Настаўніцкая
7.87K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Настаўніцкая
Итоги областного этапа республиканского конкурса профмастерства "Учитель года" подвели в городе над Бугом 📍 В зале Брестского государственного областного центра молодежного творчества собрались 48 финалистов, которые в течение месяца проходили конкурсные…
⬆️ В рамках мероприятия также наградили победителей областного этапа республиканского фестиваля "Педагогический дебют".

В их числе директор Подстаринской средней школы Ивацевичского района Александр Молош, учитель начальных классов Дарья Гладун из гимназии № 2 Пинска, заведующий Орловского детского сада Столинского района Николай Бакун и воспитатель Анастасия Переходько из специального детского сада № 17 Пинска.

— Все конкурсанты — единомышленники в общем и важном деле: умеют качественно проводить уроки, являются примером патриотического воспитания… Но главная ценность педагогической профессии в том, что только патриот может воспитать патриота и только счастливый учитель может воспитать счастливого человека. Огромное спасибо тем, кто уже долгие годы остается в любимой профессии, и тем, кто недавно пришел в нее и стремится стать профессионалом, переняв эстафету поколений. За всеми трудностями учительского труда много приятных эмоций и улыбок детей, того, что вдохновляет педагогов искать новые подходы в работе, старательно готовиться к урокам, идти с радостью в класс. Стремиться к тому, чтобы молодежь успешно реализовала себя в жизни. Работайте в профессии и получайте удовольствие от нее!🖌 отметила начальник главного управления по образованию Брестского облисполкома Наталья Калиновская.
У сярэдняй школе № 5 Вілейкі з’явілася “Сцяна памяці”, якую адкрылі да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні

🔻 На мемарыяльнай дошцы адлюстравана хроніка ваенных гадоў і гістарычныя факты аб мінулым.

У кутку памяці можна даведацца пра страшныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Мінскай вобласці, — расказала кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 5 Вілейкі Марыя Высоцкая. — Толькі ў Вілейскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены 76 вёсак. Важнасць гэтай сцяны ў тым, што кожны дзень, праходзячы міма, навучэнцы могуць спыніцца і пачытаць факты аб вайне, аб генацыдзе беларускага народа.

📌 Дарэчы, у школе ваенна-патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца многа ўвагі. Для вучняў арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі вайны і вязнямі канцлагераў, а таксама праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы.
Ужо другі год у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне тэхналогіі мнагамернага чытання для фарміравання функцыянальнай дасведчанасці малодшых школьнікаў" трэцякласнікі гімназіі № 1 Ваўкавыска вучацца па спецыяльных падручніках-сшытках, створаных аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Святланы Гін

— Асаблівасцю мнагамернага чытання з’яўляецца маруднае, удумлівае чытанне па фрагментах, са зместу якіх узнікаюць разнастайныя заданні і пытанні, — 🖌 расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Заяц. — На змесце прачытанага ажыццяўляюцца міжпрадметныя сувязі: дзеці атрымліваюць веды і па рускай мове, і па матэматыцы, па курсе “Чалавек і свет”, прычым не ў гатовым выглядзе, а самастойна здабываюць іх, аналізуючы фрагменты з кнігі.

Работа ў групах і парах садзейнічае развіццю камунікатыўных навыкаў, уменню аналізаваць пачутае, выказваць сваё ўласнае меркаванне, праводзіць самаацэнку ⬇️ .
Настаўніцкая
Ужо другі год у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне тэхналогіі мнагамернага чытання для фарміравання функцыянальнай дасведчанасці малодшых школьнікаў" трэцякласнікі гімназіі № 1 Ваўкавыска вучацца па спецыяльных падручніках-сшытках, створаных…
⬆️ Падручнік-сшытак вельмі цікавы дзецям, прымушае пастаянна задумвацца, праяўляць кемлівасць, па-іншаму глядзець на звычайныя рэчы і падзеі, вучыць вылучаць гіпотэзы, шукаць прычынна-выніковыя сувязі, рабіць высновы, будаваць высновы. Пачаткоўцы пачынаюць разумець, што ўдумлівае чытанне тоіць у сабе шмат сакрэтаў.

Працуючы ў групах, малодшыя школьнікі мадэлююць схемы акварыумаў для лятучых рыбак, гуляюць у папулярную гульню “Ботл-чэлендж”, дзе бутэлька з вадой (мадэль ракеты) павінна была ўдала прызямліцца, вырабляюць мадэлі ўшаноў на аснове самаробнай круцёлкі, алоўкаў і садавіны. Кожнае дзіця з дапамогай мнагамернага чытання можа рэалізаваць свой інтэлектуальны, творчы, асобасны патэнцыял.
🌲🌳 Сегодня педагоги, активистки Ленинской районной организации ОО "Белорусский союз женщин", подарили жизнь новому участку леса  площадью 0,4 га, высадив березы, сосны и ели - почти 5 тысяч саженцев.
#делать_добро_легко
#год_мира_и_созидания
#МГО_БСЖ_Ленинский
#люблю_Беларусь🕊🇧🇾
Творчыя майстэрні адбыліся ў дзіцячым садзе № 11 Слуцка напярэдадні Вялікадня

📍 Увесь тыдзень у дашкольнай установе да свята рыхтуюцца не толькі педагогі і дзеці, але і бацькі.

— Мы пачалі рыхтавацца да свята яшчэ ў панядзелак, — расказала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 11 Слуцка Любоў Яновіч. — Як толькі прапанавалі ідэю бацькам, яны нас адразу падтрымалі. Па-першае, такая сумесная дзейнасць вельмі збліжае дзетак і бацькоў, а па-другое, для малышоў гэта цудоўная магчымасць развіць дробную маторыку, ствараючы нешта сваімі рукамі.

🥚 За некалькі дзён у творчай майстэрні былі выраблены спецыяльныя каробачкі для яек, сувеніры, а таксама святочныя аплікацыі і малюнкі.

— Безумоўна, не забыліся мы і пра святочную выпечку, — заўважыла Л.Яновіч. — Усё, што было створана за гэтыя дні, у Вялікдзень будзе перададзена для ўпрыгожвання храма Аляксандра Неўскага.