Ярка і ўдзячна сустрэла Дзень настаўніка Віцебшчына. Кожны рэгіён узбагаціў палітру свята сваімі ўнікальнымі традыцыямі, цікавымі пачынаннямі, наватарскімі ідэямі
🎗 Так, на ўрачыстасці ў Наваполацку падвялі вынікі гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Эфектыўны настаўнік", а ў Першамайскім раёне Віцебска абнавілі Дошку гонару аддзела па адукацыі і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Не абышлося без мноства прыемных сюрпрызаў, цудоўных творчых падарункаў. Іх падрыхтавалі для сваіх настаўнікаў не толькі сённяшнія навучэнцы: да святочнага марафону актыўна далучыліся жыхары вобласці ўсіх узростаў. Сярод тых, хто ў канцэртнай зале "Віцебск" выйшаў з творчым віншаваннем да педагогаў Кастрычніцкага раёна, быў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі. Не засталіся ўбаку і самі педагогі. Напрыклад, на ўрачыстасці ў Полацку дырэктары ўстаноў адукацыі паўсталі перад калегамі ў нечаканым амплуа — у складзе вакальнай групы "Мужчынская размова".
✔️ Працоўныя дасягненні лепшых педагогаў былі адзначаны ўзнагародамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, упраўленняў і аддзелаў па адукацыі, галіновага прафсаюза.
🎗 Так, на ўрачыстасці ў Наваполацку падвялі вынікі гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Эфектыўны настаўнік", а ў Першамайскім раёне Віцебска абнавілі Дошку гонару аддзела па адукацыі і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Не абышлося без мноства прыемных сюрпрызаў, цудоўных творчых падарункаў. Іх падрыхтавалі для сваіх настаўнікаў не толькі сённяшнія навучэнцы: да святочнага марафону актыўна далучыліся жыхары вобласці ўсіх узростаў. Сярод тых, хто ў канцэртнай зале "Віцебск" выйшаў з творчым віншаваннем да педагогаў Кастрычніцкага раёна, быў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі. Не засталіся ўбаку і самі педагогі. Напрыклад, на ўрачыстасці ў Полацку дырэктары ўстаноў адукацыі паўсталі перад калегамі ў нечаканым амплуа — у складзе вакальнай групы "Мужчынская размова".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Главная тема свежего выпуска газеты для замещающих родителей и специалистов по семейному устройству "Домой!" — безопасное детство
📌 На вопрос, как сформировать у детей навыки обеспечения личной безопасности, отвечают педагоги-психологи социально-педагогических центров и приемные родители. География ответов — Волковыск, Могилев, Хотимск, Сенно, Брагин. Педагог-психолог Национального центра усыновления Ольга Федорова точечно рассказывает о способах установления и отстаивания личных границ и отвечает на вопрос, как правильно научить ребенка общаться с незнакомыми людьми.
История замещающего родительства Татьяны Троцкой и Алексея Баркова из Слуцка также на страницах газеты "Домой!".
История замещающего родительства Татьяны Троцкой и Алексея Баркова из Слуцка также на страницах газеты "Домой!".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Цырымонія пасвячэння навучэнцаў 10-га інжынернага класа авіяцыйнай накіраванасці ў юныя авіятары адбылася ў гімназіі Фаніпаля
✈️ Старшакласнікі прынеслі клятву служыць небу сваёй краіны і атрымалі з рук прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адметныя нагрудныя знакі з выявай эмблемы акадэміі.
— У маі гэтага года ў рамках навукова-практычнага фестывалю класаў авіяцыйнай накіраванасці "ProАВИА-2024" адбылося ўрачыстае падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж гімназіяй Фаніпаля імя А.І.Гурына і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі. Сёння мы з гордасцю заяўляем, што сталі першай гімназіяй у Дзяржынскім раёне, дзе быў адкрыты інжынерны клас авіяцыйнай накіраванасці, — расказала яе дырэктар Галіна Майсейчык.
У гэтым класе займаюцца 27 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія плануюць звязаць сваё жыццё з авіяцыяй. Юных авіятараў можна будзе пазнаць па афіцыйнай эмблеме Акадэміі авіяцыі, якую яны будуць насіць на рукавах сваіх цёмна-сініх пінжакоў.
