Настаўніцкая
7.89K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Около 100 учащихся собрал в Могилеве второй фестиваль детского миротворчества "Дети за мир"

🔹 На протяжении трех дней ученики Школ мира со всей Беларуси общались, обменивались мыслями и мнениями. Вместе со своими педагогами ребята увидели достопримечательности и святыни Могилева, посетили мемориал "Буйничское поле" и малую родину Президента, поучаствовали в разнообразных интерактивах.

Одним из ключевых моментов фестиваля стал тематический круглый стол, на котором детально обсудили развитие современных форм и методов организации миротворческой деятельности.

🎗 По итогам фестиваля авторы лучших миротворческих проектов получили заслуженные награды. Завершился второй фестиваль детского миротворчества большим добрым делом Могилевскому дому ребенка передали в дар от Белорусского фонда мира и спонсоров комплекс аппаратов для искусственной вентиляции легких.
Студыі па працоўным навучанні, беларускай мове і літаратуры і англійскай мове пачалі дзейнічаць на базе сталічных устаноў адукацыі

📍 Заняткі праводзяць вядучыя педагогі Мінска. У студыі па працоўным навучанні, якая адкрылася на базе сярэдняй школы № 101, дзяўчынкі атрымаюць тэхналагічныя веды і практычныя ўменні.

Студыя "Купалінка" па беларускай мове і літаратуры дзейнічае ў гімназіі № 14. Наведваюць яе пераважна вучні 7 класа, пераможцы гарадской прадметнай алімпіяды.

✔️ У студыі па англійскай мове на базе МГІРА вучні сістэматызуюць веды па тэмах школьнага курса, ліквідуюць прабелы і ў той жа час паглыбляюць тэарэтычныя веды і развіваюць практычныя ўменні.
Пятнічная “Настаўніцкая” вельмі насычаная і інфарматыўная

📌 Мы трымаем руку на пульсе, таму ў фокусе — выпускныя вечары і ўступная кампанія. Прынамсі, як праходзіць уступная кампанія ў мэтавікаў, чытайце ў матэрыяле Марыны Куняўскай. А пра неверагодную гісторыю чатырохсотбальніка з полацкай гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Дзяніса Кагукіна расказвае Таццяна Бондарава.

Працягваем знаёміць з канкурсантамі “Настаўніка года”. У гэтым нумары прадстаўлены настаўніца матэматыкі гімназіі № 1 Слуцка Настасся Грынкевіч і настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 17 Баранавіч Кацярына Каваленка. Пра адметнасці сожскай скані ў рубрыцы “Спазнаць і зберагчы” расказвае настаўнік гімназіі № 51 Гомеля Міхаіл Лізагуб.

🔜 У дадатку “Адукацыйная прастора” — навіны і яркая палітра вопыту настаўнікаў з самых розных куткоў нашай краіны. У прыватнасці, Ірына Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Чапукоўскай сярэдняй школы Віцебскай вобласці, дзеліцца сакрэтамі паспяховай арганізацыйна-метадычнай работы. Прыемнага чытання!
Торжественное мероприятие, посвященное вручению учреждению Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества, прошло в Гродненском областном институте развития образования

🔻 Поздравляя учреждение образования с наградой, начальник главного управления образования Гродненского облисполкома Руслан Абрамчик подчеркнул, что премия одно из самых больших профессиональных достижений всего коллектива.

— Система менеджмента качества, внедренная по-настоящему, дает предпосылки к успеху. Все остальное зависит от людей. Институт использует все возможности системы менеджмента качества. ГрОИРО получил такую престижную премию, потому что управление здесь осуществляется на научной основе. Институт часто становится инициаторам новых начинаний, которые выливаются в республиканские проекты, отметил Руслан Абрамчик.

Ректор ГрОИРО Светлана Сергейко заверила, что учреждение и дальше будет продолжать работать по сопровождению взрослых, подготовке профессионалов, воспитанию патриотов страны.
Адпачынак без слязінак: як зрабіць летнія канікулы бяспечнымі?

💬 “Нават калі дзіця ўжо ведае, як варта сябе паводзіць з пункту гледжання бяспекі, на пачатку летніх канікул не лішнім будзе яшчэ раз абмеркаваць гэтую тэму”, адзначае афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Мельчанка.

📌Спецыяліст расказала, якіх правіл трэба прытрымлівацца, калі дзіця застаецца адно дома, ідзе гуляць на вуліцу, купацца на вадаём, едзе на дачу ці ў вёску да бабулі.

Параіла таксама ўстанавіць на мабільны тэлефон падлетка дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”, акцэнтаваць увагу на раздзеле “Што рабіць”📲

Падрабязнасці на партале nastgaz.by
Брестский областной лагерь "Ювента" в Ивацевичском районе открыл двери для первой смены

С этим радостным событием ребят и их педагогов поздравили начальник главного управления по образованию Брестского облисполкома Наталья Калиновская, начальник представительства Брестского областного управления Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения Алла Решетнева и начальник отдела по образованию Ивацевичского райисполкома Светлана Потоцкая.

В этом году для оздоровления и отдыха в лагерь приехали 120 детей со всей области, что почти в два раза больше, чем в прошлом.

