Настаўніцкая
6.73K subscribers
13.7K photos
28 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
​​Дэлегатам VІ Усебеларускага народнага сходу была абрана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Атраднаўскай сярэдняй школы Любанскага раёна Мінскай вобласці Ірына Аляксандраўна Ленская. У сваім рэгіёне і не толькі яе ведаюць як прафесіянала сваёй справы, дэпутата Рачэнскага сельвыканкама, клапатлівую маці і неабыякавага чалавека, які шчыра любіць свой родны край.
У прафесію педагога Ірына Аляксандраўна аднойчы і назаўсёды, і ўжо 24 гады выкладае беларускую мову і літаратуру. Настаўніца пераканана: заваяваць давер можна толькі ў тым выпадку, калі твае словы не разыходзяцца са справамі. Ва ўсіх дасягненнях сваіх вучняў яна бачыць не толькі заслугу дзіцяці і сваю, але і ўклад бацькоў, якія падтрымліваюць ва ўсіх пачынаннях свайго сына ці дачку.
Адной з самых вострых праблем яна лічыць замацаванне ў сельскай мясцовасці маладых спецыялістаў. Неабходна захоўваць і развіваць інфраструктуру, вырашаць жыллёвыя пытанні, адным словам, рабіць усё магчымае, каб моладзь пускала карані ў малых населеных пунктах. Для Ірыны Аляксандраўны вельмі важна, каб беларуская вёска жыла і ў ёй былі шчаслівыя, задаволеныя людзі.
Падрабязней чытайце ў заўтрашнім нумары "Настаўніцкай газеты".
​​Адным з ключавых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку з’яўляецца шчаслівая сям’я. Дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу дырэктара сярэдняй школы № 6 Брэста Алу Аляксандраўну Старыкевіч вельмі хвалююць праблемы, звязаныя з сямейным выхаваннем і сацыяльнай падтрымкай сем’яў.
Са школьных гадоў Ала Аляксандраўна займаецца грамадскай дзейнасцю. А.А.Старыкевіч — шматгадовы старшыня гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў. “Дзякуючы грамадскай рабоце, адчуваю сябе патрэбнай, — гаворыць педагог, — Усведамляю адказнасць перад людзьмі, якія даверылі мне ўласныя праблемы. Ад добрых спраў атрымліваю вялікае маральнае задавальненне. Гэта сапраўдная аддушына!” 
Падрабязней чытайце ў заўтрашнім нумары "Настаўніцкай газеты".
​​Свой прафесійны выбар настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мяжысецкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Антон Мікалаевіч Лабаноўскі зрабіў па поклічы сэрца. Яшчэ ў дзяцінстве ён цвёрда вырашыў, што будзе настаўнічаць. Ды і як жа інакш: перад яго вачыма быў прыклад цудоўных педагогаў у асобе маці, бабулі і іншых сваякоў.
Педагагічны стаж А.М.Лабаноўскага — усяго 7 гадоў, але ўсе яны былі напоўнены плённай працай. Напэўна, таму Антон Мікалаевіч ужо здолеў дасягнуць значных прафесійных поспехаў. Важным ён лічыць і тое, што ўвайшоў у склад дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу.
Падчас Усебеларускага народнага сходу настаўнік і сам будзе ў ліку выступоўцаў. Ён звернецца да маладога пакалення настаўнікаў, а калі дакладней — акцэнтуе іх увагу на тым, што да выбару прафесіі трэба ставіцца больш адказна.
Падрабязней чытайце ў заўтрашнім нумары “Настаўніцкай газеты”.
​​Читайте в свежем номере газеты «Переходный возраст»
Зачем мы ходим в школу? Да каждый за своим! Вот Димка для прикола, а Васька вслед за ним… И ведь авторы «Школьного рэпа» правы! Кроме уроков, в «храме знаний» у ребят полно других дел! Каких? В топе рубрики «School bus» — пятёрка самых приятных, весёлых и озорных!
Умеешь ли ты читать? Не так, как в первом классе, складывая буквы в слова, но понимая   скрытый смысл? Почему это важно и что можно увидеть между строк, расскажет рубрика «Читалка».
Первое свидание — событие, которого с трепетом ждут и девушки, и парни. Как одеться, чтобы выглядеть стильно, романтично и при этом чувствовать себя комфортно? Ответы знают фэшн-эксперты рубрики «Школа шарма»!