Настаўніцкая
6.55K subscribers
13.5K photos
28 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Награждение лауреатов первого Международного конкурса иллюстраторов книг для детей имени Радна Сахалтуева состоялось в Минске

🎨 Всего участниками творческого конкурса стали более 100 художников из пяти стран, среди которых профессиональное жюри выбрало 2 победителей и 20 лауреатов. Девять из них – учащиеся и выпускники Минской государственной гимназии-колледжа искусств.

Дипломы победителям вручил член жюри конкурса, руководитель аналитического центра EcooM, лауреат Специальной премии Президента РБ деятелям культуры и искусств Сергей Мусиенко. Он отметил, что работы минских молодых художников выполнены на высоком уровне и достойно смотрелись среди иллюстраций профессиональных маститых мастеров-иллюстраторов.

📌 Основателем и идейным вдохновителем конкурса стал Радна Сахалтуев, народный художник Украины, создатель ряда мультипликационных фильмов, получивших всесоюзную и международную известность.
Фотафакт. Пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вызначылі на Віцебшчыне

🎗 Удзел у выпрабаваннях прынялі больш за тысячу навучэнцаў. Узнагароджанне лепшых з лепшых адбылося ў канцы працоўнага тыдня.
⚡️ Вынікі конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці – 2021” падвялі ў Стоўбцах

На ўрачыстай цырымоніі агучылі 25 імёнаў пераможцаў. Гэта актыўныя удзельнікі і пераможцы розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, канферэнцый і конкурсаў, лідары грамадскага і валанцёрскага руху, вучнёўскага самакіравання.

📶 Адметнасцю селеташняга конкурсу з'яўляецца спецыяльная ўзнагарода па выніках інтэрнэт-галасавання. Яе, набраўшы каля 5 тысяч галасоў, атрымала дзесяцікласніца Плешчаніцкай СШ № 1 Лагойскага раёна Лізавета Дзямешка, адна з пераможцаў у намінацыі "Грамадская дзейнасць".

- Дзеці сёння вельмі мэтанакіраваныя, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. - Мы, дарослыя, павінны закласці ў іх правільнае мэтапакладанне, каб дзіця ў бурным, неадназначным свеце знайшоў сваю сферу для самарэалізацыі.

🔹 Лепшых вучняў на Міншчыне абіраюць сёмы раз.
Узнагароды штогадовага абласнога конкурсу імя А.І.Дубко за творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ўручылі ў Гродне

🎗 Прэміі ўручалі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік і жонка Аляксандра Іосіфавіча Эмма Нікіфараўна Дубко.

У намінацыі “Выкладчык года” прэмію атрымала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Алена Сечка. Яе выхаванка Таццяна Канарская ў мінулым годзе на рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча атрымала дыплом III ступені.

✳️ Прыемным працягам урачыстай цырымоніі стала ўручэнне стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі юным талентам вобласці. За дасягнутыя высокія вынікі ў творчай і культурна-асветніцкай дзейнасці ўзнагароды атрымалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Паліна Акуневіч, Настасся Гуранкова і Настасся Жук, навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Лізавета Маркоўская.
Святочнае мерапрыемства “Шчодры вечар” з нагоды старога Новага года адбылося ў Брэсцкім абласным ЦКРНіР

💥 Ранішнік быў арганізаваны ў рамках акцыі “Нашы дзеці” для асаблівых хлопчыкаў і дзяўчынак пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і валанцёраў з аб’яднання па інтарэсах “Лідарскае кам’юніці” Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

У госці да дзяцей завіталі намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу Беларусі Марына Васько, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ірына Папова, старшыня маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў Юлія Рагашчук, прадстаўнікі арганізацый і гаркама БРСМ.

🎁 Госці падрыхтавалі для выхаванцаў абласнога ЦКРНіР салодкія падарункі, азнаёміліся з нацыянальнымі беларускімі абрадамі, павадзілі карагод вакол ёлкі.
Гарадская дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылася ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі

📌 У зале прысутнічалі кіраўнікі сістэмы сталічнай адукацыі: старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава, начальнікі ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў Мінска і дырэктары школ і гімназій сталіцы.

