Настаўніцкая
7.79K subscribers
14.4K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Воспитатели дошкольного образования 👩‍🏫 ГУО«Дошкольный центр развития ребёнка г.Рогачёва» Тимофеева М.В., Геращенко А.А. в своей работе активно используют развивающие игры 🎲
Б.П. Никитина. Эти игры помогают сделать первые шаги 👣 по ступенькам творчества🪜, их объединяет принцип обучения - от простого к сложному, игры 🎲 содействуют развитию самостоятельности, пространственного восприятия, воображения.💭
#ДЦРР_Рогачёва
#Наши_Игры
Сустрэча дырэктара ўстановы Кацярыны Дубінскай і ўласнага карэспандэнта "Настаўніцкай газеты" Наталлі Сахно з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама Святланай Капачэняй прайшла ў Выдавецкім доме "Педагагічная прэса"

Падчас размовы былі вызначаны тэмы для напісання матэрыялаў у "Настаўніцкую газету" і часопіс "Спортtime". Акрамя гэтага, Святлана Капачэня падзялілася сваімі рабочымі планамі і задумамі.

— У думках — правядзенне ва ўсіх установах адукацыі раёна творчага педсавета пад назвай "Як правільна чытаць "Настаўніцкую газету", расказала начальнік раённага ўпраўлення. Матэрыял для яго распрацуе раённы вучэбна-метадычны кабінет.
Дні навукі ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна прайшлі пад дэвізам “Ресеч от А до Я”

📍 У першы дзень для навучэнцаў праводзіліся інтэрактыўная гульня “Science-асацыяцыі” ("Кракадзіл"), Instagram-віктарына (сторыс з пытаннямі), QR-код партрэт (анлайн-віктарына).

Другі дзень навукі ўключаў у сябе даследчы пітч “Нашы даследчыя праекты”, пасяджэнне навуковага таварыства “Рытм”, Instagram-чэлендж #Моеоткрытиесегодня і абарону даследчых работ. Трэці дзень складаўся з эксперыментарыума "Займальная фізіка", квест-гульні “Падарожжа ў горад прафесій", Воок-квеста "Па старонках любімых кніг" і інш.

— Дні навукі ў нашай гімназіі прайшлі пад слоганам “Час дзейнічаць: крок за крокам да вялікіх ідэй”, — расказала дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга. — Мы не ведам, стануць нашы гімназісты вялікімі навукоўцамі ці не, звяжуць сваё жыццё з навуковымі адкрыццямі альбо не. Але тое, што сёння яны цікавяцца навукай, гэта дакладна.
Урачыстае адкрыццё выставачнай экспазіцыі "Нельга забыць!" прайшла ў сярэдняй школе № 9 імя Г.М.Халасцякова Баранавіч

▪️ У адкрыцці экспазіцыі, прысвечанай ушанаванню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Хлабукін, начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Шастак.

— Вельмі важна, што вучні прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні экспазіцыі, гэта дазволіць ім адчуць усю сутнасць генацыду і сфарміраваць уласнае стаўленне да падзей, якія адбываліся, — адзначыла дырэктар школы Юлія Тарасава.

📌 Пасля знаёмства з экспазіцыяй усе прынялі ўдзел у акцыі "Праспяваем гімн разам". Адкрыццё экспазіцыі завяршылася праглядам фільма пад назвай "Расстралянае дзяцінства".
Беларускамоўны дзень пад назвай “З любоўю да роднага слова” адбыўся ў дзіцячым садзе № 7 Ганцавіч

Мерапрыемства пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску!” прайшло ў форме флэш-моба “Маё любімае слова на беларускай мове”.

Педагогі, дзеці і іх бацькі рыхтаваліся на працягу тыдня. Выхаванцам чыталі творы мастацкай літаратуры розных жанраў на беларускай мове: казкі, вершы, забаўлянкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі. Гэта дазволіла зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак беларускімі словамі, выклікаць жаданне даведацца аб іх значэнні, навучыцца вымаўляць.

📌 Выбраўшы канкрэтнае слова, дзеці збіралі ўсю неабходную інфармацыю пра яго: як гучыць на беларускай мове, што азначае, дзе сустракаецца, як ужываецца. Пры гэтым выкарыстоўваліся слоўнікі, вучэбная і навуковая літаратура, інтэрнэт. Вынікам даследчай дзейнасці сталі сумесныя малюнкі, галоўнымі героямі якіх былі вывучаныя беларускія словы.
Фотафакт. Выхаванцы дзіцячага сада № 5 Беразіна далучыліся да абласной акцыі "Ліст салдату"

🎨 Ініцыятыва, якая праходзіць на Міншчыне, прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і 85-годдзя Мінскай вобласці.
Выставку "Старый дом" организовали в Могилевском областном лицее № 3

📍 Она стала визуализацией одноименного исследовательского проекта, целью которого является изучение истории семьи в контексте истории страны. Инициатором необычного исследования выступила учитель истории Вероника Николаенко, поддержку ей оказали коллеги Юлия Аврамова и Валерия Кафырова. Участие в организации выставки приняли также учащиеся, администрация, педагоги и технические работники лицея.

На выставке представлено уже более сотни экспонатов. Это различные предметы домашнего обихода, семейные реликвии. Самым активным участником оформления экспозиции стал десятиклассник Прохор Лустенков. Юноша не только изучил историю семьи, принес редкие экспонаты, но и совместно со своим учителем физики Сергеем Шибеко собрал установку, включающую музыку при приближении к выставке человека. Проявили себя также учащиеся Павел Нестеров, Савелий Соколовский, Анна Реентович.
Літаратурна-дакументальная выстава "І толькі на цябе надзея…" арганізавана ў сярэдняй школе № 2 Жодзіна

✔️ Сумесная з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры выстава прысвечана мінскаму перыяду жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і яго блізкіх сяброў з клуба інтэлігенцыі "Беларуская хатка".