Настаўніцкая
7.8K subscribers
14.3K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
​​Сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка з рабочым візітам наведвае Горацкі раён. Ігар Васільевіч правёў прыём грамадзян у Горках і сустрэчу з педагагічным актывам раёна. Таксама ў рамках візіту ён наведае Аўсянкаўскую школу і Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, дзе сустрэнецца са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім саставам.
​​Музейная работа дае нам магчымасць любіць і ведаць сваё карэнне, гісторыю, ганарыцца подзвігамі землякоў і браць з іх прыклад. Гэта адзначылі ўдзельнікі Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі.
У гэтыя хвіліны на партале https://patriot.rcek.by/ праходзіць трансляцыя рэспубліканскай дыялогавай анлайн-пляцоўкі “Музеі ўстаноў адукацыі ў адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця”.
​​Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведвае з рабочым візітам Горацкі раён Магілёўшчыны. Кіраўнік ведамства правёў выязны прыём грамадзян і сустрэўся з педагагічным актывам раёна.

Сустрэча з Горэцкімі настаўнікамі прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Падчас гутаркі абмяркоўваліся актуальныя тэмы і надзённыя праблемы ў сферы адукацыі краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўнясенню змяненняў у Кодэкс па адукацыі, ўвядзенні цэнтралізаванага школьнага экзамену.

Больш падрабязна — у наступным нумары “Настаўніцкай газеты”.
У ходзе рабочага візіту міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў Аўсянкаўскую сярэднюю школу. Ігар Васільевіч пазнаёміўся з матэрыяльнай базай школы, паразмаўляў з навучэнцамі і педагогамі, а таксама ўручыў калектыву спартыўны інвентар і кнігі для бібліятэкі.

Сёння па ўзроўню якасці адукацыйнага працэсу Аўсянкаўская сярэдняя школа ні чым не саступае гарадскім установам адукацыі. У гэтым годзе ў школе завяршылі маштабны капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Ва ўстанове ёсць басейн, прасторныя актавая і спартыўная залы. Шырокія магчымасці для самарэалізацыі і падтрымка педагогаў дазваляюць навучэнцам паспяхова праяўляць сябе ў алімпіядным руху, конкурсах і спартыўных спаборніцтвах. А вызначыцца з будучай прафесіяй дапамагаюць профільны аграрны клас і заняткі ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка сустрэўся са студэнцкім актывам і педагагічнымі работнікамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. На мерапрыемстве ў фармаце дыялогу казалі аб навацыях, якія з прыняццем абноўленага Кодэкса аб адукацыі закрануць функцыянаванне УВА. Выкладчыкі і студэнты агучылі і шэраг іншых, хвалюючых іх тэм. На ўсе пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы.
​​Читайте в завтрашнем номере газеты «Переходный возраст»
«Не пора ли писать слово «учитель» с большой буквы? И что делать, если классная и вправду классная?» – поднимают вопросы школьники. Ответы ищем в рубрике «Спасибо вам, учителя!».
Для тех, кто поступает в 2022-м… Как определиться с будущей профессией и решить извечное «кем быть?». Нестандартные идеи — в рубрике «Образование, карьера — наш обзор».
Разбираться в моде не подросткового ума дело? Кто сказал? Бьюти-агенты Национальной школы красоты помогут старшеклассникам собрать актуальный образ в рубрике «Преображение».
​​Вучоныя і спецыялісты-практыкі з 5 краін прымаюць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны: сусветны і айчынны вопыт”. Двухдзённы форум стартаваў сёння на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава ў вочна-дыстанцыйным фармаце, да работы далучыліся прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана і Ірландыі. 

Праблемнае поле канферэнцыі ўключае шырокае кола пытанняў захавання і актуалізацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў сучасным свеце. Разам з ВДУ арганізатарамі выступаюць Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы і ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама.
​​Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных “XV Машэраўскія чытанні” пачалася ў ВДУ імя П.М. Машэрава. Традыцыйны маштабны маладзёжны навуковы форум з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі сёлета арганізаваны ў вочна-дыстанцыйным фармаце.

Пасля прывітальнага слова рэктара ВДУ доктара эканамічных навук прафесара Валянціны Багатыровай з дакладам аб інавацыйных распрацоўках у IT-сферы для развіцця эканомікі Віцебскага рэгіёна выступіў выкладчык-стажор кафедры інжынернай фізікі, спецыяліст аддзела арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта Дзмітрый Даўгулевіч. На пленарным пасяджэнні будуць таксама абмеркаваны вопыт удзелу ў навукова-даследчых конкурсах і тэарэтычныя аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў Беларусі. Далей работа па напрамках працягнецца ў 11 секцыях.

Сярод удзельнікаў заяўлены маладыя вучоныя, педагогі, студэнты і магістранты з Мінска і ўсіх рэгіёнаў нашай краіны, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Пскова, Кемерава, Новакузнецка, Омска і Луганска.