Асноўнымі спікерамі сталі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Вадзім Гігін:

- Асобная тэма для дыскусій — пытанні сям’і і шлюбу. Важнае значэнне надаецца патрыятычнаму выхаванню. Настаўнік заўсёды быў сціплым і паважаным чалавекам у грамадстве. Ён не толькі закладвае асновы ведаў, развівае навуковы і творчы патэнцыял, але і клапоціцца аб патрыятычным выхаванні.
Специалисты медицинской визуализации Беларуси и России обменялись опытом и знаниями

🔹 В Гомельском государственном медицинском университете прошла республиканская научно-практическая конференция с международным участием “Школа специалистов медицинской визуализации: комплексный подход в диагностике заболеваний”.

В течение двух дней прозвучало почти 40 докладов по актуальным вопросам рентгенологии, лучевой и ультразвуковой диагностики. Лекторами стали ведущие специалисты Беларуси и России. В онлайн-режиме трансляцию на #YouTube посмотрели более тысячи пользователей.

🔝 Ректор ГомГМУ Игорь Стома отметил, что разговор шел об объединении всех современных данных в отношении диагностики #COVID-19 и других заболеваний. Идею создателя первой в Беларуси школы медвизуализации, ректора БелМАПО Алексея Чуканова в Гомеле реализовала декан медико-диагностического факультета ГомГМУ, член Молодежного совета при Минздраве Ирина Назаренко.
Команда Белорусско-Российского университета завоевала бронзовую медаль XV командной олимпиады Ариэльского университета по математике

📌 Нашу страну представляла команда Белорусско-Российского университета в составе студентов Анны Ерошенко, Владислава Войтова, Евгения Козлова и Софии Фомицкой.

Дистанционные интеллектуальные состязания, в которых приняли участие 98 команд со всего мира, проходили в два этапа. По их итогам команда БРУ успешно вышла в число призеров.
Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага праекту “100 ідэй для Беларусі” падвялі на Магілёўшчыне

▪️ Па выніках абласнога этапу пераможцамі сталі 14 ідэй.

Сярод іх - праект моладзі з Горак “Мабільны інтэрнэт-банкінг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”, ініцыятыва па стварэнню энергаэфектыўнага адзення і распрацоўка спецыялізаваных супрацьаварыйных акуляраў “AntiSleep” ад маладых магілёўцаў і іншыя. Лепшымі бізнес-ідэямі журы назвала праект па стварэнню нацыянальнага брэндавага прадукту “Чырвоная ягада” і дзіцячага творчага кафэ “Маленькая краіна”.

- Магілёўская моладзь вельмі ініцыятыўная. Сёлета мы назіралі асабліва вялікую актыўнасць. На ўсіх этапах было шмат жадаючых паўдзельнічаць у праекце. І значна, што маладыя людзі прадстаўлялі сапраўды цікавыя, дзейсныя ідэі, Многія з іх пасля атрымліваюць падтрымку для далейшай рэалізацыі, - расказала другі сакратар Магілёўскага абкама ГА “БРСМ” Ганна Дашкевіч.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Марына Васько сустрэлася з педагогамі Маскоўскага раёна Брэста

🔻 Падчас дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі ў сярэдняй школе № 31 дэпутат азнаёміла педагогаў з артыкуламі праекта Асноўнага Закона, засяродзіўшы асаблівую ўвагу на замацаванні інстытута сям’і і шлюбу, які ўмацоўвае грамадства.

Педагогі актыўна выказваліся наконт захавання гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

- Абавязак кожнага – захоўваць гістарычную памяць, любіць Радзіму, паважаць традыцыі народа, - адзначыла дырэктар сярэдняй школы № 31 Ірына Бартноўская. – Усё пачынаецца з выхавання павагі да малой радзімы і сваёй сям’і, таму радкі “ўносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы”, “рыхтаваць да грамадска карыснай працы” асабліва актуальныя і для педагогаў, і бацькоў вучняў. У рамках Года гістарычнай памяці неабходна пышырыць колькасць тэматычных праектаў і конкурсаў ⬇️ .