Настаўніцкая
7.87K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Пасяджэнне выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама “Вынікі і перспектывы сталічнай адукацыі” з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца прайшло на базе гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага

🔹 Удзельнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з інтэрактыўнымі пляцоўкамі і экспазіцыямі, дзе быў прадстаўлены вопыт работы гарадскіх рэсурсных цэнтраў і лепшых устаноў адукацыі Мінска.

Увага прысутных была скіравана на ўдасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, недапушчэнне проціпраўнай дзейнасці дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўку да цэнтралізаванага экзамену, удасканаленне работы з адоранымі дзецьмі, работу з педагагічнымі кадрамі ⬇️ .
⬆️ Падводзячы вынікі работы сталічнай сістэмы адукацыі, Андрэй Іванец падкрэсліў, што пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнага абмеркавання як з боку Міністэрства адукацыі, так і мясцовых органаў улады, уласцівы і для сталіцы.

— На ўзроўні дашкольнай адукацыі — гэта павышэнне кваліфікацыі нашых педагогаў. Мы лічым, што сёння ва ўстановы дашкольнай адукацыі павінны прыходзіць выпускнікі не толькі педагагічных каледжаў, але і педуніверсітэтаў. Гэта тыя людзі, якія выконваюць інавацыйныя, даследчыя праекты ў галіне дашкольнай адукацыі. Мы бачым, што гэты ўзровень адукацыі вельмі дынамічна развіваецца і трансфармуецца, а для гэтага патрэбны адпаведныя кадры высокай кваліфікацыі, — адзначыў ён.

🧩 Што тычыцца ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, то ў школах сёння ствараецца вялікая колькасць рэсурсных цэнтраў па шэрагу кірункаў. Фактычна цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, якія сёння дзейнічаюць у кожным раёне Мінска, з’яўляюцца цэнтрамі патрыятычнага выхавання школьнікаў. Гэтыя цэнтры, па меркаванні міністра, павінны не толькі арганізоўваць навучанне па прадмеце “Дапрызыўная падрыхтоўка” або “Пачатковая медыцынская падрыхтоўка”, але і ў цэлым з’яўляцца цэнтрамі для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Традыцыйна ў межах пасяджэння калегіі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі горада па выніках 2022 года. “Знакаў якасці” ўдастоены дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 26, сярэдняя школа № 30, гімназія № 41 імя В.Х.Сярэбранага. Першым сярод упраўленняў адукацыі прызнана ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.
Наработками с коллегами поделились участники гомельского областного клуба "Зорнае крыло"

🧩 Шесть открытых уроков и классный час провели учителя, входящие в областной клуб "Зорнае крыло". В Гомельском кадетском училище педагоги — победители и лауреаты конкурсов профессионального мастерства "Учитель года Республики Беларусь" разных лет продемонстрировали различные приемы: целеполагание, визуализацию, организацию познавательной деятельности учащихся, групповую и парную работу, использование воспитательного потенциала урока и другие.

Методический интенсив завершил мастер-класс "Современный урок", который провела проректор по учебной работе Гомельского областного института развития образования Ольга Блажко.

✔️ Гомельские кадеты поблагодарили учителей Светлану Мицкевич, Галину Галай, Ирину Евсеенко, Галину Кебец, Елену Бобр, Алесю Куликову, Александра Минова аплодисментами за интересные уроки, а учителя — за эффективные педагогические методы.
Сённяшні нумар “Настаўніцкай газеты” разнапланавы і актуальны

📌 У цэнтры ўвагі — уступная кампанія. Карыснымі будуць аналітычныя матэрыялы РІКВ: гэтым разам прадстаўлены разбор заданняў мінулагодняга ЦТ па хіміі. Не менш цікавы і артыкул намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста Ільі Пархуціча пра плюсы і мінусы ЦЭ і РЦЭ.

Пра падзеі ў рэгіёнах — на старонках дадатку “Адукацыйная прастора”. Палітра вопыту, цікавых праектаў і мерапрыемстваў, якія ў кожнай вобласці маюць свае адметнасці.

