распрацоўкі будуць знаходзіцца ў свабодным доступе.
Унікальную гукапрайгравальную тэхніку савецкіх часоў збірае і аднаўляе музычны кіраўнік дзіцячага сада № 5 Лельчыц Уладзімір Шпакоўскі

🎼 Яго падтрымлівае жонка Ірына, якая таксама працуе ў гэтым садку музычным кіраўніком.

— Я калекцыянірую гукапрайгравальную тэхніку часоў СССР, збіраю і аднаўляю гэтую апаратуру, — гаворыць Уладзімір Рыгоравіч. — Паслухаць "галасы" рарытэтных устройстваў і даведацца пра іх падрабязней можна на маім YouTube-канале "Магнітафоны СССР". Аднойчы арганізаваў выставу "Тэхніка з СССР" у дзіцячым садзе. Вялікую цікавасць яна выклікала і ў дзяцей, і ў іх бацькоў. Тым больш што незвычайныя экспанаты можна было не толькі ўбачыць, але і пачуць, дакрануцца да іх.

🔸 Педагог таксама займаецца алічбоўкай відэазапісаў песеннай творчасці мінулых гадоў, тым самым захоўвае культурную спадчыну Лельчыцкага краю, захапляецца фота- і відэаздымкамі.
Кікоінскі клас з новага навучальнага года рыхтуюцца адкрыць у Полацку

📍 Першы падобны клас упершыню пачаў працаваць у Пскове, на радзіме вядомага фізіка-ядзершчыка Ісаака Кікоіна. Аналагічны клас з'явіцца ў полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2.

— Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні ў нас пачынаецца з 8 класа, — расказала дырэктар гімназіі Вольга Драгун. — Адпаведна, канцэпцыя новага класа добра кладзецца на нашу мадэль навучання як вельмі карысная перадпадрыхтоўка і адначасова ранняя прафарыентацыя. Неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы ў нас ёсць, зусім нядаўна мы падпісалі афіцыйнае пагадненне. Праект рыхтуемся рэалізаваць у партнёрстве з Полацкім і Пскоўскім дзяржуніверсітэтамі, нашым раённым цэнтрам дзяцей і моладзі.

▪️ Праект канвергентнага навучання арыентаваны на спалучэнне міждысцыплінарных праграм, прыродазнаўча-матэматычнага напрамку. Навучэнцы будуць займацца навуковымі даследаваннямі і робататэхнікай, авалодваць навыкамі праграмавання і 3D-мадэлявання.
Выпускніца гімназіі № 10 Маладзечна Ульяна Альховік атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і гісторыі Беларусі. Сярэдні бал у дзяўчыны — 9,9

🔹 У атэстаце выпускніцы гімназіі № 10 Маладзечна — 10 балаў па рускай літаратуры, якія падчас паступлення на філалагічны факультэт, куды збіраецца Ульяна, будуць залічаны як 100 балаў.

— Для паступлення ва ўніверсітэт Ульяна вырашыла скарыстацца бонусамі, якія прадугледжаны для медалістаў, і выбрала профільны педагагічны факультэт, — расказала дырэктар гімназіі № 10 Маладзечна Таццяна Камкова. — Гэта значыць, што ЦТ ёй здаваць не трэба. Калі яна аддасць перавагу ГрДУ імя Янкі Купалы, то аўтаматычна становіцца яго студэнткай: сёлета Ульяна выйграла тут унутрыўніверсітэцкую алімпіяду па рускай мове і літаратуры. Калі Ульяна вырашыць паступаць у БДУ, то ёй трэба будзе ўдзельнічаць у агульным конкурсе.

З 5 па 11 клас рускую мову і літаратуру ў дзяўчыны выкладала Наталля Шаюк, а гісторыю Беларусі — Галіна Кудзелка.
Міністр адукацыі прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 65-годдзя Наваполацка

🎗 Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшых працаўнікоў, што адбылася ў рамках свята “Гордасць мая мой горад”, Андрэй Іванец уручыў граматы Міністэрства адукацыі настаўніцы працоўнага навучання гімназіі № 2 Вользе Сібіровай, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 14 Вользе Лісоўскай, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Юліі Бышавец, а таксама перадаў дырэктару гарадскога Палаца дзяцей і моладзі Алесі Садоўскай сертыфікат на набыццё мультыборда.

Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай аб’яўлена дырэктару сярэдняй школы № 12 Ганне Рабцавай, падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намесніку начальніка аддзела па адукацыі Наваполацкага гарвыканкама Алесі Шарлай ⬇️ .
Настаўніцкая
Міністр адукацыі прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 65-годдзя Наваполацка 🎗 Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшых працаўнікоў, што адбылася ў рамках свята “Гордасць мая — мой горад”, Андрэй Іванец уручыў граматы Міністэрства адукацыі настаўніцы…
⬆️ У сярэдняй школе № 1 Наваполацка міністр адукацыі правёў сустрэчу з настаўнікамі горада.

У фармаце круглага стала абмяркоўваліся актуальныя пытанні адукацыі ў святле даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія былі дадзены 6 чэрвеня на нарадзе па бягучых пытаннях уступнай кампаніі. Акрамя таго, Андрэй Іванец азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, наведаў вучэбныя кабінеты і музей гісторыі школы.

✔️ Дарэчы, сёлета ў агульнай скарбонцы юных новапалачан 20 стабальных сертыфікатаў па выніках цэнтралізаваных экзаменаў, трое адзінаццацікласнікаў атрымалі па 200 балаў. З 440 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі 69 адзначаны залатымі і 6 сярэбранымі медалямі.
Аттестаты зрелости в Гомельской области получили более 7,5 тысячи молодых людей

📍 В Гомеле в этом году со школой попрощались более 2,7 тысячи одиннадцатиклассников. Золотые и серебряные медали отличникам города вручил председатель Гомельского горисполкома Владимир Привалов.

— У выпускников Гомельской области 554 медали, — подвел итог закончившемуся учебному году начальник главного управления образования Гомельского облисполкома Руслан Смирнов. — Количество медалистов остается примерно на уровне прошлого года, когда их было 552. В этом году школу окончили 485 золотых и 69 серебряных медалистов.
Атэстаты з залатым і сярэбраным медалём сёлета атрымалі 693 выпускнікі Мінскай вобласці

— Больш за ўсё медалістаў выпусцілі школы і гімназіі Салігорскага (96 чалавек), Маладзечанскага (77) і Мінскага (69) раёнаў, адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Лічбы ў сярэднім не мяняюцца: штогод прыкладна каля 9% выпускнікоў у вобласці становяцца медалістамі.

📍 Усяго ў цэнтральным рэгіёне 11 клас скончылі больш чым 7,4 тысячы чалавек, 9 клас больш чым 15,3 тысячы навучэнцаў. Пасведчанні з адзнакай уручаны 973 вучням 9-х класаў.

— Падчас выпускных вечароў былі ўшанаваны класныя кіраўнікі, лепшыя педагогі, навучэнцы і іх бацькі, сказаў М.Башко. — Сёння ідзе ўступная кампанія ва УВА краіны, пачаўся прыём дакументаў у першыя класы. Пасля гэтага стартуе ўступная кампанія ва ўстановы спецыяльнай адукацыі, і пачнём падрыхтоўку да новага навучальнага года, каб да 1 верасня максімальна абнавіць вучэбныя кабінеты, добраўпарадкаваць прышкольныя тэрыторыі.