Настаўніцкая
7.89K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
ІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы" прайшла ў Мінску

🔹 У яе рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, арганізацый па забеспячэнні якасці адукацыі і адукацыйных устаноў Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана. Да міжнароднага дыялогу падключыліся пляцоўкі з рэгіёнаў нашай краіны.

Беларусь нездарма з’яўляецца ініцыятарам у абмеркаванні пытанняў якасці адукацыі, — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Мы прайшлі пэўную эвалюцыю за перыяд суверэннай Беларусі. У гэтай сістэме было адмаўленне ад ліцэнзавання: сёння на заканадаўчым узроўні гэты важны элемент кантролю якасці адукацыі вернуты. У нас ёсць дакладна выбудаваная сістэма, пачынаючы ад ацэнкі якасці атэстацыі школьнікаў, навучэнцаў у сістэме каледжаў, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і заканчваючы непасрэдна кантролем якасці ў цэлым устаноў адукацыі, вучэбных планаў, праграм — усяго таго, што рэгламентуецца нарматыўнай прававой дакументацыяй.

Падчас работы канферэнцыі былі разгледжаны сучасныя праблемы забеспячэння якасці адукацыі ў дзяржавах — удзельніцах СНД, выпрацаваны адзіныя падыходы да вызначэння крытэрыяў ацэнкі і кіравання якасцю адукацыі, а таксама падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці ў сферы адукацыі.

📌 Саветнік Дэпартамента па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД Галіна Казак акрэсліла асноўныя напрамкі развіцця агульнай адукацыйнай прасторы СНД. Пра ролю заканадаўчага забеспячэння ў павышэнні якасці адукацыі расказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Міхаіл Мірончык. Як наладжана навукова-метадычнае суправаджэнне даследаванняў якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, прадставіла рэктар Акадэміі адукацыі Ірына Старавойтава.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У пятнічнай "Настаўніцкай" — развагі, меркаванні і скарбонка педагагічнага вопыту

🔻 У рубрыцы "Дыялогі аб адукацыі" суразмоўнікам стаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.

У дадатку "Партфоліа" майстар-клас па падрыхтоўцы да рэспубліканскай кантрольнай прапануе настаўнік-метадыст, настаўніца гісторыі, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 Бярозы імя В.Х.Галаўко Галіна Руціч. Настаўнік-метадыст настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 9 Светлагорска Святлана Міцкевіч прыводзіць прыклады прымянення кантэкставых задач. Настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 23 імя Ф.П.Гудзея Гродна Марына Белагаловая дзеліцца спосабамі прымянення кросенса.

📍 На маляўнічым развароце "Нам засталася спадчына" гісторыю пра самы вялікі валун у краіне расказвае настаўніца геаграфіі сярэдняй школы № 1 імя Героя Савецкага Саюза П.А.Акуцыёнка Шуміліна Святлана Петухова.

Прыемнага чытання!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM