Настаўніцкая
7.87K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Дыялогавая пляцоўка прайшла ў Гомельскім педагагічным каледжы імя Л. С. Выгоцкага

🔹 На ёй абмяркоўваліся пытаянні рэферэндуму, гарантый сацыяльнай абароны дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Сустрэчу з прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі, педагагічнымі работнікамі правялі старшыня праўлення Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Вера Замойская, памочнік пракурора Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства пра непаўналетніх і моладзь Юлія Барычэўская, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Алена Клачкова.

✔️ Дыялог атрымаўся актуальны і мэтанакіраваны, а сама сустрэча прайшла ў жывой, актыўнай форме.
Урачыстае адкрыццё новага дзіцячага садка адбылося ў Бабруйску

📍 Сучасную дашкольную ўстанову пабудавалі у маладым гарадскім мікрараёне “Маладзёжны”.

Новы дзіцячы садок разлічаны на 240 месцаў ці 13 груп, у ліку якіх – адна спецыяльная. Ва ўстанове створана безбар'ернае асяроддзе, усталяваны ліфт.

- У дашкольнай установе ёсць музычная, спартыўная, гімнастычныя залы, медыцынскі блок, кабінеты для заняткаў па бяспецы жыццядзейнасці, педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага і метадычны. Кожная група абсталявана неабходнай мэбляй, мяккім інвентаром, цацкамі, тэлевізарамі, стацыянарнымі і перасоўнымі дошкамі. Прадугледжаны таксама рэсурсныя цэнтры для захоўвання метадычнай літаратуры і наглядных дапаможнікаў. Для ўмацавання здароўя дзяцей ёсць басейн, - паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама А. Лісіца.

Павіншаваць дзяцей і педагогаў з нагоды наваселля прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутацкага корпусу.
🎞 Фотофакт. 🔝Экскурсия по производственным цехам ОАО "КАМВОЛЬ" для педагогов (а среди них ❗️были заместители и даже директора школ) района получилась по-настоящему интересной и познавательной! Производственный туризм -- тренд изучения родного края.

🤓 Уважаемые подписчики! Знаете ли Вы, что предприятие ОАО "КАМВОЛЬ", расположенное в Ленинском районе, -- крупнейший производитель текстильной продукции, обладающий полным циклом производства: от изготовления пряжи до выпуска ткани и поставки продукции.
✔️Кстати, костюмы и платья здесь шьют 💯очень достойные (из высококачественных тканей с содержанием шерсти), а модели создают известные дизайнеры.
✔️ Сайт предприятия расскажет о многом https://www.kamvol.by/
#наш_Ленинский
#профориентация
Каманда навучэнцаў гімназіі-інтэрната Мядзеля заваявала 11 дыпломаў на другім этапе Кубка Беларусі па адукацыйнай робататэхніцы

💥 Каманда пад кіраўніцтвам педагога Вячаслава Саўчыка - неаднаразовы пераможца многіх спаборніцтваў па робататэхніцы.

На гэты раз у скарбонцы ўзнагарод дыплом І ступені, 7 дыпломаў ІІ ступені і 3 дыпломы ІІІ ступені.
Гродзенскі абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” прайшоў у Навагрудку

У зімовых спаборніцтвах прынялі ўдзел 350 школьнікаў ад 9 да 14 гадоў.

З пачатку студзеня ў вобласці праходзілі раённыя этапы “Снежнага снайпера”. Іх прызёры атрымалі магчымасць паказаць сябе на лыжні падчас абласных стартаў. Лепшыя з лепшых атрымаюць пуцёўку ў фінал, які адбудзецца ў лютым.

🔹 Усяго ў абласным этапе спаборнічалі 19 каманд у трох узроставых катэгорыях.
Трэці адкрыты конкурс юных чытальнікаў “Зорны спеў” прайшоў у Брэсце

🎤 Творчае спаборніцтва было арганізавана на базе абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці і прысвячалася Году гістарычнай памяці.

З вуснаў школьнікаў гучалі вершы сучасных паэтаў Брэстчыны: Таццяны Дземідовіч, Георгія Тамашэвіча, Надзеі Парчук, Зінаіды Дудзюк, Вячаслава Бельцюкова, Віктара Рэчыца і інш. Чытальнікі выбіралі творы, прысвечаныя Радзіме, роднае мове, Вялікай Айчыннай вайне, гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці, прыгажосці беларускай прыроды.

📌 Суправаджалі выступленні ўдзельнікаў нумары творчых калектываў і салістаў ЦМТ.