Настаўніцкая
7.78K subscribers
14.4K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Мастера производственного обучения автомобильного профиля учреждений среднего специального образования области в рамках школы молодого педагога посетили Гродненский государственный электротехнический колледж имени Ивана Счастного

📍 Молодые педагоги ознакомились с материальной базой колледжа, центра компетенций, обсудили вопросы разработки учебно-планирующей документации по производственному обучению, в том числе по разработке структурных элементов учебно-методических комплексов.

Урок производственного обучения по теме "Устройство механических транспортных средств" для участников встречи провел мастер производственного обучения Михаил Овсейчик, призер заключительного этапа республиканского конкурса "Мастер года".

⚙️ Кроме того, опытом работы с молодыми коллегами поделился мастер производственного обучения Виктор Тулишевский.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывіць дзецям адданасць Айчыне, гордасць за сваю краіну і народ. Гэта лічыць першасным у рабоце кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 40 Магілёва Віталь Хадановіч

У свядомасці моладзі павінны быць не навязаныя звонку, а нашы традыцыйныя культурныя каштоўнасці. Ваеннаму кіраўніку трэба канцэнтраваць сваю дзейнасць на гэтым. Дапрызыўная падрыхтоўка, знаёмства з вайсковай службай, несумненна, першачарговае. Але важней — навучыць дзяцей любіць Радзіму, — 🖋 упэўнены Віталь Алегавіч.

Фарміраваць патрыятычныя пачуцці ў вучняў Віталь Хадановіч пачынае з моманту іх прыходу ў школу. Выхаваўчай работай ахоплівае дзяцей з 1 па 11 клас. Рэгулярна ладзіць для школьнікаў урокі памяці і мужнасці, тэматычныя дыскусіі, круглыя ​​сталы, дыялогавыя пляцоўкі, кіналекторыі. Пры правядзенні мерапрыемстваў выкарыстоўвае прынцып "роўны вучыць роўнага".

Па меркаванні педагога, ключавое значэнне ў патрыятычным выхаванні адыгрывае ўзаемадзеянне з бацькамі. Выхаванне патрыёта — складаны працэс, у які павінны быць раўнацэнна ўцягнуты сям'я і школа.

✔️ Свае працоўныя прынцыпы Віталь Хадановіч надоечы прадставіў на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Пры істотнай канкурэнцыі менавіта ён быў названы пераможцам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У найбліжэйшы час у Беларусі з’явіцца прафесійны стандарт "Педагагічная дзейнасць ва ўстановах дашкольнай адукацыі"

🔻 На пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі былі заслуханы вынікі вывучэння дзейнасці структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, пытанні забеспячэння даступнасці і якасці дашкольнай адукацыі, выхаваўчай работы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, стварэння бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец акцэнтаваў увагу на змяненнях у сістэме, якія адбудуцца з прыняццем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законапраекта "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі", а таксама нагадаў аб неабходнасці выкараніць залішнюю бюракратычную нагрузку на педагогаў і выкананне імі неўласцівых функцый.

✔️ Актуальныя напрамкі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі абазначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч. Пра падрыхтоўку кадраў для сістэмы дашкольнай адукацыі расказаў рэктар БДПУ Аляксандр Жук. Вопыт, дасягненні, праблемы і перспектывы сістэмы дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці прадставіў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко.

Падчас пасяджэння калегіі прайшла тэматычная выстава эфектыўнага вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На Вiцебшчыне расце цiкавасць моладзi да рабочых прафесiй: сёлета 54% выпускнікоў 9-х класаў аддалі перавагу прафесійнай адукацыі

🔝 Пра гэта паведамiў кiраўнiк педкалектыву рэгiёна Дзмiтрый Хома на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

У ходзе пасяджэння на базе Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа былi абмеркаваны вынікі ўступнай кампаніі, працаўладкаванне маладых спецыялістаў і замацаванне іх на першым рабочым месцы, падрыхтоўка кадраў для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, а таксама дзейнасць цэнтраў кампетэнцый і вучэбных цэнтраў у сістэме прафадукацыі.
Пятнічная "Настаўніцкая" дэманструе вялікую палітру вопыту і педагагічных знаходак настаўнікаў з усёй краіны

