Настаўніцкая
6.73K subscribers
13.5K photos
28 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
🔥День юного героя-антифашиста в средней школе №2 г.п.Октябрьский🔥 «На войне детей не бывает; те, что попали на войну, должны были расстаться с детством». Именно с этих слов начались сегодня мероприятия для учащихся 5-8 классов, посвященные Дню юного героя-антифашиста. О войне ребята рассуждали не так радостно, стараясь подобрать нужные слова: «О войне мы знаем лишь из книг, фильмов и рассказов старшего поколения. И какое счастье, что мы живём сейчас в мирное время, под мирным небом». У всех учащихся война ассоциируется со страхом, болью, потерей, разрухой, смертью, уничтожением всего живого и неживого. ❤️ В наших сердцах будет жить память о юных героях, отдавших свою жизнь ради светлого будущего других людей
Ролю ўстановы адукацыі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для галін эканомікі на прыкладзе работы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа абмеркавалі на выязных практычных занятках кіраўнікі адміністрацый раёнаў абласнога цэнтра, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў паўночнага рэгіёна

✔️ Заняткі праводзіліся ў рамках павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання.

Як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома, каледж невыпадкова выбраны базай для правядзення вучобы. Установа была двойчы прызнана найлепшай у сістэме сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі па выніках штогадовага рэспубліканскага конкурсу, валодае сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, мае ўнiкальны каштоўны вопыт, актыўна супрацоўнічае з арганізацыямі заказчыкамі кадраў.

⚙️ Дырэктар ВДТК Аляксандр Ласякін у ходзе экскурсіі азнаёміў гасцей з умовамі падрыхтоўкі і пражывання, магчымасцямі правядзення вольнага часу для моладзі і педагогаў.
Конкурс на лепшую назву хот-дога з дэгустацыяй і забаўляльнай праграмай для дзяцей прайшоў у сярэдняй школе № 52 Мінска

🌭 Тут рэалізуецца пілотны праект па харчаванні, і хот-дог стаў новай стравай, якая з’явілася ў меню школьнай сталовай.

— Хот-дог — страва-канструктар, якую дзеці самі збіралі: да булкі дадавалі запечаную каўбаску, салёны агурок, моркву. Усё палівалі соусам, у які ўваходзіць таматная паста (не вострая) і маянэз пад назвай “Школьны”, які не ўтрымлівае воцату — распрацоўка Мінскага маргарынавага завода і НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, — патлумачыла дырэктар сталічнага камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч. — Пакаштаваўшы такі хот-дог, вучні высока ацанілі яго смакавыя якасці і прапанавалі варыянты назваў. Прайшло галасаванне, у выніку перамагла назва “Майстар смаку”.

Самым актыўным і крэатыўным удзельнікам конкурсу былі ўручаны памятныя прызы — талерачкі з лагатыпам КШХ ⬇️ .
Настаўніцкая
Конкурс на лепшую назву хот-дога з дэгустацыяй і забаўляльнай праграмай для дзяцей прайшоў у сярэдняй школе № 52 Мінска 🌭 Тут рэалізуецца пілотны праект па харчаванні, і хот-дог стаў новай стравай, якая з’явілася ў меню школьнай сталовай. — Хот-дог — страва…
⬆️ Хот-дог пад назвай “Майстар смаку” прапанаваны ў меню вучням іншых школ Мінска, дзе рэалізуецца пілотны праект.

Першыя назіранні паказалі, што дзеці з'елі новую страву без астаткаў, здалі чыстыя талеркі.

