Настаўніцкая
6.73K subscribers
13.5K photos
28 videos
1.61K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
加入频道
Падчас абласнога семінара педагогі Гомельшчыны разважалі на тэму фарміравання чытацкай адукаванасці як асновы выхавання і развіцця асобы навучэнца сродкамі вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"

🔸 Спецыялістаў галіны адукацыі гасцінна прымалі ў Глінішчанскай сярэдняй школе імя І.П.Мележа Хойніцкага раёна. Усе ўмовы былі створаны для засваення педагогамі актуальных для сістэмы адукацыі вобласці праблем арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, вызначэння шляхоў і рэзерваў іх пераадольвання. Таксама ўсе прысутныя азнаёміліся з культурнымі традыцыямі раёна.

Семінар адкрыла начальнік аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама Людміла Тупіца. Далей пачалася работа выставы "Ад захаплення творчасцю — да захавання мовы", зацікавіла інтэрактыўная пляцоўка "Глінішчанскае падвор'е". Настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Хойнікаў Святлана Анісенка правяла адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 10 класе ў Доме-музеі І.Мележа.

Загадчыца Хойніцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Шылец завастрыла ўвагу прысутных на адукацыйнай прасторы Хойніцкага раёна, расказала пра шляхі і сродкі стварэння беларускамоўнага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

🖋 Майстар-клас "Вучэбны праект: ад даследавання да творчасці" правёў настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 16 Мазыра Яўген Есіс. Педагагічная майстэрня "Работа з тэкстам пры падрыхтоўцы да алімпіяд і конкурсаў" прайшла пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 36 Гомеля імя І.Мележа Людмілы Шульжэнка. Вопытам з калегамі падчас майстар-класа таксама падзялілася настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рэчыцкага раённага ліцэя Ірына Яўсеенка.
У Мінскай вобласці падчас восеньскіх канікул будуць працаваць больш чым 300 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх адпачнуць 10 600 школьнікаў

▪️ Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.

На восеньскіх канікулах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будзе арганізавана работа па стварэнні неабходных умоў для паўнавартаснага адпачынку, занятасці і аздараўлення дзяцей і падлеткаў, — звярнуў увагу Мікалай Мікалаевіч.

Дзейнасць лагераў будзе спалучаць шматлікія кірункі і тэмы. Напрыклад, у каладзішчанскай сярэдняй школе № 2 адкрыецца змена "Акадэмія талентаў. Восеньскі марафон". Яна накіравана на выхаванне павагі да Радзімы праз вывучэнне гісторыі сваёй сям'і, слаўных старонак мінулага, сучасных дасягненняў краіны, папулярызацыю беларускай мовы і нацыянальнай культуры і інш.
Асаблівасці функцыянавання профільных класаў прафесійнай накіраванасці абмеркавалі карэспандэнт "НГ" і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Людміла Скіндэр

У цэнтры ўвагі таксама былі пытанні творчага супрацоўніцтва і павышэння падпіскі на выданні медыяхолдынга "Педагагічная прэса".

— Ва ўстановах адукацыі Баранавіч у гэтым навучальным годзе функцыянуюць 38 класаў/груп прафесійнай накіраванасці, дзе займаюцца 524 навучэнцы, — адзначыла Людміла Іванаўна. — Гэта педагагічныя, інжынерныя, чыгуначныя, спартыўна-педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, прававыя, юрыдычныя і медыцынскія класы. Заключаны трохбаковыя дагаворы паміж школамі, універсітэтамі і прадпрыемствамі.

У сярэдняй школе № 19 Баранавіч два гады назад упершыню ў рэспубліцы пачаў рэалізоўвацца праект "Інжынерны клас у школе". Студэнтамі педагагічных ВНУ сёлета сталі 27 выпускнікоў педагагічных класаў, з іх па мэтавым накіраванні двое. Такія класы функцыянуюць на базе 5 школ Баранавіч.

▫️ З мінулага навучальнага года адкрыліся медыцынскія класы ў ліцэі № 1 Баранавіч. Пра гэта расказала яго дырэктар Вера Вайцяхоўская.

Дзіцячы сад № 27 Баранавіч пад кіраўніцтвам Святланы Акулюшынай два гады запар адзначаўся дыпломамі І ступені ўпраўлення па адукацыі гарвыканкама ў намінацыі "Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі". Тут працуе адаптацыйная пляцоўка і мацярынская школа.

Падрабязна чытайце ў найбліжэйшых нумарах "Настаўніцкай газеты”.
ІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы" прайшла ў Мінску

🔹 У яе рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, арганізацый па забеспячэнні якасці адукацыі і адукацыйных устаноў Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана. Да міжнароднага дыялогу падключыліся пляцоўкі з рэгіёнаў нашай краіны.

Беларусь нездарма з’яўляецца ініцыятарам у абмеркаванні пытанняў якасці адукацыі, — адзначыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Мы прайшлі пэўную эвалюцыю за перыяд суверэннай Беларусі. У гэтай сістэме было адмаўленне ад ліцэнзавання: сёння на заканадаўчым узроўні гэты важны элемент кантролю якасці адукацыі вернуты. У нас ёсць дакладна выбудаваная сістэма, пачынаючы ад ацэнкі якасці атэстацыі школьнікаў, навучэнцаў у сістэме каледжаў, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і заканчваючы непасрэдна кантролем якасці ў цэлым устаноў адукацыі, вучэбных планаў, праграм — усяго таго, што рэгламентуецца нарматыўнай прававой дакументацыяй.

Падчас работы канферэнцыі былі разгледжаны сучасныя праблемы забеспячэння якасці адукацыі ў дзяржавах — удзельніцах СНД, выпрацаваны адзіныя падыходы да вызначэння крытэрыяў ацэнкі і кіравання якасцю адукацыі, а таксама падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці ў сферы адукацыі.

📌 Саветнік Дэпартамента па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД Галіна Казак акрэсліла асноўныя напрамкі развіцця агульнай адукацыйнай прасторы СНД. Пра ролю заканадаўчага забеспячэння ў павышэнні якасці адукацыі расказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Міхаіл Мірончык. Як наладжана навукова-метадычнае суправаджэнне даследаванняў якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, прадставіла рэктар Акадэміі адукацыі Ірына Старавойтава.