Настаўніцкая
6.56K subscribers
13.4K photos
27 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам!” працягваецца на Міншчыне

🎨 Ва ўсіх установах адукацыі Міншчыны дзецям у дзвюх узроставых групах (навучэнцам 1-3 і 4-6 класаў) прапанавана наглядна прадэманстраваць сваё бачанне спорту. Юныя мастакі малююць фігурнае катанне, валейбол, тэніс, бокс, бег, лыжы, мастацкую гімнастыку і многае іншае.

Журы раённага этапу вызначыць 10 лепшых твораў і накіруе іх для ўдзелу ў абласным туры конкурсу. Аўтары будуць не толькі змагацца за права ўдзелу ў рэспубліканскім фінале, але і атрымаюць дыпломы пераможцаў раённага этапу.

📌 Арганізатарамі адкрытага публічнага мерапрыемства выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Абласныя спаборніцтвы па біятлоне “Снежны снайпер” прайшлі ў Баранавіцкім раёне

📍 На лыжаролернай трасе фізкультурна-спартыўнага клуба “Надзея” ў аграгарадку Мір сабраліся каля 230 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў у складзе 19 каманд.

Юных біятланістаў прывітаў старшыня Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Карпенка, які адзначыў, што для раёна ганарова і адказна быць рэгіянальным цэнтрам па біятлоне і лыжных гонках.

🎿 Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірыны Паповай, папулярнасць “Снежнага снайпера” з кожным годам павялічваецца. Сёлета ён сабраў пераможцаў раённых адборачных этапаў, у якіх прынялі ўдзел больш з 2 тысячы школьнікаў.

Пераможцы ў 3 узроставых групах атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскі этап “Снежнага снайпера”, які пройдзе ў першай палове лютага ў Раўбічах ⬇️ .
Настаўніцкая
Абласныя спаборніцтвы па біятлоне “Снежны снайпер” прайшлі ў Баранавіцкім раёне 📍 На лыжаролернай трасе фізкультурна-спартыўнага клуба “Надзея” ў аграгарадку Мір сабраліся каля 230 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў у складзе 19 каманд. Юных…
⬆️ У агульным заліку лепшымі аказаліся прадстаўнікі Ганцавіцкага (6 дыпломаў), Баранавіцкага і Столінскага (па 4 дыпломы) раёнаў.

У асабістым заліку перамаглі Мілана Труцько (Ганцавіцкі раён), Раман Якаўчык, Арцём Цілых і Арцём Празаровіч (Баранавіцкі раён), Дар’я Чайкоўская (Пружанскі раён) і Яна Яхнавец (Столінскі раён).
Вынікі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Майстар года” падвялі на Магілёўшчыне

🌐 Сёлета ўдзел у прафесійных спаборніцтвах прынялі 24 майстра вытворчага навучання.

Удзельнікам трэба было справіцца з разнастайнымі заданнямі: тэсціраванне на веданне навукова-метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі, відэазапіс занятка вытворчага навучання ў вучэбнай групе. Гэтыя заданні вызначылі 11 фіналістаў, якія выступалі на сцэне з творчай прэзентацыяй “Мая прафесія – мой выбар”.

Па агульных выніках дыпломаў трэцяй і другой ступені адпаведна ўдастоіліся Юлія Вараб’ёва з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа і Жанна Мельнікава з Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12.

🎗 А пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі звання “Майстар года” сталі адразу двое ўдзельнікаў – Аляксандра Барысенка з Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і Аляксей Нізаўцоў з Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа.
Вучні 9-11 класаў Цяцерынскага дзіцячага саду-сярэдняй школы Круглянскага раёна сталі ўдзельнікамі дыялогу “Абмяркуем абноўлены праект Канстытуцыі”

▪️ Хлопцы і дзяўчаты актыўна выказвалі свой пункт гледжання на маючы адбыцца рэферэндум, прадэманстравалі добрае веданне зместу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Асаблівую зацікаўленасць у вучняў выклікаў артыкул 15, у якім вызначана, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы неабыякава паразважалі аб тым, што рэальна зрабіць у гэтым накірунку ў сваёй роднай вёсцы, размеркавалі паміж сабой заданні пошукавай дзейнасці.

