Настаўніцкая
7.11K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама адбылася ў Віцебску

🔹 На пляцоўках абласнога палаца дзяцей і моладзі былі разгорнуты інтэрактыўныя міні-выставы з прэзентацыяй найбольш значных дасягненняў і праектаў лепшых устаноў адукацыі рэгіёна.

З дакладам “Аб выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 год і задачах на 2022 год” выступіў кіраўнік сістэмы адукацыі рэгіёна Дзмітрый Хома.

📌 У ходзе абмеркавання загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Першамайскага раёна г.Віцебска Святлана Красоўская акцэнтавала ўвагу на ролі ВМК у фарміраванні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Намеснік дырэктара палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка Ала Янулёнак на прыкладзе сваёй установы расказала аб рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і праектаў у дадатковай адукацыі. Вопытам работы ў кантэксце сучасных патрабаванняў падзяліўся кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні гімназіі імя І.М.Ерашова г. Лепеля Андрэй Зінкевіч ⬇️ .
Настаўніцкая
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама адбылася ў Віцебску 🔹 На пляцоўках абласнога палаца дзяцей і моладзі былі разгорнуты інтэрактыўныя міні-выставы з прэзентацыяй найбольш значных дасягненняў і праектаў лепшых устаноў адукацыі…
⬆️ Падчас калегіі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў узнагароды педагогам, якія дасягнулі ў мінулым годзе найлепшых вынікаў у грамадскай і прафесійнай дзейнасці.

Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы № 2 г. Дуброўна Вікторыя Карнеева, майстар вытворчага навучання Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа Анастасія Кавалёва, загадчык рэсурснага цэнтра Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа Аляксей Карманаў; Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў -- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Марына Бабашынская, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Анжэла Валасевіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка Ала Янулёнак, дырэктар гімназіі № 2 г. Віцебска Канстанцін Кісялёў.

Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена начальніку аддзела выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Вользе Дарожка, намесніку дырэктара Віцебскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяне Радкевіч, загадчыкам ВМК Кастрычніцкага раёна г.Віцебска Зінаідзе Альсевіч і Горскага ясляў-сада Лепельскага раёна Людміле Зюзюн ⬇️ .
Настаўніцкая
⬆️ Падчас калегіі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў узнагароды педагогам, якія дасягнулі ў мінулым годзе найлепшых вынікаў у грамадскай і прафесійнай дзейнасці. Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны настаўнік…
Узнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення па адукацыі ўручыў Дзмітрый Хома.

🎗 Нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” атрымалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пліскай дзіцячага сада-сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Аліна Зубко і настаўнік працоўнага навучання базавай школы № 10 г. Наваполацка Павел Смулько.

Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 г. Лепеля Жанна Карпіцкая і метадыст Полацкага дзяржаўнага прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Алена Жыдко; граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь - намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Алена Шарай, начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ірына Кантроўская, дырэктар Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Януковіч, метадыст Аршанскага раённага цэнтра фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Таццяна Хаткевіч, намеснік дырэктара Ахрэмаўскай ясляў-сада – сярэдняй школы Браслаўскага раёна Наталля Замбжыцкая, дырэктар сярэдняй школы № 1 г.Полацка Павел Ястрэмскі.
Торжественное открытие “Национального агентства по обеспечению качества образования” состоялось в Минске

🔻 С принятием и вступлением в силу новой редакции Кодекса Республики Беларусь об образовании Национальное агентство по обеспечению качества образования наделено полномочиями по государственной аккредитации учреждений образования.

— Национальное агентство — это возможность обеспечение качества образования через дополнительный анализ, соответствие и деятельность учреждения. Отмечу, что Кодексом об образовании устанавливаются дополнительные нормы, позволяющие улучшить систему образования, её доступность, в том числе нормы, которые способствуют укреплению обеспечения качества образования. Да, нам нужно будет создать новые критерии и механизмы, отработать вопросы касающиеся взаимодействия государственных органов по решению этой задачи, — отметила первый заместитель министра образования Ирина Старовойтова.
Начальник управления общего среднего образования Министерства образования Ирина Каржова: с 2023 года количество экзаменов у выпускников XI – уменьшится!