🔹 Вучні 10-га авіяцыйнага класа вывучаюць на павышаным узроўні фізіку і матэматыку. Акрамя таго, для іх кожную суботу праходзяць факультатыўныя заняткі "У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію". Запланаваны анлайн-семінары і выязныя ўрокі ў БДАА з выкарыстаннем яе матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У межах міжнароднага супрацоўніцтва Лошніцкую гімназію Барысаўскага раёна наведала дэлегацыя Санкт-Пецярбурга
▫️ Адкрыла сустрэчу начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Ірына Садоўская, якая прадставіла сістэму адукацыі Барысаўскага раёна ў лічбах і фактах.
— Мы азнаёмілі нашых калег з эфектыўным вопытам работы Лошніцкай гімназіі, сістэмнай профільнай і дапрофільнай падрыхтоўкай навучэнцаў, функцыянаваннем груп прафесійнай накіраванасці, — пералічыла дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга.
Акрамя гэтага, падчас сустрэчы былі вызначаны асноўныя напрамкі развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
— Нашай гімназіі ёсць чым здзівіць, — 🖌 запэўніла Юлія Уладзіміраўна. — Арганізацыя работы медыяцэнтра, інтэлектуальна-адукацыйны цэнтр па рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі, трохузроўневая мадэль работы настаўніка ў сучасных умовах, шматузроўневая мадэль метадычнай работы, прафарыентацыя і электронны дакументаабарот — гэта тыя фішкі, якія дазваляюць педагагічнаму калектыву Лошніцкай гімназіі ісці ў нагу з часам і выйсці на новы ўзровень у арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва.

Круглы стол "Урокі з акіяна" адбыўся ў сталічнай гімназіі № 5 імя герояў сустрэчы на Эльбе
🔹 Навучэнцы і педагогі сустрэліся з членам савета Томскага абласнога аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства Пятром Кандаковым і старшынёй Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксеем Яротавым.
Праект рэалізуецца ў межах экстрэмальнага кругасветнага падарожжа "Па шляху рускіх кругасветных мараплаўцаў" Яўгена Кавалеўскага і Станіслава Бярозкіна. Урокі праводзяцца ў анлайн-фармаце з далучэннем сучасных падарожнікаў, якія ўдзельнічаюць у экспедыцыях па сусветным акіяне. Школьнікі з усяго свету могуць задаць пытанні навукоўцам вядучых універсітэтаў, падарожнікам і даследчыкам.
— Мы рады, што далучыліся да гэтага праекта. Яго ўнікальная асаблівасць — магчымасць убачыць свет вачыма сучасных мараплаўцаў і атрымаць ад іх актуальныя і прыдатныя ў жыцці геаграфічныя веды. Навучэнцаў найперш прыцягвае тое, што замест школьных падручнікаў прапаноўваецца інтэрактыўная пазнавальная дзейнасць, а замест лекцый — жывыя зносіны з падарожнікамі XXI стагоддзя, — адзначыла дырэктар гімназіі № 5 Жанна Гвозд.

Межшкольный центр допризывной и медицинской подготовки для старшеклассников открылся в Жабинке. Центр разместился на базе средней школы № 3
🔻 Поздравить педагогов и учащихся с этим важным событием пришли председатель Жабинковского райисполкома Андрей Кузьмич, военный комиссар Брестской области Александр Самаревич, начальник районного отдела по образованию Ольга Тимошенко, начальник Брестской пограничной группы Максим Бутранец и другие почетные гости.
Преподавать азы военных дисциплин в центре будут его руководитель Владимир Макаревич и учитель медицинской подготовки Галина Бурко.
В рамках мероприятия между районным отделом по образованию и воинскими частями области были подписаны соглашения о сотрудничестве.

Свежий номер "Настаўніцкай газеты" предлагает познакомиться со столичной семьей педагогов Громыко, которые примут участие в VI Республиканском конкурсе "Семья года"
🖋️ Не менее интересен материал корреспондента газеты Ольги Дубовской, которой лично довелось побывать на 8-м съезде учителей СНГ в Ереване. Об участии в съезде белорусских педагогов, их наградах и достижениях — на страницах "Настаўніцкай".
