Настаўніцкая
7.89K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
‼️ Начала свою работу диалоговая площадка "Растим патриотов". Об актуальных подходах к организации идеологической и воспитательной работы в учреждениях образования в 2022/2023 учебном году участникам рассказывает Емельянчик Лариса Васильевна, консультант управления социальной, воспитательной и идеологической работы Министерства образования Республики Беларусь.
⚡️ У вучняў настаўніка-метадыста з Віцебска Веранікі Лакціной – 10 медалёў міжнародных алімпіяд па інфарматыцы IOI

Да круглай лічбы агульную скарбонку папоўніў выпускнік віцебскай гімназіі № 8 Цімафей Балюконіс, на рахунку якога "бронза" 34-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (International Olympiad in Informatics) у Інданезіі.

📍 У інтэлектуальным спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя людзі з больш як 90 краін, у тым ліку дыстанцыйна – з Мінска – чацвёра беларусаў. Усе яны сталі ўладальнікамі медалёў: "серабро" і "бронза" – у Ліцэя БДУ, яшчэ адзін бронзавы медаль – у прадстаўніка Магілёўскай вобласці.
Фотофакт. Первый встроенно-пристроенный детский сад открылся в Пинске

🏢 Учреждение, расположенное на первом этаже многоэтажного дома, рассчитано на 60 мест, оборудовано совмещенным спортивным и актовым залом, пищеблоком, игровой площадкой.
Магілёўская моладзь далучылася да дабрачыннай акцыі БРСМ "У школу з добрым сэрцам"

📍 У буйных гандлёвых цэнтрах рэгіёна арганізаваны пункты збору канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для дзіцячай творчасці, настольных гульняў, вучэбных дапаможнікаў, школьнага адзення і абутку.

Праявіць дабрыню і міласэрнасць могуць усе неабыякавыя грамадзяне. Сабраныя рэчы будуць накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам.
Да новага навучальнага года выдадзены план-канспект урокаў "Оршазнаўства"

✳️ Гэты курс выкладаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі горада ў аб'яднаннях па інтарэсах або факультатыўна з 1999 года і нацэлены на вывучэнне прыроды, насельніцтва, гісторыі, гаспадаркі і культуры Оршы і Аршанскага раёна.

Яго аўтары — настаўнікі геаграфіі Віктар Жукоўскі (сярэдняя школа № 2) і Алена Трафімава (сярэдняя школа № 4), а таксама настаўнікі гісторыі Настасся Казлова (сярэдняя школа № 22) і Вольга Кулік (сярэдняя школа № 6).

📚 Змест накіраваны на рэалізацыю ідэі развіццёвага навучання і абапіраецца на міжпрадметныя сувязі, набыты жыццёвы вопыт і веды навучэнцаў. Прапанаваны матэрыял дае настаўніку магчымасць выбіраць неабходную інфармацыю з улікам папярэдняй падрыхтаванасці класа, забяспечанасці іншымі вучэбнымі матэрыяламі.

Электронны варыянт вучэбнага дапаможніка настаўнікі могуць узяць у Аршанскім раённым цэнтры фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
Педагог Гожскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна ў час жніва дапамагае гаспадарцы

🌾 Зона адказнасці педагога — якасць высушанага зерня.

— Хацелася змяніць сферу дзейнасці, — расказвае Аляксей Пілюкоў. — У спорце так заведзена: на лета мы распускаем дзяцей, каб яны адпачылі, аднавіліся пасля трэніровак. Вось і я вырашыў змяніць спецыфіку работы. Мне заўсёды хацелася папрацаваць у аграрным сектары. Яшчэ ў падлеткавым узросце, знаходзячыся на канікулах у бабулі, пайшоў працаваць на зернясклад, тады нам давяралі простыя падсобныя работы. А цяпер вырашыў прыняць удзел ва ўборачнай кампаніі. Старшыня СВК “Гожа” Э.Р.Балюк прапанаваў работу на зернесушылцы. Я згадзіўся і не пашкадаваў.

🔜 Падрабязней чытайце ў матэрыяле "Першае зерне" па спасылцы на нашым сайце.
Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны з афіцыйным візітам наведалі прадстаўнікі дзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў Узбекістана

🔹 Яны выказалі зацікаўленасць у партнёрстве па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы зоаветэрынарных спецыялістаў на базе акадэміі з ліку замежных грамадзян – рэзідэнтаў Рэспублікі Узбекістан, заключаны шэраг папярэдніх дамоўленасцей.

