Настаўніцкая
7.85K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца ў прэс-туры па Віцебскай вобласці

У гімназіі № 1 Оршы імя Г.В.Сямёнава журналістам расказалі пра грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Дырэктар гімназіі Наталля Кохава адзначыла, што ва ўстанове з сакавіка 2024 года дзейнічае ваенна-патрыятычны клуб "Памяць". Ва ўстанове таксама створаны гарадскі цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.

У гімназіі № 2 Оршы наладжана супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 2019 годзе падпісаны адпаведны дагавор з эксперыментальнай вышэйшай школай г.Ціндао. Пра гэта расказала настаўніца кітайскай мовы Таццяна Палхоўская. Відэаканферэнцыі, анлайн-урокі, майстар-класы, відэавіншаванні сталі асноўным спосабам зносін з замежнымі сябрамі.

🔸 "Праз здароўе да патрыятызму" — такі дэвіз выбралі ў сярэдняй школе № 4 Оршы. Як адзначыла яе дырэктар Ірына Афіцэрава, значная ўвага ва ўстанове ўдзяляецца фізкультуры і спорту, здароваму ладу жыцця.
Эфектыўныя прыёмы работы прадэманстраваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Яўген Анжэнка. У школе таксама функцыянуе ваенна-патрыятычны клуб "Вымпел" пад кіраўніцтвам Наталлі Ясючэні.

У сярэдняй школе № 13 Оршы імя І.І.Якубоўскага склалася свая сістэма па рабоце з адоранымі вучнямі. Найлепшыя вынікі ў настаўнікаў працоўнага навучання Леаніда Фінкіна і Інгі Філіпчанка.

Пра класы чыгуначнай накіраванасці расказала дырэктар сярэдняй школы № 12 Оршы Алена Кудраўцава.

✔️ Напрыканцы першага дня прэс-туру прайшла сустрэча з начальнікам упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама Таццянай Янкоўскай. Ёй быў уручаны дыплом і каштоўны прыз за 3-е месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю падпіскі на "Настаўніцкую газету" і іншыя друкаваныя СМІ "Педагагічнай прэсы" сярод устаноў адукацыі краіны за другое паўгоддзе 2024 года.
У межах падрыхтоўкі да пасяджэння калегіі па арганізацыі работы з адоранымі навучэнцамі ў гімназіі № 61 Мінска прайшло метадычнае мерапрыемства

📌 На ім педагагічнай грамадскасці Маскоўскага раёна быў прадстаўлены інавацыйны праект па падрыхтоўцы высокаматываваных навучэнцаў праз работу пляцоўкі "Алімпіядны практыкум" на сайце ўстановы адукацыі.

Віртуальны прадукт уключае дыдактычныя і метадычныя матэрыялы (тэставыя заданні, алімпіядны анлайн-падручнік, інтэрнэт і відэарэсурсы, узоры алімпіядных заданняў мінулых гадоў) і з’яўляецца мэтавым механізмам для якаснай падрыхтоўкі адораных навучэнцаў.

Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных адукацыйных тэхналогій: развіццёвага і праблемнага навучання, візуалізацыі, ІТ-тэхналогій, рознаўзроўневага навучання, гульнявых тэхналогій і інш. павышае пазнавальную актыўнасць гімназістаў. А творчыя майстэрні, групавыя заняткі па паралелі класаў з моцнымі навучэнцамі, работа па індывідуальных планах, інтэлектуальны марафон, работа навуковага таварыства навучэнцаў "Акадэмія юных" садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу навучэнцаў. У дапамогу педагогу створана і пляцоўка "Алімпіядны практыкум", — адзначыла дырэктар 61-й гімназіі Ірына Леўкавец.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Фотофакт. Областной новогодний бал закружил в танце учащуюся молодежь Могилевщины

🔹 Участниками бала стали 50 лучших представителей учреждений высшего и среднего специального образования региона.

Организаторы постарались создать на балу по-настоящему волшебную атмосферу. С наступающими праздниками молодых людей искренне поздравил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, председатель Могилевского областного Совета депутатов Александр Горошкин.

Музыку сменяли вокальные номера, мизансцены, игры и поздравления от главных новогодних персонажей — Деда Мороза и Снегурочки.
V открытая областная конференция "Наука побеждать" прошла в Гродно

🔹 Проект посвящен 80-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.

В рамках конференции работало 9 секций, каждая из которых отражала разные стороны Великой Отечественной войны. К примеру, в рамках направления "Юные защитники Родины" школьники рассказывали о том, какую роль в Великой Победе сыграли дети: помогали подпольщикам и партизанам, спасали раненых, поджигали немецкие склады с оружием и продовольствием. Об этом подрастающее поколение должно знать и помнить.

Старшеклассники гродненских школ и гимназий на основе изучения архивных документов и исторических справок подготовили научные работы, в которых подробно рассказали о роли детей в Великой Отечественной войне.

