Настаўніцкая
7.78K subscribers
15K photos
32 videos
1.66K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Кандыдат біялагічных навук Ганна Сідаровіч сустрэлася з навучэнцамі сталічнай школы №40

🔹 Cустрэча з ў рамках адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” была прысвечана экалагічнай тэме - "Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе — ключ да здаровага жыцця”.

— Веды па экалогіі — універсальныя і неабходны ўсім, незалежна ад таго, любіце вы біялогію ці не. Бо ўсе мы жывём у адзіным навакольным асяроддзі, — адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Ганна Сідаровіч.

🍏 У час сустрэчы з біёлагам былі абмеркаваны як паўсядзённыя пытанні, напрыклад, чаму беларускія яблыкі больш карысныя для нас, чым венесуэльскія, і па якой прычыне іх спачатку трэба памыць у халоднай вадзе, а толькі потым у цёплай, так і больш глабальныя, кшталту, як зберагчы разнастайнасць біявідаў, чаму балоты важнейшыя за лясы і ўвогуле як захаваць нашу планету.
Первая сессия школы совершенствования профмастерства стартовала в Гродно

✔️ Слушателями программы «От мастерства учителя к успеху учащегося» стали учителя иностранных языков, русского языка и литературы, белорусского языка и литературы, математики, физики, химии, биологии, географии, истории и обществоведения.

В рамках первой сессии участники обсудили дидактические средства формирования функциональной грамотности учащихся.

📌 Всего состоится три сессии, на которых будут рассматриваться вопросы формирования и развития функциональной грамотности учащихся, подготовки их к олимпиадам по учебным предметам и к конкурсам работ исследовательского характера.
Пераможцаў і прызёраў абласнога этапа конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» узнагародзілі ў Віцебску

📍 Урачыстасць прайшла ў абласным палацы дзяцей і моладзі з удзелам кіраўнікоў праектаў, дырэктараў устаноў адукацыі, педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў.

Ганаровымі гасцямі сталі прадстаўнікі прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома:

- Заўсёды вельмі хвалююча прысутнічаць на мерапрыемствах “Энергамарафона”. Ён для нас асаблівы па многіх прычынах. Найперш таму, што ў 2004 годзе конкурс нарадзіўся менавіта ў Віцебску: спачатку як рэгіянальны, а ўжо ў 2007-м набыў рэспубліканскі статус і сёлета ў ім адзначае юбілей. На цяперашні абласны этап прапанавана 749 работ - на 220 больш, чым было ў мінулым годзе.

Асобна Дзмітрый Хома вылучыў сярэднюю школу № 12 г. Віцебска імя Л.М Філіпенкі.
Школьникам Могилевского района рассказали о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

🔻 Участие в диалоге приняли представители местной исполнительной власти и депутатского корпуса, специалисты областной и районной прокуратуры, директора школ и педагоги.

Слушателями стали более 100 учащихся старших классов со всех учреждений образования района.

📌 В его ходе молодые люди узнали, что делается государством для расследования фактов геноцида населения в военные годы, как проводится работа по изучению мест массовых захоронений, опросу свидетелей, изучению архивных материалов.

- В наших учреждениях образования выстроена определенная система работы по сохранению памяти о событиях и героях войны. Все это позволяет не утерять нить памяти, наладить ее преемственность через поколения, - подчеркнула начальник отдела по образованию Могилевского райисполкома Наталья Колос.
Премьера новой рубрики "Молодой специалист" состоится в "Настаўніцкай газеце" в начале апреля

🔝 В ней журналисты будут рассказывать, где и как работают выпускники колледжей и лицеев.

- Мы будем говорить про компетенции, полученные молодыми людьми в учебных заведениях системы профессионально-технического и среднего специального образования, и как они помогают адаптироваться на рабочих местах, - отметили в издательском доме «Педагогическая пресса». - Своим видением качества подготовки молодых рабочих, мастеров, водителей, медсестер будут делиться заказчики кадров - представители предприятий.

💥 Старт новой рубрики - хороший повод продлить подписку/подписаться (подписная компания идет до конца марта) на "Настаўніцкую газету"!
Абласная дыялогавая пляцоўка прайшла ў рамках тыдня духоўна-марльнага выхавання ў сярэдняй школе № 24 Барысава

🟢 Удзельнікі сустрэчы "У коле сям'і нараджаецца душа"абмеркавалі, што такое сям'я, якая яе роля ў жыцці чалавека, якой бачаць свае сем'і падлеткі.

З асаблівай увагай хлопцы слухалі выступ протаіерэя Сяргея Башкірава, настаяцеля храма святога дабравернага Дзмітрыя Данскога, які распавёў аб сацыяльнай ролі мужа і жонкі ў праваслаўнай сям'і, важнасці нараджэння і выхавання дзяцей.
З эфектыўнымі педагагічнымі практыкамі ўстаноў адукацыі Віцебшчыны азнаёміліся ўдзельнікі рэспубліканскага вебінару

🔹 Арганізатарам серыі сустрэч для спецыялістаў з’яўляецца ўпраўленне вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паспядыпломнай адукацыі.

У ходзе вебінару “Панарама педагагічнага вопыту работы з дзецьмі, якія маюць аўтыстычныя парушэнні” напрацоўкамі падзяліліся прадстаўнікі Віцебскага абласнога ЦКРНіР.

✔️ Педагог-псіхолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Князева акцэнтавала ўвагу на фарміраванні камунікатыўных навыкаў з дапамогай выкарыстання музычных і выяўленчых сродкаў. Аб падыходах да планавання і правядзення карэкцыйнай работы расказала настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі Вера Казакевіч. З рэалізацыяй каманднага падыходу ў рабоце з навучэнцамі з аўтыстычнымі парушэннямі ва ўмовах эксперыментальнай дзейнасці азнаёміла намеснік дырэктара Таццяна Радкевіч.

Таксама была прадстаўлена практыка сярэдняй школы № 47 і спецыяльнага дзіцячага сада № 25 Віцебска.
Фотафакт. Цікавую тэматычную забаву “Народныя гульні” арганізавалі для выхаванцаў педагогі ясляў-сада 45 Магілёва

📍 У гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі вывучалі жыццё продкаў, культуру і мастацтва свайго народа. Праз гульнявы фальклор дзеці не толькі пашыралі свае веды аб Беларусі, а і засвойвалі новыя словы роднай мовы.

Падобныя забаўляльныя мерапрыемствы праводзяцца ў дзіцячым садку пастаянна. Калектыў установы перакананы: далучаць дзяцей да нацыянальных культуры і традыцый неабходна пачынаць з самага ранняга ўзросту.
Пераможцы адкрытага конкурсу STEM-праектаў для педагагічных работнікаў названы ў Оршы

✔️ На папярэднім этапе было зарэгістравана 322 конкурсныя работы, 21 з іх прайшла ў фінал, дзе сустрэліся педагогі з Віцебскай, а таксама Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і Мінска.

Па выніках публічнай абароны журы вызначыла пераможцаў.

🎗 Імі прызнаны: у намінацыі «Дашкольнік у свеце STEM» - Ірына Лук'яненка і Ірына Мядведзева (яслі-сад №111 г. Віцебска); у намінацыі «STEM-педагог» па трох узроставых групах - Людміла Падаксёнава (I-IV класы, сярэдняя школа №12 г.Оршы), Ірына Зубрыцкая (V-VI класы, Капцянская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Г.С. Грыгор'ева), Лідзія Раманчук і Алена Нікіфаровіч (VII-VIII класы, адпаведна Глыбоцкая раённая гімназія і сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П.О. Сухога).