Настаўніцкая
6.73K subscribers
13.5K photos
28 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” адбыўся на базе Віцебскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву

🎿 За першынство ў спрынтарскай гонцы і эстафеце змагаліся 300 юных спарстменаў у складзе 25 каманд.

Характэрная асаблівасць “Снежнага снайпера”, што тут не маюць права выступаць ні навучэнцы аддзяленняў па лыжах і біятлоне спартшкол, ні тыя, хто апошнія два гады ўдзельнічаў у рэспубліканскіх спаборніцтвах, падкрэсліў дырэктар Віцебскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Сяргей Бабіч. Гэта важна, бо такі фармат эфектыўней як з пункту погляду матывацыі школьнікаў да заняткаў фізічнай культурай, актыўнага ладу жыцця, так і ў плане адкрыцця новых спартыўных талентаў, росту прафесійнага майстэрства педагогаў ⬇️ .
⬆️ Лідарамі гонкі сярод юнакоў сталі Андрэй Караткоў (Талачынскі раён), Ягор Лушчынскі (Чыгуначны раён Віцебска) і Арцемій Грыцанок (Лепельскі раён).

Лепшыя сярод дзяўчат Ева Калеснікава, Мілана Герасіменка і Ганна Нячаева, усе трое з Чыгуначнага раёна Віцебска. Яго прадстаўнікі ў цэлым сёлета не мелі роўных, бо не толькі ўзялі львіную долю ўзнагарод у асабістым першынстве, але і тройчы перамаглі ў эстафеце. Да сур'ёзнага поспеху сваіх вучняў прывялі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя гімназіі № 2 Аляксандр Грундо і сярэдняй школы № 27 Арцём Нікалаеў.

🎉 Выдатна выступілі каманды Першамайскага раёна Віцебска, Чашніцкага, Ушацкага раёнаў. У сувязі з гэтым Сяргей Бабіч асобна адзначыў уклад у агульны вынік таленавітых настаўнікаў-энтузіястаў Андрэя Адынца з гімназіі № 9 iмя А.П.Белабародава абласнога цэнтра, Таццяну Карапузаву з сярэдняй школы № 1 Чашнікаў імя Я.П.Іваноўскага, Уладзіміра Лапіцкага з Велікадолецкай сярэдняй школы імя П.У.Броўкі.
У школьнай сталовай сярэдняй школы в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна прайшла акцыя "Ацані страву — пастаў адзнаку"

📍 У рамках Рэспубліканскага пілотнага праекта па харчаванні навучэнцам прапануюцца новыя стравы. На суд вучняў была прадстаўлена тварожная запяканка "Дзень-ноч" з шакаладным соусам.

Пакаштаваўшы страву, дзеці змаглі ацаніць яе смакавыя якасці па шкале ад 1 да 5. І ні дзіўна, што страва атрымала найвышэйшую адзнаку большасцю галасоў.
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" наведалі з рабочай паездкай Баранавіцкі раён

📌 Намеснік дырэктара па развіцці Выдавецкага дома Людміла Пастарнакевіч і ўласны карэспандэнт "Настаўніцкай газеты" па Мінскай вобласці Наталля Сахно сустрэліся з начальнікам упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццянай Шастак.

Людміла Пастарнакевіч уручыла Таццяне Шастак каштоўныя прызы і дыплом за 3-е месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю падпіскі на "Настаўніцкую газету" і іншыя выданні "Педагагічнай прэсы".

Падчас размовы з начальнікам гарадскога ўпраўлення былі разгледжаны магчымасці далейшага ўзаемадзеяння настаўнікаў Баранавіч з выданнямі медыяхолдынга, а таксама абмеркаваны пытанні падпіскі на "Настаўніцкую газету", часопіс "Спортtime" і інш ⬇️ .
Настаўніцкая
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" наведалі з рабочай паездкай Баранавіцкі раён 📌 Намеснік дырэктара па развіцці Выдавецкага дома Людміла Пастарнакевіч і ўласны карэспандэнт "Настаўніцкай газеты" па Мінскай вобласці Наталля Сахно сустрэліся…
⬆️ У маршруце рабочай паездкі таксама значылася Жамчужненская сярэдняя школа. Падчас яе наведвання кіраўніцтва і журналісты Выдавецкага дома абмеркавалі з дырэктарам установы Аленай Гардзей найбліжэйшы план супрацоўніцтва педагогаў з "Настаўніцкай газетай".

Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 год школа стала лепшай у вобласці і краіне сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Дарэчы, ва ўстанове на самым высокім узроўні арганізавана валанцёрская дзейнасць, якую курыруе ініцыятыўны педагог-арганізатар Вольга Жыхарка пераможца рэспубліканскага конкурсу "Суперважаты".

▪️ Таксама ў плане рабочай паездкі сустрэча з начальнікам раённага ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Святланай Цымбаленка. Сустрэча з ёй прайшла на лыжаролернай трасе Баранавіцкага раёна, дзе праходзіць абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер". Акцэнт у размове быў зроблены на больш грунтоўным і дзейсным ўзаемадзеянні педагогаў раёна з "Настаўніцкай газетай", а таксама на пытаннях падпіскі на выданні медыяхолдынга.

Фінальным пунктам творчай паездкі стала наведванне гімназіі № 3 Баранавіч, дзе прадстаўнікі Выдавецкага дома абмеркавалі план работы з дырэктарам установы Вячаславам Дзяўго, а таксама пазнаёміліся з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Алай Болтуць, настаўніцай фізічнай культуры Ганнай Хвалько.
01.02.2023 на базе ГУО "Санаторный детский сад √6г.Рогачева" прошло методическое объединение воспитателей дошкольного образования, работающих в группах дошкольного возраста. Педагоги рассмотрели теоретические основы и познакомились с эффективным опытом работы по формированию и воспитанию основ патриотизма и гражданственности у воспитанников дошкольного возраста.Все педагоги принимали  активное участие в ходе семинара-практикума.
#детскийсад6
Сённяшні нумар “Настаўніцкай газеты” вельмі насычаны і разнастайны па тэматыцы

🔻 На гэтым тыдні ў рэгіёнах падводзілі вынікі дзейнасці адукацыйнай галіны за мінулы год — у пасяджэннях калегій прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, галіновага прафсаюза, сацыяльныя партнёры сістэмы адукацыі. Больш падрабязную інфармацыю знойдзеце ў матэрыялах нашых уласных карэспандэнтаў.

Пра ўзаемасувязь інавацый і прафесійнага росту настаўнікаў у рубрыцы “Інавацыі ў адукацыі” расказваюць педагогі сярэдняй школы № 9 Баранавіч. А матэрыял рубрыкі “Гістарычны кантэкст” дасць адказ на пытанне, чым займаецца “мокрая“ археалогія.

🔹 Пра праекты, прымеркаваныя да Года міру і стварэння, расказвае кіраўнік Беларускага фонду міру Максім Місько. Сакрэтамі фізічнага выхавання дашкольнікаў дзеліцца мама вядомай беларускай баскетбалісткі Марына Сухвалава, якая ўжо 20 гадоў працуе ў дзіцячым садзе № 1 Бешанковіч. Прыемнага чытання!
Учащиеся ГУО "Погостская средняя школа Березинского района'" присоединились к областной акции "Мое письмо солдату", приуроченной ко Дню защитников Отечества и Вооруженных Сил Беларуси и к 85-летию Минской области.
Это социально значимое дело даёт возможность каждому участнику выразить свое уважение и благодарность тем, кто приблизил Победу в Великой Отечественной войне, и тем, кто стоит на страже нашего мира и спокойствия сегодня.
Настаўніца інфарматыкі гімназіі № 2 Магілёва Алена Качанава ўжо не адно дзесяцігоддзе прысвячае сваё жыццё дзецям

🎗 Працуе плённа і добрасумленна. За адданасць прафесіі і высокія паказчыкі ў рабоце надоечы педагог была адзначана ганаровым званнем "Чалавек года Магілёўшчыны".

Свае ўрокі настаўніца будуе традыцыйна. Аднак кожныя заняткі стараецца зрабіць непадобнымі на папярэднія. Значным фактарам эфектыўнага засваення ведаў гэты неардынарны педагог лічыць і ўсебаковае ўзаемадзеянне з навучэнцамі.

📌 Вялікую ўвагу педагог удзяляе рабоце з адоранымі дзецьмі. З таленавітымі навучэнцамі перыядычна сустракаецца на індывідуальных занятках, часта карпатліва працуе на выхадных і канікулах. Як вынік — вучні Алены Іванаўны рэгулярна становяцца прызёрамі розных, у тым ліку і заключнага, этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. А некаторыя навучэнцы ўвогуле вызначыліся медалямі на міжнародных алімпіядах.