✔️ Работы школьников оценивали члены жюри — представители общественных организаций и опытные педагоги. Как отметила методист центра идеологической, воспитательной и социальной работы Гродненского областного института развития образования Любовь Бирюкова, ребятами была проделана огромная и очень важная работа.
Лучшего педагога-психолога определили на Брестчине.
Заключительный этап областного конкурса "Педагог-психолог года" состоялся в Иваново

▫️ В учреждениях образования Брестчины работает около 700 педагогов-психологов. В конкурсе участвовали более 100, из которых в финал вышли 15 лучших. Они представили на сцене профессиональный опыт в двух конкурсных испытаниях: "Визитка: один день из жизни педагога-психолога" и "Домашнее задание: психологический кейс". Участники соревновались в 5 номинациях, исходя из типа учебного заведения.

Победителями стали Людмила Артюхевич из детского сада № 3 Дрогичина, Анна Еремина из Кобринского государственного колледжа сферы обслуживания, Мария Пономарева из ЦКРОиР Барановичей, Людмила Улога из Мокровской средней школы Пружанского района и Анна Семергеева из СПЦ Барановичей. Победители удостоены денежных сертификатов и ценных подарков.
Прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па Віцебшчыне працягнуўся ва ўстановах адукацыі Сенненскага раёна

📍 Дырэктар сярэдняй школы № 1 Сянна імя З.І.Азгура Аляксандр Ладыжын запрасіў гасцей у школьны музей, прысвечаны творчасці Заіра Азгура. Кіраўнік музея Ірына Кучко паведаміла, што вядомы зямляк падарыў школе 14 скульптурных партрэтаў уласнага выканання. На базе музея вучні займаюцца даследчай дзейнасцю.

З верасня 2023 года ўстанова далучылася да рэспубліканскага праекта па выкарыстанні драматызацыі як сродку духоўна-маральнага развіцця вучняў (на прыкладзе тэатра "Батлейка"). Намеснік дырэктара школы Таццяна Кучынская расказала, што работа па праекце ладзіцца ў этнаграфічным кутку "Спадчына". Вучні разам з настаўнікамі працоўнага навучання зрабілі скрыню для тэатра, пашылі лялек.

У Машканскай сярэдняй школе імя А.К.Гараўца свой вопыт прадставіла класны кіраўнік і настаўніца біялогіі Алеся Валодзькіна. Яна выкладае ў аграрных класах, курыруе праект "Зялёныя школы", кіруе школьным лясніцтвам і валанцёрскім атрадам.
Дырэктар школы Таццяна Яблакава правяла экскурсію ў школьным музеі баявой і працоўнай славы.

Чатыры гады запар Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л.Бабака прызнавалася лепшай сярод устаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Пра гэта расказала яе дырэктар Святлана Белікава. Тут ганарацца шматлікімі дасягненнямі педагогаў і вучняў у конкурсах, канферэнцыях, алімпіядах, у тым ліку міжнародных: за 2024 год атрымана 197 дыпломаў, з іх педагогамі — 34.

✔️ Майстар-клас для педагогаў Сенненскага раёна правяла галоўны рэдактар навукова-педагагічнага часопіса "Народная асвета" Святлана Мазурына.

Завяршыўся прэс-тур сустрэчай з начальнікам аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама Аленай Вілюгінай і ўручэннем ёй падзякі за арганізацыю творчага ўзаемадзеяння.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца з рабочай паездкай у Гомелі

🔻 Яна пачалася з сустрэчы намесніка дырэктара па развіцці Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Святланай Амінавай і намеснікам старшыні Гомельскага гарвыканкама Інай Губар. Падчас размовы кіраўнікі абмеркавалі шэраг значных пытанняў, прыярытэтным сярод якіх стала наладжванне прадукцыйнага супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі горада з "Настаўніцкай газетай".

У дзіцячым садзе № 170 Гомеля з 2003 года працуюць у кірунку духоўна-маральнага выхавання. Загадчыца дашкольнай установы Наталля Берлава расказала, што сёння адпаведнай дзейнасцю ахоплены больш як 100 дзяцей.

Настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 41 Гомеля Ігар Сярдзюк распрацаваў шэраг праектаў па другаснай занятасці навучэнцаў, да якіх пакрысе далучыліся іншыя ўстановы адукацыі горада.

У сярэдняй школе № 75 Гомеля пануе асаблівая навагодняя атмасфера. Дырэктар установы Марына Чарненка расказала, што ўжо 4 гады навучэнцы і педагогі арганізуюць дабрачынныя мюзіклы для дзяцей з АПФР. Сёлета разам з Фондам міру ўпершыню будзе арганізаваны мюзікл для дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

🔜 Падрабязней чытайце на старонках "Настаўніцкай газеты".