Настаўніцкая
7.06K subscribers
14.1K photos
32 videos
1.62K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
​​Напэўна, няма такога настаўніка або вучня, які хоць бы разок не наведваўся ў музей. Калі і ёсць, то Тыдзень музеяў устаноў адукацыі, што праводзіцца з 18 па 23 кастрычніка, — выдатная нагода выправіць сітуацыю. “Музей для ўсіх” — пад такім дэвізам школьныя музеі ласкава сустракаюць гасцей.

Абавязкова станьце экскурсантам! А яшчэ сачыце за навінамі музейнага жыцця разам з “Настаўніцкай газетай”.
​​У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі завяршыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па аўтамадэльным спорце, трасавыя мадэлі.

У агульнакамандным заліку пераможцам стала каманда Салігорскай ААС ДТСААФ, на другім месцы каманда Маскоўскай РАС ДТСААФ — Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Трэцімі завяршылі выступленні прадстаўнікі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

У індывідуальным заліку лепшыя вынікі паказалі сталічныя спартсмены Юрый Дубік і Дзмітрый Жук.
​​Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей” у гонар 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Далучыцца да конкурсу могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Для гэтага неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй ( prequel ,  sequel   або  spin - off ) па адным з твораў класіка беларускай літаратуры (“Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”). Эсэ павінна мець назву і быць упершыню прадстаўлена для публікацыі. Кожны канкурсант можа даслаць да 31 кастрычніка нават некалькі работ пры ўмове выкарыстання сюжэтных ліній з розных твораў.
​​Выстава-кірмаш “Кніжная восень у сталіцы” адкрылася сёння ў Мінску. Аматарам кніжных навінак ёсць што пагартаць, пачытаць і, канечне, купіць.
Больш за 80 выдавецтваў прадставілі ў ГЦ “Сталіца” багатую кніжную палітру: ад дзіцячай літаратуры да навуковых выданняў. Педагогам будзе асабліва цікавай прадукцыя выдавецтваў “Адукацыя і выхаванне”, “Вышэйшая школа”, “Аверсэв”, “Пачатковая школа”, “Мастацкая літаратура”, “Звязда”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.
Наведаць выставу можна да 24 кастрычніка. Уваход, дарэчы, бясплатны.
​​Для навучэнцаў Вензавецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна Тыдзень музеяў устаноў адукацыі запомніцца як мінімум арыгінальнымі сэлфі з прадметамі даўніны. Чэленд “Сэлфі ў музеі” стаў яркай падзеяй школьнага жыцця. А як праходзіць музейны тыдзень у вашай установе адукацыі?
Нагадаем, ужо заўтра пачнецца двухдзённы Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі.
​​Уже в восьмой раз Минск гостеприимно принимает участников Международного конкурса педагогического мастерства «Хрустальная чернильница». В этом году конкурс посвящен 200-летия со дня рождения Ф.М.Достоевского.

Двенадцать учителей-словесников из Беларуси, России, Украины, Словакии, Италии, Турции, Казахстана, Кыргызстана, Узбекистана дают уроки по творчеству классика русской литературы. По традиции площадкой для проведения конкурсных мероприятий стала средняя школа № 70 Минска имени Л.Н.Гуртьева. 

Завтра, 22 октября, в Белом зале храма-памятника в честь Всех Святых состоится торжественное закрытие конкурса.
​​Сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка з рабочым візітам наведвае Горацкі раён. Ігар Васільевіч правёў прыём грамадзян у Горках і сустрэчу з педагагічным актывам раёна. Таксама ў рамках візіту ён наведае Аўсянкаўскую школу і Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, дзе сустрэнецца са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім саставам.
​​Музейная работа дае нам магчымасць любіць і ведаць сваё карэнне, гісторыю, ганарыцца подзвігамі землякоў і браць з іх прыклад. Гэта адзначылі ўдзельнікі Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі.
У гэтыя хвіліны на партале https://patriot.rcek.by/ праходзіць трансляцыя рэспубліканскай дыялогавай анлайн-пляцоўкі “Музеі ўстаноў адукацыі ў адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця”.
​​Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведвае з рабочым візітам Горацкі раён Магілёўшчыны. Кіраўнік ведамства правёў выязны прыём грамадзян і сустрэўся з педагагічным актывам раёна.

Сустрэча з Горэцкімі настаўнікамі прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Падчас гутаркі абмяркоўваліся актуальныя тэмы і надзённыя праблемы ў сферы адукацыі краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўнясенню змяненняў у Кодэкс па адукацыі, ўвядзенні цэнтралізаванага школьнага экзамену.

Больш падрабязна — у наступным нумары “Настаўніцкай газеты”.
У ходзе рабочага візіту міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў Аўсянкаўскую сярэднюю школу. Ігар Васільевіч пазнаёміўся з матэрыяльнай базай школы, паразмаўляў з навучэнцамі і педагогамі, а таксама ўручыў калектыву спартыўны інвентар і кнігі для бібліятэкі.

Сёння па ўзроўню якасці адукацыйнага працэсу Аўсянкаўская сярэдняя школа ні чым не саступае гарадскім установам адукацыі. У гэтым годзе ў школе завяршылі маштабны капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Ва ўстанове ёсць басейн, прасторныя актавая і спартыўная залы. Шырокія магчымасці для самарэалізацыі і падтрымка педагогаў дазваляюць навучэнцам паспяхова праяўляць сябе ў алімпіядным руху, конкурсах і спартыўных спаборніцтвах. А вызначыцца з будучай прафесіяй дапамагаюць профільны аграрны клас і заняткі ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”.