❗️В Кодексе Республики Беларусь изменения коснулись аттестации учащихся. Остаются выпускные экзамены после завершения обучения в IX и XI классе. Перечень учебных предметов, по которым проводятся выпускные экзамены, формы и сроки их проведения, как и прежде, ежегодно до начала учебного года будут устанавливаться Министерством образования.
👍Предусмотрено проводить выпускные экзамены в XI классе в виде централизованного экзамена, являющегося совмещением выпускного экзамена и вступительных испытаний. Введение централизованного экзамена запланировано в 2023 году. Учащиеся XI класса будут сдавать два выпускных экзамена в виде централизованного экзамена: по русскому языку или белорусскому языку (по выбору учащихся) и по математике.

В настоящее время учащиеся XI класса сдают четыре экзамена: по русскому языку или белорусскому языку (по выбору учащихся) и по математике, а также по истории Беларуси и иностранному языку.

Таким образом, с учетом планируемых изменений количество выпускных экзаменов в XI классе уменьшится.
Фотафакт. Завяршылася першая адукацыйная змена Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку

✔️ Яна стала дзясятай у агульнай колькасці змен, якія стартавалі з лютага 2021 года.

Былі рэалізаваны чатыры адукацыйныя напрамкі: "Зялёная хімія", "Інфармацыйныя і камп'ютарныя тэхналогіі", "Робататэхніка" і "Біятэхналогіі" – новы напрамак, які запусціўся толькі ў студзені.

💥 Навучэнцы (джуніёры) стараліся, убіралі веды ад выкладчыкаў, актыўна працавалі над стварэннем уласных праектаў, якія ў далейшым абаранялі. Не забываліся і адпачываць, весела бавіць час на мерапрыемствах, арганізаваных Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам.
День здоровья «Зимние забавы» прошел в яслях-саду «Сказка» Горок

🎿 Воспитанники средних и старших групп дошкольного учреждения собрались на спортивной площадке, чтобы отправиться в увлекательное путешествие по зимним видам спорта.

Для ребят провели веселые подвижные игры и раздали карты с названиями команд и маршрутом.

- На каждом отрезке пути была станция, на которой дети проявляли различные спортивные способности и навыки. Захватывающие состязания состоялись на лыжне, в ледовой арене сражались юные хоккеисты, по горке с ветерком мчались саночники, брали крепость маленькие снайперы. Кроме того, мы организовали для воспитанников веселые эстафеты и конкурс в снежном лабиринте, - рассказала заведующий яслей-сада Валентина Ждановская.

📌 По итогу спортивного праздника все ребята получили заслуженные награды и сладкие призы.
Майстар-клас настаўніцы пачатковых класаў сталічнай гімназіі № 16 прайшоў у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі

🧑🏼‍🏫 Педагог у пятым пакаленні Вольга Дабранская падзялілася са сваімі калегамі ідэямі, як зрабіць матэматыку цікавай.

- Уключэнне ў адукацыйны працэс гульнявых заданняў мае наступныя перавагі: незвычайная, адрознівальная ад традыцыйнага тлумачэння абстаноўка дазваляе разняволіць творчы патэнцыял дзіцяці, разнастайнасць варыянтаў дае магчымасць кожнаму вучню выбраць заданне цікавае менавіта для яго, элементы спаборніцтва стымулююць да засваення новых ведаў, пошуку арыгінальных рашэнняў, - адзначыла педагог.

✔️ Майстар-клас “Фарміраванне пазнавальных універсальных вучэбных дзеянняў у малодшых школьнікаў сродкамі вучэбнага прадмета “Матэматыка” пазнаёміў прысутных з заданнямі, якія асабліва падабаюцца малодшым школьнікам, сярод іх — “Так-Нетка”, “Муха” (па матэматычнай табліцы), “Навігатар”, “Піксельманія” (работа з сістэмай каардынат), шыфроўкі, рэбусы, крыжаванкі і інш.
Павышэнне якасці і даступнасці адукацыі, паляпшэнне выхаваўчай работы з моладдзю, умацаванне матэрыяльнай базы навучальных устаноў

🔝 Адбылася выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

- У мінулым годзе функцыянаванне навучальных устаноў было накіравана на забеспячэнне камфортных і бяспечных умоў адукацыйнага працэсу, павышэнне якасці адукацыі і захаванне яе даступнасці. Арганізавана рэалізацыя ўсіх дзяржаўных праграм, стабільнае функцыянаванне рэгіянальнай сістэмы адукацыі, - паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі ⬇️ .