🔜 Всего за лето планируют оздоровить 480 ребят. Для них сотрудники лагеря подготовили насыщенную программу с путешествиями, познавательными мероприятиями, спортивными состязаниями и многим другим.
Аўтарскія мадэлі фарміравання эканамічнай культуры навучэнцаў распрацавалі ва ўстановах адукацыі Магілёўшчыны

💯 Стварэнне і распрацоўка адукацыйных прадуктаў, накіраваных на развіццё эканамічных ведаў, ажыццяўлялася ў рамках аднайменнага інавацыйнага праекта. Над вырашэннем адзіных задач сумесна працавалі педагогі з сярэдніх школ №№ 43, 35, 7 і 25 Магілёва, Макранскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна і гімназіі Глуска.

— Праект ажыццяўляўся на працягу трох гадоў. Працавалі ў асноўным з вучнямі другой і трэцяй ступені навучання, бо эканамічныя веды лепш за ўсё засвойваюцца менавіта ў гэтым узросце. Акцэнт быў зроблены на выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адзначыў навуковы кансультант праекта рэктар Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Жудро.

✔️ У працэсе інавацыйнай дзейнасці педагагічнымі калектывамі распрацавана мноства тэматычных мерапрыемстваў, гутарак, дзелавых гульняў. Усе распрацоўкі будуць знаходзіцца ў свабодным доступе.
Унікальную гукапрайгравальную тэхніку савецкіх часоў збірае і аднаўляе музычны кіраўнік дзіцячага сада № 5 Лельчыц Уладзімір Шпакоўскі

🎼 Яго падтрымлівае жонка Ірына, якая таксама працуе ў гэтым садку музычным кіраўніком.

— Я калекцыянірую гукапрайгравальную тэхніку часоў СССР, збіраю і аднаўляю гэтую апаратуру, — гаворыць Уладзімір Рыгоравіч. — Паслухаць "галасы" рарытэтных устройстваў і даведацца пра іх падрабязней можна на маім YouTube-канале "Магнітафоны СССР". Аднойчы арганізаваў выставу "Тэхніка з СССР" у дзіцячым садзе. Вялікую цікавасць яна выклікала і ў дзяцей, і ў іх бацькоў. Тым больш што незвычайныя экспанаты можна было не толькі ўбачыць, але і пачуць, дакрануцца да іх.

🔸 Педагог таксама займаецца алічбоўкай відэазапісаў песеннай творчасці мінулых гадоў, тым самым захоўвае культурную спадчыну Лельчыцкага краю, захапляецца фота- і відэаздымкамі.
Кікоінскі клас з новага навучальнага года рыхтуюцца адкрыць у Полацку

📍 Першы падобны клас упершыню пачаў працаваць у Пскове, на радзіме вядомага фізіка-ядзершчыка Ісаака Кікоіна. Аналагічны клас з'явіцца ў полацкай дзяржаўнай гімназіі № 2.

— Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні ў нас пачынаецца з 8 класа, — расказала дырэктар гімназіі Вольга Драгун. — Адпаведна, канцэпцыя новага класа добра кладзецца на нашу мадэль навучання як вельмі карысная перадпадрыхтоўка і адначасова ранняя прафарыентацыя. Неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы ў нас ёсць, зусім нядаўна мы падпісалі афіцыйнае пагадненне. Праект рыхтуемся рэалізаваць у партнёрстве з Полацкім і Пскоўскім дзяржуніверсітэтамі, нашым раённым цэнтрам дзяцей і моладзі.

▪️ Праект канвергентнага навучання арыентаваны на спалучэнне міждысцыплінарных праграм, прыродазнаўча-матэматычнага напрамку. Навучэнцы будуць займацца навуковымі даследаваннямі і робататэхнікай, авалодваць навыкамі праграмавання і 3D-мадэлявання.
Выпускніца гімназіі № 10 Маладзечна Ульяна Альховік атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і гісторыі Беларусі. Сярэдні бал у дзяўчыны — 9,9

🔹 У атэстаце выпускніцы гімназіі № 10 Маладзечна — 10 балаў па рускай літаратуры, якія падчас паступлення на філалагічны факультэт, куды збіраецца Ульяна, будуць залічаны як 100 балаў.

— Для паступлення ва ўніверсітэт Ульяна вырашыла скарыстацца бонусамі, якія прадугледжаны для медалістаў, і выбрала профільны педагагічны факультэт, — расказала дырэктар гімназіі № 10 Маладзечна Таццяна Камкова. — Гэта значыць, што ЦТ ёй здаваць не трэба. Калі яна аддасць перавагу ГрДУ імя Янкі Купалы, то аўтаматычна становіцца яго студэнткай: сёлета Ульяна выйграла тут унутрыўніверсітэцкую алімпіяду па рускай мове і літаратуры. Калі Ульяна вырашыць паступаць у БДУ, то ёй трэба будзе ўдзельнічаць у агульным конкурсе.

З 5 па 11 клас рускую мову і літаратуру ў дзяўчыны выкладала Наталля Шаюк, а гісторыю Беларусі — Галіна Кудзелка.
Міністр адукацыі прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 65-годдзя Наваполацка

🎗 Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшых працаўнікоў, што адбылася ў рамках свята “Гордасць мая мой горад”, Андрэй Іванец уручыў граматы Міністэрства адукацыі настаўніцы працоўнага навучання гімназіі № 2 Вользе Сібіровай, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 14 Вользе Лісоўскай, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Юліі Бышавец, а таксама перадаў дырэктару гарадскога Палаца дзяцей і моладзі Алесі Садоўскай сертыфікат на набыццё мультыборда.

Падзяка Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай аб’яўлена дырэктару сярэдняй школы № 12 Ганне Рабцавай, падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намесніку начальніка аддзела па адукацыі Наваполацкага гарвыканкама Алесі Шарлай ⬇️ .