В центре внимания газеты также праздники в регионах, посвященные Дню учителя, репортаж по результатам пресс-тура в Горецкий район, заметки о народной педагогике Варвары Грецкой из Ветки.
Сразу два руководителя отдела образования представлены своей позицией — Островецкого и Ошмянского, Оксана Землякова и Светлана Барковская.
📍 Столбцы, Мозырь, Чашники, Пинск, Малорита, Узда, Поставы — география других публикаций.
Полезного и интересного прочтения!
🖋️ Не менее интересен материал корреспондента газеты Ольги Дубовской, которой лично довелось побывать на 8-м съезде учителей СНГ в Ереване. Об участии в съезде белорусских педагогов, их наградах и достижениях — на страницах "Настаўніцкай".
В центре внимания газеты также праздники в регионах, посвященные Дню учителя, репортаж по результатам пресс-тура в Горецкий район, заметки о народной педагогике Варвары Грецкой из Ветки.
Сразу два руководителя отдела образования представлены своей позицией — Островецкого и Ошмянского, Оксана Землякова и Светлана Барковская.
Полезного и интересного прочтения!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыдні Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі прымае дэлегацыю прадстаўнікоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі
▫️ Пра гэта паведаміў рэктар МАІРА Фёдар Драбеня.
— Наведванне інстытута арганізавана ў межах рэалізацыі праграмы павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў "Суправаджэнне адукацыйнай дзейнасці ў класах педагагічнай накіраванасці", — адзначыў Фёдар Валянцінавіч.
Праграма павышэння кваліфікацыі складаецца з лекцый, дыскусій, круглага стала, практычных заняткаў на актуальныя тэмы, сярод якіх "Сістэма арганізацыі навукова-метадычнага забеспячэння профільных класаў педагагічнай накіраванасці", "Сістэма арганізацыі навукова-метадычнага забеспячэння профільных класаў педагагічнай накіраванасці", "Магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе профільных класаў педагагічнай накіраванасці", "Сучасныя падыходы да правядзення факультатыўных заняткаў".

Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" пачалі серыю вялікіх двухдзённых прэс-тураў па краіне з Гомельскай вобласці
📍 У першы дзень журналісты наведалі Калінкавіцкі раён. Першым у маршруце значыўся Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі. Тут чатыры гады назад быў створаны адзіны ў вобласці цэнтр кампетэнцый сельскагаспадарчага кірунку. Дырэктар установы Мікалай Федарук паведаміў, што за гэты час у ім прайшлі навучанне 1447 навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці.
Педагогі сярэдняй школы № 1 Калінкавіч расказалі пра тое, як у іх наладжана прафарыентацыя, а таксама пра дзейнасць класаў аграрнага напрамку. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Вяргей адзначыла, што па адпаведным кірунку дзеці вучацца з 2018 года па двух профілях — хіміка-біялагічным і фізіка-матэматычным.
🛠 У Дудзіцкай сярэдняй школе вялікая ўвага ўдзяляецца працоўнаму выхаванню. Яе дырэктар Вадзім Крэк расказаў, што значная роля ў гэтым належыць урокам па працоўным навучанні. Адпаведны прадмет ва ўстанове адукацыі выкладае Іван Брыцун.
У Дудзіцкай сярэдняй школе сваю дзейнасць прэзентаваў настаўнік працоўнага навучання Бабровіцкай сярэдняй школы Віктар Савіцкі. Яго навучэнцы — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы алімпіяд па працоўным навучанні.
▫️ Завяршыўся першы дзень прэс-туру сустрэчай намесніка дырэктара па развіцці Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам аддзела адукацыі Калінкавіцкага райвыканкама Валянцінай Яскавец. Планы на далейшае супрацоўніцтва, тэмы для публікацый у профільнай газеце і павышэнне ўзроўню падпіскі на выданні "Педагагічнай прэсы" — гэта ўсё знайшло адлюстраванне падчас дыялогу кіраўнікоў.
Заўтра журналістаў чакаюць у Жлобіне.