🔺 Напрыканцы дыялогу былі прыняты дакладныя крокі па ўвекавечванні памяці землякоў праз занясенне вынікаў пошукавых мерапрыемстваў на створаную ва ўстанове Сцяну Памяці. Настаўнікі і вучні сышліся на думцы аб неабходнасці актывізаваць пошукавыя намаганні ў Год гістарычнай памяці.
Национальный центр защиты персональных данных провел в Гродно первый республиканский онлайн-марафон

🔻 В ближайшее время будет запущен сайт cpd.by, который будет представлять собой полноценный ресурс, отражающий и освещающий все направления деятельности центра.

Разработчики закона о защите персональных данных рассказали о стандартах их защиты,
правоотношениях, регулируемых законом, субъектах, на которых распространяется его действие, получении согласия физического лица на обработку персональных данных, обязанностях операторов, правах субъектов и порядке их реализации, мерах по обеспечению защиты персональных данных.
Фотафакт. Абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу харавых калектываў "Спяваем разам" прайшоў у Гродне

🔹 Удзел у ім прынялі 12 харавых калектываў, з іх 11 са званнем “узорны” ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.

Дыплом I ступені ва ўзроставай катэгорыі да 13 гадоў атрымаў узорны хор “Пралеска” сярэдняй школы № 18 Гродна, а ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў - узорны хор “Званочак” сярэдняй школы № 8 Слоніма.
Областной этап соревнований «Снежный снайпер» завершился на базе Витебского государственного училища олимпийского резерва

🔹 Победителями в младшей возрастной группе стали Егор Лущинский и Анастасия Сабодина, которые представляли Сенненский и Железнодорожный район Витебска.

В средней возрастной группе итоговый протокол возглавили Платон Новогран (Витебский район) и Лилиана Моргунова (Октябрьский район Витебска).

В каждой группе соревновались по 100 участников, в командном зачете в обеих лидирует Железнодорожный район г. Витебска.

- В этом году был снижен возрастной порог в младшей группе, поэтому на пьедестал поднимались и третьеклассники. В целом по региону через школьные и районные этапы «Снежного снайпера» прошли более 18 тысяч детей. Благодаря поддержке Президентского спортивного клуба на местах созданы все условия для их качественной подготовки, - отметил директор Витебского областного центра физического воспитания и спорта учащихся и студентов Сергей Бабич.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, прайшлі на Міншчыне

📚Супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі правялі навуковы капуснік "Вобраз беларускага вучонага-педагога: мінулае, сучаснасць і будучыня».

Створаны імі медыякалендар "Вучоныя-педагогі Беларусі: юбілеі 2022 года" даведачна знаёміць з навукоўцамі-педагогамі, у тым ліку выхадцамі Мінскай вобласці, іх навуковымі працамі і публікацыямі.

🧩 А ў Першайскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа Валожынскага раёна на працягу двух дзён навучэнцы 1-10-х класаў спаборнічалі ў квэст-гульні "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся!".
⚡️ Імя школы як гонар Бацькаўшчыны. “Настаўніцкая газета” пачынае праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці

Першай установай стала сярэдняя школа № 1 Смалявіч, якой 18 чэрвеня 1969 года было прысвоена імя Васіля Феафілавіча Купрэвіча.

ℹ️ “Чалавек — самая вялікая каштоўнасць на зямлі!” — любіў паўтараць Васіль Купрэвіч, доктар біялагічных навук і прэзідэнт Акадэміі навук БССР. Аднак свой шлях навукоўца-батаніка ён пачынаў з простага настаўніка біялогіі Смалявіцкай школы-сямігодкі…

- Летась нашай установе адукацыі споўнілася 100 гадоў, - гаворыць дырэктар Таццяна Грушэўская. - Мы ганарымся мінулым школы і не забываем імёны, якія праславілі адукацыю Смалявіччыны. Таксама вялікую ўвагу ўдзяляем цяперашняму часу! Сёння наша школа — гэта 124 работнікі, сярод якіх 92 педагогі.

🔜 Ці працягвае ўстанова адукацыі справу вялікага даследчыка? Якімі дасягненнямі ганарыцца і чым жыве, чытайце ў тэксце па спасылцы на нашым сайце.