У адкрытым дыялогу з удзелам кіраўніцтва ВДАВМ на чале з рэктарам Мікалаем Гаўрычэнкам і ўзбекскіх студэнтаў закраналіся пытанні бiятэхналогіі і ўзнаўлення статка ва ўмовах інтэнсіфікацыі галіны, перспектыўнага працаўладкавання маладых спецыялістаў.
Фотофакт. Перспективы сотрудничества и темы августовского районного педсовета обсудили главный редактор "Настаўнiцкай газеты" Екатерина Дубинская и заместитель начальника отдела образования Лепельского райисполкома Оксана Лясун

Директор Старалядненского детского сада — базовой школы Эльвира Сазонова ознакомила с пришкольным хозяйством и угостила чаями и продукцией со своего подворья.
Аист посетил мозырский детский сад

🔹 Во время прогулки на территорию яслей-сада № 15 Мозыря прилетел аист.

Большая птица совсем не боялась людей.

— Педагоги воспользовались случаем и рассказали ребятам, что аист — птица, которая является символом нашей страны, — сказала заместитель заведующего яслей-сада № 15 Мозыря Татьяна Шороп. — Аисты всегда верны Беларуси: на лето они традиционно прилетают в нашу страну из теплых краев. Разрушить гнездо аиста всегда означало накликать на свой дом большие несчастья. Образ величественной птицы отображается в изделиях народных умельцев.

Воспитанники с интересом понаблюдали за птицей и получили массу полезной информации о неожиданном госте.
Уласная швейная майстэрня функцыянуе на базе Лабанаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу Чэрыкаўскага раёна

📌 Яна з'явілася ў школе дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы "Сацыяльныя швейныя майстэрні".

— Ідэя стварэння ўзнікла ў сувязі з неабходнасцю арганізацыі заняткаў па вытворчым навучанні на ўроках абслуговай працы. Мы падалі заяўку на конкурс ініцыятыў, дзе атрымалі 14 тысяч беларускіх рублёў у выглядзе міжнароднай тэхнічнай дапамогі. На гэтыя сродкі правялі рамонт памяшкання, закупілі новую мэблю, швейнае і прасавальнае абсталяванне. Сёння ў нас ёсць кавярлок, швейна-вышывальная машына, тры звычайныя швейныя машыны, прэсы для абцяжкі гузікаў і ўстаноўкі люверсаў, прас, прасавальная дошка, а таксама сучасны ноўтбук для распрацоўкі дызайнаў вышыўкі, — расказаў дырэктар Аляксандр Асіпенка.

🪡 Праца ў майстэрні кіпіць пастаянна. Тут не толькі праходзяць заняткі па вытворчым навучанні. На канікулах рэгулярна ажыццяўляецца другасная занятасць навучэнцаў.
Ваенна-патрыятычны лагер "Фарпост" працуе ў Аршанскiм раёне

▪️ У дзень яго адкрыцця навучэнцы азнаёміліся з побытам вайскоўцаў, выставай зброі і абмундзіравання, для іх правялі паказальныя выступленні кінолага.

Заняткі лагера праходзяць на базе в/ч 5524. На працягу змены хлопчыкі і дзяўчынкі стануць удзельнікамі школы мужнасці, авалодаюць уменнямі і навыкамі, неабходнымі для выканання задач па забеспячэнні абароны Айчыны.

📌 Урокі майстэрства, прафесіяналізму, майстар-класы, практычныя навыкі дэманструюць прадстаўнікі в/ч 5524, УУС Аршанскага райвыканкама, ІСН, Аршанскага ГРАНС, АСВОДа, УАЗ АЗЦГіЭ, БРСМ і музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.
Летам у Гомельскім абласным цэнтры турызму і экалогіі дзяцей і моладзі ўпершыню рэалізуецца экалагічны адукацыйны праект для дашкольнікаў "Чароўная лабараторыя вады"

💧 Доследы з вадой паклалі пачатак знаёмству дзяцей 4—5 гадоў з ясляў-сада № 47 Гомеля з элементарнай "хіміяй" і "фізікай".

Праект накіраваны на фарміраванне экалагічнай культуры ў дзяцей праз пошукава-эксперыментальную дзейнасць, пашырэнне ўяўленняў аб навакольным асяроддзі. Праз эксперыменты і доследы дзеці выступаюць у ролі даследчыка, лабаранта, вучонага, сышчыка.

🧩 Курыруе дзейнасць чароўнай лабараторыі Аксана Цалавальнік, загадчыца эколага-біялагічнага аддзела цэнтра турызму і экалогіі. Заняткі праходзяць у гульнявой форме і складаюцца з тэарэтычнай і практычнай частак (кожная па 35 мінут). Праграмай прадугледжана вывучэнне 8 тэм. Падчас такой захапляльнай дзейнасці прыйшла ідэя стварыць мультфільмы "Чыстая вада" і "Вясёлыя рыбкі", што і зрабілі педагогі і дзеці пры садзейнічанні адной са студый.