Настаўніцкая
7.05K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Абласныя спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні прайшлі ў сярэдняй школе № 4 Мар'інай Горкі

▪️ У спаборніцтвах прынялі ўдзел 204 навучэнцы з 16 раёнаў вобласці і Жодзіна. Яны змагаліся паміж сабой у штучным рэльефе (на скаладроме).

У цэнтры турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна працуе такое аб'яднанне па інтарэсах, як спартыўнае скалалажанне, — тлумачыць трэнер па спартыўным скалалажанні Вольга Рак. — Усе, хто сёння прымаў удзел у абласных спаборніцтвах, лазяць ужо не першы год. Зборная каманда Пухавіцкага раёна прадстаўляе Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, а многія з дзяцей выступаюць на міжнародных конкурсах.

🎗 Згодна з падлікам балаў, 1-е месца заняла каманда Пухавіцкага раёна, на 2-м — скалалазы Мінскага раёна, на 3-м — каманда Слуцкага раёна.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, а прызёры спаборніцтваў — медалямі і дыпломамі.
Дэгустацыя страў школьнага меню праходзіць ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Мінска

🍳 На дэгустацыі школьных страў у пачатковай школе № 29 кіраўніцтва школы і бацькі абмяркоўвалі пытанні правільнага дзіцячага харчавання разам з тэхнолагамі КШХ Мінска і загадчыцай вытворчасці школьнай сталовай.

Бацькі навучэнцаў пакаштавалі стравы, прапанаваныя дзецям у школе, атрымалі адказы на пытанні, якія цікавяць, адзначылі важнасць паўнавартаснага і збалансаванага харчавання.
Гродненские школьники поддержали флешмоб памяти

Члены патриотических клубов Гродненской городской гимназии имени А.И.Дубко, гимназии № 10 имени митрополита Филарета (Вахромеева) Гродно, средних школ № 2 имени В.Ю.Саяпина и № 8 Гродно приняли участие в городской акции.

Школьники поддержали флешмоб памяти против преступного беспамятства народов, которые получили свободу и возможность жить под мирным небом благодаря жертвам советских солдат.

Акция прошла у мемориального комплекса в парке имени Жилибера Гродно. В акции принял участие начальник отдела образования Гродненского городского исполнительного комитета А.А.Семанчик.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пачалася на Магілёўшчыне

🔻 Падчас навагодніх і калядных свят кіраўніцтва мясцовых выканаўчых улад, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў будуць з падарункамі наведваць інтэрнатныя ўстановы, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем'яў, цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Сярод адметных мерапрыемстваў акцыі ў рэгіёне – калядны кадэцкі баль, баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі, абласная навагодняя ёлка. Акрамя таго, магілёўскія навучэнцы стануць удзельнікамі рэспубліканскіх навагодніх мерапрыемстваў.

Традыцыйна ў рамках акцыі будзе праходзіць і дабрачынны марафон “Сагрэем дзіцячыя сэрцы”, ініцыятарам якога выступае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду пры падтрымцы аблвыканкама. Марафон закліканы прыцягнуць увагу і садзейнічаць аказанню матэрыяльнай дапамогі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Новогодний кадетский бал в Гомельской области положил старт поздравительному марафону новогодней благотворительной акции "Наши дети"

📍 Четвертый кадетский бал "Возрождая традиции" собрал 160 подростков. На паркет вышли кадеты Гомельского кадетского училища, а также действующие офицеры, педагоги учреждения образования.

Начальник главного управления образования Гомельского облисполкома Руслан Смирнов вручил кадетам награды – за отличную учебу, успехи в олимпиадном движении, в учебно-исследовательской работе, спорте. Обращаясь к кадетам, Руслан Иванович отметил, что именно они ум, честь и совесть нашего подрастающего поколения:

– Вам в перспективе держать руль на разных уровнях государственного управления, на разных должностях.

✔️ Юноши и девушки под звуки оркестра исполнили полонез, вальс, польку. Впервые в программе бала появились танго и блюз, а также церемония "Посвящение дебютанток". Выпускницы четвертого курса украсили головы первокурсниц диадемами.
Абласны кадэцкі баль прайшоў у Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы

🔹 Навагодні кадэцкі баль у межах дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" быў адкрыты танцам-шэсцем – паланэзам. Удзельнікі мерапрыемства, хлопцы і дзяўчаты, выйшлі да гасцей у параднай кадэцкай форме і доўгіх сукенках.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф'я Філістовіч павіншавала юнакоў і дзяўчат з такой прыгожай традыцыяй і адзначыла яе важнасць.

📌 Сярод гасцей мерапрыемства таксама былі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама і Слуцкага райвыканкама.
Першы кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для адзінаццацікласнікаў прайшоў у Баранавічах

🔸 Падчас прафарыентацыйнага мерапрыемства ў гарадскім Доме культуры будучыя выпускнікі азнаёміліся з буйнымі прадпрыемствамі і ўстановамі адукацыі рэгіёна, а таксама з асаблівасцямі ўступнай кампаніі – 2023. У кірмашы прынялі ўдзел больш за палову баранавіцкіх адзінаццацікласнікаў (усяго рыхтуюцца да выпуску 1068 вучняў).

Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што такая форма прафарыентацыі дапаможа моладзі лягчэй вызначыцца з прафесіяй, звязанай у тым ліку з работай у родным горадзе, дзе працуюць 34 прадпрыемствы машына- і станкабудавання, будаўнічай галіны, хімічнай і харчовай прамысловасці.

🛠 З большасцю з іх школьнікі азнаёміліся праз прэзентацыйныя фільмы і стэндавыя экспазіцыі. Акрамя таго, з першых вуснаў даведаліся пра вакансіі на прадпрыемствах, дзе можна атрымаць адпаведныя спецыяльнасці і як запоўніць анкету мэтавіка.
Фотафакт. Абласны ваенна-патрыятычны клуб "Доблесць" адзначыў гадавіну з дня свайго заснавання

📍 Святочная цырымонія святкавання праходзіла ў вайсковай часці 3310.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко адзначыў важнасць дзейнасці клуба і пажадаў яму далейшага росквіту, а ўдзельнікам – новых дасягненняў і вяршынь.

– Віншую выхаванцаў клуба і ўсіх тых, хто стаяў ля яго вытокаў, – звярнуўся да навучэнцаў М.Башко.

▪️ Таксама да віншаванняў далучыліся старшыня ЦК па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка, начальнік упраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Людміла Лукша і інш.