🧩 У метадычным дадатку "Партфоліа" настаўніца матэматыкі вілейскай гімназіі № 1 "Логас" Вольга Занкавіч дзеліцца заданнямі для матываваных вучняў. Мікалай Запрудскі і Галіна Сухава сфармулявалі правілы работы з пытаннямі на ўроку. Настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 42 Мінска член клуба "Крыштальны журавель" Алена Гарбар прапаноўвае квест-гульню, якая дапаможа замацаваць веды пра гісторыю краіны, яе герояў.

Начальнік аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама Святлана Патоцкая падводзіць вынікі 2024 года.

Рубрыка "Адукацыйная прастора" знаёміць з паспяховымі педагогамі. Напрыклад, з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 40 Магілёва Віталем Хадановічам, а таксама з настаўніцай біялогіі і хіміі Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна Наталляй Сідарэвіч.

📽️ Для аматараў кіно — вынікі Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2024" на паласе "Культурная прастора".

Прыемнага чытання!
Гимназия № 2 Волковыска отмечена как "Образцовое учреждение образования по преподаванию китайского языка в 2024 году" Чрезвычайным и Полномочным Послом Китайской Народной Республики в Республике Беларусь Чжан Вэньчуанем

🔖 Свидетельство о награждении и памятный знак на днях были вручены директору гимназии Александру Личику на церемонии награждения лучших в изучении китайского языка школьников и студентов Беларуси за 2024 год с участием заместителя министра образования Республики Беларусь Александра Кадлубая.

Сегодня китайский язык в нашем учреждении образования изучают 78 учащихся. И это работа не в рамках факультативных занятий. Кроме того, на базе нашей гимназии действует Центр изучения китайского языка и культуры РИКК БГУ. С 2021 года этот центр и гимназия сотрудничают со средней школой провинции Хэнань в Китае. Ключевым направлением совместной деятельности является популяризация китайского и белорусского языков в контексте пространства обеих стран, а также изучение китайского, белорусского и русского языков студентами учебных заведений, — рассказал Александр Личик.
Заседание совета руководителей учреждений среднего специального образования Брестской области состоялось в Барановичах

▫️ На 15 площадках Барановичского технологического колледжа Белкоопсоюза учащиеся под руководством преподавателей презентовали в мастерских, компьютерных и кулинарных лабораториях профессиональные навыки по всем специальностям учреждения. К слову, в этом году колледж заключил договор о взаимодействии в подготовке кадров для Национальной биотехнологической корпорации. Специалистов-биотехнологов учреждение готовит уже четвертый год.

Директор колледжа Елена Мостовская поделилась опытом взаимодействия учебного заведения с организациями потребительской кооперации — заказчиками кадров и с крупными организациями республики. Тесный уровень сотрудничества позволяет в период практики трудоустраивать учащихся на оплачиваемые места. Ежегодно на базе колледжа свыше 1000 человек проходят профессиональную подготовку более чем по 15 рабочим профессиям, переподготовку и повышение квалификации.

🍰 Вниманию гостей также были представлены программные разработки и мастер-класс по приготовлению шоколадных конфет.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі ў Вiцебскай вобласцi аб’ядноўвае амаль 67 тысяч чалавек

🔹 Па ахопе членствам у галіновым прафсаюзе Вiцебшчына з’яўляецца лідарам сярод рэгіёнаў краіны, прычым у тэрытарыяльныя арганізацыі Аршанскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Пастаўскага, Расонскага і Чашніцкага раёнаў уваходзяць усе работнікі сістэмы адукацыі. Аб гэтым праiнфармаваў на XXVII справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза яе кіраўнік Валерый Кунашка.

У мерапрыемстве на базе ВАIРА прынялі ўдзел старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, прадстаўнікі пярвічных прафарганізацый, ветэраны працы сістэмы адукацыі, госці з Расійскай Федэрацыі.