Настаўніцкая
7.06K subscribers
14.1K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Абласны этап спаборніцтваў “Снежны снайпер” прайшоў у “Раўбічах”

🎿 У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 270 юных спартсменаў Міншчыны, якія сталі пераможцамі занальных спаборніцтваў.

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця дыпломы і медалі, а таксама каштоўныя прызы ад Мінскай абласной асацыяцыі школьнага спорту юным спартсменам уручылі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко і начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык.

✔️ Самыя лепшыя юныя біятланісты будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Іх правядзенне запланавана з 17 па 19 лютага.
Мінскі раённы музей гісторыі камсамола і маладзёжнага руху Беларусі ўрачыста адкрыты ў каладзішчанскай сярэдняй школе № 2

🔻 Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку і адкрыць музей выпала начальніку галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалаю Башко, дырэктару каладзішчанскай сярэдняй школы № 2 Андрэю Баравікову і інш.

— Першапачаткова мы планавалі адкрыць у школе раённы цэнтр маладзёжных аб’яднанняў, — расказвае дырэктар каладзішчанскай сярэдняй школы № 2 Андрэй Баравікоў. — Мы хацелі, каб у ім сабіраліся нашы самыя актыўныя вучні, удзельнікі маладзёжнага кіравання, і абмяркоўвалі свае ініцыятывы, ідэі. Калі падзяліліся гэтай думкай з намеснікам старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта Ірынай Ціхонка, яна прапанавала крыху змяніць фармат і адкрыць раённы музей камсамола. Музеем кіруе наша настаўніца гісторыі Ганна Мельнік.

✔️ У музеі сабрана больш за 200 экспанатаў, якія падзелены на 4 экспазіцыі. Пасля адкрыцця музея прайшла дыялогавая пляцоўка з актывістамі Мінскага раёна.
Воспитатели дошкольного образования 👩‍🏫 ГУО«Дошкольный центр развития ребёнка г.Рогачёва» Тимофеева М.В., Геращенко А.А. в своей работе активно используют развивающие игры 🎲
Б.П. Никитина. Эти игры помогают сделать первые шаги 👣 по ступенькам творчества🪜, их объединяет принцип обучения - от простого к сложному, игры 🎲 содействуют развитию самостоятельности, пространственного восприятия, воображения.💭
#ДЦРР_Рогачёва
#Наши_Игры
Сустрэча дырэктара ўстановы Кацярыны Дубінскай і ўласнага карэспандэнта "Настаўніцкай газеты" Наталлі Сахно з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Старадарожскага райвыканкама Святланай Капачэняй прайшла ў Выдавецкім доме "Педагагічная прэса"

Падчас размовы былі вызначаны тэмы для напісання матэрыялаў у "Настаўніцкую газету" і часопіс "Спортtime". Акрамя гэтага, Святлана Капачэня падзялілася сваімі рабочымі планамі і задумамі.

— У думках — правядзенне ва ўсіх установах адукацыі раёна творчага педсавета пад назвай "Як правільна чытаць "Настаўніцкую газету", расказала начальнік раённага ўпраўлення. Матэрыял для яго распрацуе раённы вучэбна-метадычны кабінет.
Дні навукі ў Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна прайшлі пад дэвізам “Ресеч от А до Я”

📍 У першы дзень для навучэнцаў праводзіліся інтэрактыўная гульня “Science-асацыяцыі” ("Кракадзіл"), Instagram-віктарына (сторыс з пытаннямі), QR-код партрэт (анлайн-віктарына).

Другі дзень навукі ўключаў у сябе даследчы пітч “Нашы даследчыя праекты”, пасяджэнне навуковага таварыства “Рытм”, Instagram-чэлендж #Моеоткрытиесегодня і абарону даследчых работ. Трэці дзень складаўся з эксперыментарыума "Займальная фізіка", квест-гульні “Падарожжа ў горад прафесій", Воок-квеста "Па старонках любімых кніг" і інш.

— Дні навукі ў нашай гімназіі прайшлі пад слоганам “Час дзейнічаць: крок за крокам да вялікіх ідэй”, — расказала дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга. — Мы не ведам, стануць нашы гімназісты вялікімі навукоўцамі ці не, звяжуць сваё жыццё з навуковымі адкрыццямі альбо не. Але тое, што сёння яны цікавяцца навукай, гэта дакладна.
Урачыстае адкрыццё выставачнай экспазіцыі "Нельга забыць!" прайшла ў сярэдняй школе № 9 імя Г.М.Халасцякова Баранавіч

▪️ У адкрыцці экспазіцыі, прысвечанай ушанаванню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Хлабукін, начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Шастак.

— Вельмі важна, што вучні прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні экспазіцыі, гэта дазволіць ім адчуць усю сутнасць генацыду і сфарміраваць уласнае стаўленне да падзей, якія адбываліся, — адзначыла дырэктар школы Юлія Тарасава.

📌 Пасля знаёмства з экспазіцыяй усе прынялі ўдзел у акцыі "Праспяваем гімн разам". Адкрыццё экспазіцыі завяршылася праглядам фільма пад назвай "Расстралянае дзяцінства".
Беларускамоўны дзень пад назвай “З любоўю да роднага слова” адбыўся ў дзіцячым садзе № 7 Ганцавіч

Мерапрыемства пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску!” прайшло ў форме флэш-моба “Маё любімае слова на беларускай мове”.

Педагогі, дзеці і іх бацькі рыхтаваліся на працягу тыдня. Выхаванцам чыталі творы мастацкай літаратуры розных жанраў на беларускай мове: казкі, вершы, забаўлянкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі. Гэта дазволіла зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак беларускімі словамі, выклікаць жаданне даведацца аб іх значэнні, навучыцца вымаўляць.

📌 Выбраўшы канкрэтнае слова, дзеці збіралі ўсю неабходную інфармацыю пра яго: як гучыць на беларускай мове, што азначае, дзе сустракаецца, як ужываецца. Пры гэтым выкарыстоўваліся слоўнікі, вучэбная і навуковая літаратура, інтэрнэт. Вынікам даследчай дзейнасці сталі сумесныя малюнкі, галоўнымі героямі якіх былі вывучаныя беларускія словы.
Фотафакт. Выхаванцы дзіцячага сада № 5 Беразіна далучыліся да абласной акцыі "Ліст салдату"

🎨 Ініцыятыва, якая праходзіць на Міншчыне, прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і 85-годдзя Мінскай вобласці.