Настаўніцкая
7.79K subscribers
14.4K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
​​Напэўна, няма такога настаўніка або вучня, які хоць бы разок не наведваўся ў музей. Калі і ёсць, то Тыдзень музеяў устаноў адукацыі, што праводзіцца з 18 па 23 кастрычніка, — выдатная нагода выправіць сітуацыю. “Музей для ўсіх” — пад такім дэвізам школьныя музеі ласкава сустракаюць гасцей.

Абавязкова станьце экскурсантам! А яшчэ сачыце за навінамі музейнага жыцця разам з “Настаўніцкай газетай”.
​​У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі завяршыўся адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па аўтамадэльным спорце, трасавыя мадэлі.

У агульнакамандным заліку пераможцам стала каманда Салігорскай ААС ДТСААФ, на другім месцы каманда Маскоўскай РАС ДТСААФ — Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Трэцімі завяршылі выступленні прадстаўнікі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

У індывідуальным заліку лепшыя вынікі паказалі сталічныя спартсмены Юрый Дубік і Дзмітрый Жук.
​​Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей” у гонар 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Далучыцца да конкурсу могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Для гэтага неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй ( prequel ,  sequel   або  spin - off ) па адным з твораў класіка беларускай літаратуры (“Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”). Эсэ павінна мець назву і быць упершыню прадстаўлена для публікацыі. Кожны канкурсант можа даслаць да 31 кастрычніка нават некалькі работ пры ўмове выкарыстання сюжэтных ліній з розных твораў.