✔️ Як вучыць дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасцю? Адказ на гэтае пытанне шукалі эксперты падчас круглага стала ў “Настаўніцкай газеце”. Усе прапановы — у матэрыяле “Чаму дзіця сядзіць пад партай?”.

Пра ідэі і кірункі навуковых даследаванняў моладзі чытайце ў матэрыяле з фіналу праекта “100 ідэй для Беларусі”. А пра здабыткі педагогаў, якія перадалі ў спадчыну свой багаты вопыт, — у рубрыках “Імя школы як гордасць Бацькаўшчыны”, “Настаўнік назаўжды”. Прыемнага чытання!
Навучэнцы школы № 121 Мінска імя М.Ф.Ягорава наведалі Нацыянальны архіў

🔝 Падчас экскурсіі яны азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі, прысвечанымі Году міру і стварэння: "Мы, беларусы мірныя людзі…" і да 100-годдзя з дня нараджэння Марата Фёдаравіча Ягорава грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага фонду міру, прэзідэнта няўрадавай арганізацыі "Чарнобыль-дапамога", заслужанага работніка культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

Навучэнцы плануюць аформіць у школе экспазіцыю, прысвечаную Марату Фёдаравічу, і займаюцца пошукам біяграфічных звестак аб ім, таму праявілі вялікую цікавасць да дакументаў фонду Марата Фёдаравіча.

✔️ Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва падрыхтавалі і перадалі пошукаваму атраду фотакопіі дакументаў з асабістага фонду М.Ф.Ягорава.
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца ў Гродне

🔹 Намеснік дырэктара па развіцці Людміла Пастарнакевіч і галоўны рэдактар часопіса "Народная асвета" Святлана Мазурына сустрэліся з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Русланам Абрамчыкам і першым намеснікам начальніка Галінай Курганскай.

Акцэнт у размове быў зроблены на павышэнні ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга. Акрамя гэтага, былі абмеркаваны варыянты ўзаемадзеяння настаўнікаў Гродна з профільнымі выданнямі і магчымасць трансляцыі іх прафесійнага вопыту на старонках "Настаўніцкай газеты".

🛠 Падчас наведвання Гродзенскага дзяржаўнага каледжа будаўнічых тэхналогій кіраўніцтва і журналісты Выдавецкага дома вызначылі з дырэктарам установы Аленай Жалезняковіч тэмы для напісання матэрыялаў у адпаведныя рубрыкі "Настаўніцкай газеты".
Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў "Кубак дружбы" адбыўся ў Магілёве

🔻 Арганізатарам фестывалю выступае галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама сумесна з абласным цэнтрам творчасці.

Сёлета ўдзел у спаборніцтвах прымалі 57 каманд устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з 20 гарадоў усіх абласцей і сталіцы. Веды і эрудыцыю навучэнцы дэманстравалі ў "Сваёй гульні", а таксама гульнях "Брэйн-рынг", "Музычная шкатулка", "Мазгавы штурм", "Што? Дзе? Калі?".

🎗 Па выніках усіх тураў абсалютным пераможцам і ўладальнікам Кубка дружбы стала каманда "Рымскі-Корсакаў" з Мінска.
Методист Речицкого центра творчества детей и молодежи Марина Савкина провела “мировое кафе” для учащихся Речицкого государственного технического колледжа

— Мировое кафе — это такая образовательная технология,🖌 рассказывает Марина Владимировна. — В ее рамках идет групповое обсуждение каких-то глобальных проблем. В этот раз у нас была выбрана тема “НЕГАТИВА. NET”. Участники, а собралось 15 подростков, высказывали свое мнение на тему буллинга в жизни и кибербуллинга в сети. За каждым из столиков обсуждался один из вопросов, объединенных главной темой.

Дети получили задания, в ходе которых составляли профиль жертвы, агрессора и наблюдателя со стороны. Они пытались рассказать о чувствах каждой из сторон. Перемещаясь от одного стола к другому, добавляя что-то новое, учащиеся создали и презентовали общую картину негативного явления. В результате у них самих появились советы, помогающие решить проблему буллинга.