Настаўніцкая
7.01K subscribers
14.1K photos
32 videos
1.62K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Рэгіянальны этап рэспубліканскага фестывалю працоўных талентаў работнікаў сферы адукацыі “Новыя імёны” адбыўся ў Магілёве

📍 Творчы агляд быў прысвечаны 100-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а яго ўдзельнікамі сталі звыш 160 педагогаў з усіх куткоў вобласці.

Фестываль праходзіў у некалькі этапаў. Спачатку свае таленты вызначалі ў раёнах, а ўжо лепшыя з іх пасля выступалі на абласным узроўні. У конкурсным спаборніцтве ўдзельнікі прадстаўлялі вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя нумары, а таксама выступы ў арыгінальным жанры. Акрамя таго, была арганізавана выстава вырабаў намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

🎗 Па агульных выніках ганаровымі дыпломамі будуць адзначаны тройкі лідараў у кожнай намінацыі. Усе прызёры прымуць удзел у заключным этапе фэсту ў сталіцы.
Эксперты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі педкадраў у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

🔻 На базе навучальнай установы прайшоў рэспубліканскі круглы стол “Аб стане і развіцці непарыўнай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

У яго рабоце прынялі ўдзел міністр адукацыі Андрэй Іванец, начальнікі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прадстаўнікі рэктарскага корпусу, НІА, АПА, кіраўнікі педагагічных каледжаў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх функцыянуюць класы педагагічнай накіраванасці.

На абмеркаванне былі вынесены пытанні сістэмы падрыхтоўкі педкадраў у краіне, абмяркоўваўся рэгіянальны вопыт падрыхтоўкі будучых настаўнікаў, гаварылася пра спосабы метадычнай, сацыяльнаяй падтрымкі маладых педагогаў ⬇️ .
Настаўніцкая
Эксперты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі педкадраў у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна 🔻 На базе навучальнай установы прайшоў рэспубліканскі круглы стол “Аб стане і развіцці непарыўнай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У яго рабоце прынялі…
⬆️ Асобна вялася гаворка пра выніковасць дзейнасці педагагічных класаў.

— Мы назіраем пэўныя станоўчыя моманты ў прафарыентацыйнай рабоце са школьнікамі. Вучні 10-11 класаў ахвотней выбіраюць профільныя педагагічныя класы. Сёлета пройдзе другі выпуск спецыялістаў, якія ў статусе абітурыентаў былі падрыхтаваныя ў агульнай сярэдняй адукацыі ў педкласах, — канстатаваў міністр.

📍 На сёння ў сістэме адукацыі назіраецца дэфіцыт настаўнікаў матэматыкі, інфарматыкі, фізікі. Акрамя таго, асобнага вырашэння патрабуе пытанне амалажэння педагагічных кадраў.
Пілотны праект “Навучэнец на дзень. Навучэнец на тыдзень” рэалізуецца на Міншчыне

🔸 Падчас вясенніх канікул навучэнцаў школ запрасілі прафесійныя ліцэі і каледжы.

Напрыклад, Салігорскі дзяржаўны каледж наведалі каля 90 старшакласнікаў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Салігорска і раёна. Яны паспрабавалі сябе ў ролі муляраў, абліцоўшчыкаў, маляроў, узялі ўдзел у майстар-класах па спартыўным арыентаванні і робататэхніцы.

📍 Барысаўскі дзяржаўны каледж першым паспрабаваў запрасіць дзяцей на тыдзень – школьнікі кожны дзень ходзяць на заняткі разам з навучэнцамі педагагічнага аддзялення каледжа.
Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы праходзіў на базе Тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы

🔹 Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі 121 навучэнец устаноў адукацыі рэспублікі.

- Алімпіяда прайшла ў штатным рэжыме, без збояў, за што дзякуй нашым членам журы, якія настройвалі сістэму для праверкі заданняў. Парадавалі сямікласнікі, асабліва Міхаіл Брэль з Гомельскай вобласці, які абыйшоў больш старэйшых удзельнікаў і заваяваў дыплом II ступені, а таксама быў удастоены прыза Міністра адукацыі, - расказаў старшыня журы Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы старшы выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі.

🎗 Дыпломы I ступені атрымалі 11 удзельнікаў алімпіяды, II ступені – 16 і III ступені – 27.
Фотафакт. Старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі сустрэліся з моладзевым прафактывам

✔️ Мерапрыемства адбылося ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў і было прысвечана Году гістарычнай памяці.

На сустрэчы прысутнічалі старшыні, члены першасных прафсаюзных арганізацый студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Мінска, Мінскай гарадской і абласной арганізацый прафсаюза. А таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сацыяльны фотапраект «Родная мова» стварылі навучэнцы сярэдняй школы № 21 Магілёва

📸 Праект уяўляе сабой серыю фатаграфій, якія актуалізуюць тэму захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы.

- Большасць беларусаў не карыстаецца роднай мовай паўсядзённа. Па гэтай прычыне з'яўляюцца рэдкія, амаль нікому не знаёмыя словы. Няхай кожны, хто паглядзіць на нашыя фатаграфіі, задумаецца і захоча самастойна даведацца пра іх значэнне. Магчыма, такім чынам роднай мовы ў нашым жыцці стане крышачку больш, - адзначыў педагог-арганізатар сярэдняй школы № 21 Магілёва Валянцін Сарокін.
Абласны этап VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года – 2022” прайшоў у Брэсце

Удзельнікамі сёлетняга спаборніцтва, якое праводзілася ў намінацыях “Лідар года” і “Піянер года”, сталі 20 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў з усіх рэгіёнаў вобласці.

Конкурсным выпрабаванням папярэднічала выстава арт-аб’ектаў “Спадчына рэспублікі”, дзе былі прадстаўлены экспанаты, выкананыя ў розных тэхніках. Лідары піянерскіх арганізацый прынялі ўдзел у IQ-прэзентацыі арыгінальных канструкцый і механізмаў. Старшакласнікі паказалі вынікі рэалізаваных сацыяльна значных праектаў. Цікавым атрымаўся мастацкі блок “Талент” і “ТikТоk-партфоліа”, дзе канкурсанты прэзентавалі візітоўкі “Лідар будучыні”.

🎗 У намінацыі “Піянер года” перамагла Стэфанія Стральчэня з гімназіі № 5 Баранавіч, а ў намінацыі “Лідар года” – Алеся Літвіновіч з Малькавіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна.
Сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца і Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерыя Фалькова прайшла ў Мінску

🔻 Міністры абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў сферы вышэйшай школы і навукі.

Плануецца, што напрыканцы красавіка А. Іванец і В. Фалькоў правядуць сумесную калегію, дзе дэтальна абмяркуюць асноўныя кірункі работы міністэрстваў, вызначаць план мерапрыемстваў з удзелам устаноў адукацыі Расіі і Беларусі.

🔹 Таксама будзе падпісаны дагавор, які стане дакументальнай базай для рэалізацыі сумесных праектаў расійскіх і беларускіх універсітэтаў.
Информационный телемост провели учащиеся из белорусских Чаус и российского Десногорска

▪️ Ребята рассказали друг другу об истории своих родных мест, узнали, как в учреждениях празднуется День единения народов Беларуси и России.

- Чаусы и Десногорск - города-побратимы. Пока эта была наша первая подобная встреча, но мы планируем продолжать культурное и образовательное взаимодействие, - отметила заместитель директора по воспитательной работе Ирина Шундалова.