Настаўніцкая
6.44K subscribers
13.2K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
📌📌📌 «Путь в науку начинается сегодня» - под таким названием состоялось проведение районного этапа областного конкурса исследовательских биолого-экологических работ учащихся младшего школьного возраста.
Конкурс проводился с целью создания условий для выявления, поддержки и развития интеллектуально-творческого потенциала детей младшего школьного возраста. На первый, отборочный этап конкурса было представлено 19 исследовательских работ из 17 учреждений образования. По результатам отборочного этапа для участия в учебно–практической конференции были приглашены авторы семи исследовательских работ. Подробнее https://www.goroo-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=3529:2023-04-07-05-45-31&catid=14:2010-08-08-22-40-51
Cвята "Гуканне вясны" прайшло ў сярэдняй школе № 2 Беразіна

📍 Мерапрыемства суправаджалася абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі.

— Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра птушак, прымалі ўдзел у гульнях, а напрыканцы свята да нашых навучэнцаў завітала Вясна, — расказала дырэктар навучальнай установы Святлана Абрамовіч. — Разам з Вясной удзельнікі мерапрыемства вешалі на дрэвы самаробных птушак і рознакаляровыя стужкі, якія з'яўляюцца сімвалам нашых мар і жаданняў.
Урок мужнасці "Я размаўляю з табой з Ленінграда" быў арганізаваны ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

Урок правёў настаўнік гісторыі, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 639 Санкт-Пецярбурга Віталь Салаўёў, — расказала дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга. — У дадатак да гэтага для навучэнцаў 9 класа будзе арганізавана слайд-гутарка “Ты выстаяў, мой Ленінград”.

✔️ Мерапрыемствы ў Барысаўскім раёне праходзяць у межах дасягнутага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй. У ходзе двухдзённага візіту прадстаўнікоў Санкт-Пецярбурга таксама пройдуць сустрэчы па патрыятычным выхаванні з навучэнцамі сярэдніх школ №№ 7, 8, 16, 18, 22 Барысава.
У рамках традыцыйнай міжнароднай сустрэчы на Кургане Дружбы ўпершыню пройдзе летні ваенна-патрыятычны лагер

📍 Якім ён будзе, абмеркавалі на фарсайт-сесіі ў Пячорах дэлегацыі Віцебскай і Пскоўскай абласцей.

Маштабная маладзёжная пляцоўка аб’яднала 200 школьных лідараў — пароўну ад кожнага рэгіёна. Разам з педагогамі навучэнцы працавалі над канцэпцыямі будучага лагера, стварэннем дадатковых лакацый і новых інтэрактыўных праграм.

✳️ Запамінальным момантам трохдзённага форуму стала экскурсія ў старажытны Свята-Успенскі Пскова-Пячэрскі манастыр. Па выніках работы ў групах “Мастакі”, “Захавальнікі” і “Абаронцы” ўдзельнікі прапанавалі на разгляд экспертаў 27 праектаў у творчым, даследчым і ваенна-патрыятычным напрамках.
Здароўезберагальныя тэхналогіі, правілы здаровага ладу жыцця сталі ключавымі для абмеркавання на рэспубліканскім семінары “Захаванне здароўя вучняў — прыярытэтны напрамак работы ўстановы адукацыі

🔻 Мерапрыемства, праведзенае пад эгідай Беларускага педагагічнага таварыства, было выязным і прайшло на базе сярэдняй школы № 3 Івацэвіч. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Увазе дырэктараў быў прадстаўлены вопыт сярэдняй школы № 111 Мінска, дзе паспяхова рэалізуецца праект “Школа — тэрыторыя здароўя". А таксама багаты вопыт устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна на прыкладзе 3-й школы Івацэвіч.

▪️ У навучальнай установе ідзе апрабацыя эскперыментальнай вучэбнай праграмы па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” з варыятыўным кампанентам “Хакей” для 1—3 класаў, а таксама працуе служба медыяцыі.
❗️С началом пожароопасного сезона🔥 10.04.23 в Старосельской средней школе Шкловского района прошли:❗️
✔️ практическая отработка действий в случае возникновения чрезвычайных ситуаций;
✔️ проведена беседа по правилам пожарной безопасности.

#профилактика
Абласны этап рэспубліканскага фестывалю "Педагагічны дэбют — 2023" праходзіць у сярэдняй школе № 25 Барысава

🔺 Фестываль стаў важнай падзеяй у жыцці маладых педагогаў і маладых кіраўнікоў устаноў адукацыі Міншчыны.

— Выбіраючы прафесію педагога, вы ведалі, што ў вас павінна быць сувязь з дзецьмі: вы любіце іх, а яны любяць вас, — звярнуўся да ўдзельнікаў фестывалю начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Жадаю кожнаму з вас узысці на вяршыню педагагічнага майстэрства, якая заключаецца ў тым, каб быць задаволеным сваёй работай. Таксама вяршыня майстэрства — гэта калі вас сустракаюць бацькі і дзякуюць за работу, якую робіце, а вы, правяраючы сшыткі навучэнцаў, разумееце, што многаму іх навучылі, і ставіце высокія адзнакі. Сёння вы ў пачатку руху да гэтай вяршыні. Але я ўпэўнены: выбраўшы прафесію настаўніка і прайшоўшы педагагічны дэбют, вы застаняцеся ў прафесіі надоўга ⬇️ .