— За месяц да пачатку эксперымента мы правялі анкетаванне сярод дзяцей і бацькоў аб іх смакавых перавагах, а затым бацькоўскі сход з дэгустацыяй страў, якія будуць есці дзеці, — адзначыла дырэктар сярэдняй школы № 52 Мінска Аксана Цуран. — Усяго ў наша меню ўключана каля 40 новых страў (на абед і падвячорак). Так, напрыклад, з’явіліся галёнка курыная запечаная, асарці з тушанай на пары агародніны (брокалі, квяцістай капусты, морквы, спаржавай фасолі, зялёнага гарошку), пельмені, каша грэцкая рассыпістая, напітак вітамінны і іншае. Дзеці могуць выбраць комплекс з супам або без супу і гарачую страву, напрыклад, з адбіўной са свініны, шашлыком або курынай катлетай. Мы палепшылі сервіроўку сталоў, дапоўнілі яе цукарніцамі, абедзеннымі нажамі, якія знаходзяцца ў спецыяльных ёмістасцях і выкарыстоўваюцца па жаданні дзяцей. Гранёныя шклянкі былі заменены на сучасныя з гладкай паверхняй. Усе гэтыя моманты фарміруюць у школьнікаў культуру харчавання. У найбліжэйшых планах — падключыць у сталовай Dolby-сістэму, каб уключаць музычнае суправаджэнне, наладзіць з дзецьмі зваротную сувязь, штодзень жадаць ім смачна есці.

📌 Эксперымент па арганізацыі харчавання доўжыцца больш за месяц.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка наведаў сярэднюю школу № 34 Віцебска

🔻 Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічным і вучэбна-метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу, арганізацыяй харчавання навучэнцаў і педагогаў, пагутарыў з настаўнікамі і школьнікамі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі.

Старшакласнікі падзяліліся ўражаннямі аб удзеле ў рэпетыцыйным экзамене і задалі госцю шэраг хвалюючых іх пытанняў. Вядучымі тэмамі размовы сталі прафесійны выбар, прэстыж вышэйшай адукацыі ў сучасных рэаліях, дасягненні Беларусі, падрыхтоўка да выбараў кіраўніка дзяржавы, работа і паўнамоцтвы выбарчых камісій, мэтазгоднасць электроннага галасавання, навукова-тэхнічны прагрэс і прафесіі будучыні.

🏫 А ў Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы Ігар Карпенка правёў дзелавую сустрэчу са старшынямі выканкамаў гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прыняў удзел у сустрэчы з выкладчыкамі і навучэнскім актывам установы адукацыі.
Навучэнцы 11 профільных класаў педагагічнай накіраванасці Полацкага раёна сустрэліся з настаўнікам-метадыстам гімназіі № 1 Наваполацка Аленай Ратамскай

🔝 Яна правяла для будучых педагогаў практыкум "Вобраз ідэальнага настаўніка".

Сустрэча была насычанай і карыснай. Дзеці каменціравалі выказванні вялікіх педагогаў мінулага, высвятлялі плюсы і мінусы сучаснай педагагічнай дзейнасці, разважалі аб тым, чым напоўнены адзін дзень з жыцця настаўніка, развенчвалі міфы аб настаўніцкай прафесіі. Вынікам практыкуму стаў анлайн-партрэт сучаснага ідэальнага настаўніка.

🔺 Практыкум павысіў матывацыю навучэнцаў у іх імкненні стаць педагогамі, пакінуў у дзяцей пазітыўныя ўражанні, дазволіў раскрыць свае здольнасці і разняволіць мысленне.
Пресс-тур руководства и сотрудников Издательского дома "Педагогическая пресса" на Брестчину завершился посещением учреждений образования Березовского района

📍 Журналисты посетили среднюю школу д. Здитово, где ознакомились с опытом работы по гражданско-патриотическому воспитанию молодежи, деятельностью клуба "Гвардеец" и музея боевой славы.

В средней школе № 2 Березы гости побывали в ресурсном центре по военно-патриотическому воспитанию и STEM-классе. В Березовском районном ЦКРОиР вниманию журналистов был представлен интересный опыт инклюзивного образования. Никого не оставили равнодушными уникальный эколого-этнографический музей в Споровской средней школе и не менее уникальная пчелиная школа в Здитовской средней школе.

🔜 Обо всем увиденном в ходе пресс-тура журналисты скоро расскажут читателям "Настаўнiцкай газеты".